- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
V. Дзеепрыметнік.
1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
Дзеепрыметнік – неспрагальная дзеяслоўная форма, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета ці асобы паводле дзеяння: Груша расцвіла ноччу. Яшчэ ўчора яна стаяла голая, счарнелая, з вузлаватымі, сукамі, з вымерзлымі там-сям галінкамі... Некаторыя галінкі былі пазламаны, нібы пасечаны... (Лыньк.).
Дзеепрыметнік спалучае ў сабе граматычныя прыметы дзеяслова і прыметніка.
Як і дзеяслоў, дзеепрыметнік бывае цяперашняга і прошлага часу (квітнеючы сад, расквітнелая яблыня), незалежнага і залежнага стану (завялая кветка, прачытаная кніга), незакончанага і закончанага трывання (дзеючы, вышыты).
Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: напісаць алоўкам – напісаны алоўкам. Да дзеепрыметнікаў могуць прымыкаць прыслоўі: уважліва прачытаць – уважліва прачытаны.
Як і прыметнікі, дзеепрыметнікі прымаюць форму роду, ліку і склону назоўніка, дапасоўваючыся да яго: прачытаная кніга, прачытаны раман, прачытаныя кнігі, у прачытанай кнізе, у прачытаным рамане, з прачытанымі кнігамі.
Дзеепрыметнікі могуць мець кароткую форму (праўда, у літаратурнай мове яна малаўжывальная: лугі скошаны, кнігі прачытаны.
Поўныя прыметнікі могуць выконваць ролю азначэння: Пахла малочаным збожжам і нядаўна падмеценым токам (Скр.), а таксама выказніка (ці яго часткі): Неба было чыстае-чыстае, выпаласканае і падсінелае рукою маладой гаспадыні-вясны (Саб.).
Кароткія дзеепрыметнікі заўсёды з’яўляюцца выказнікамі: У якія роўныя шнурочкі цяпер пакладзены снапочкі! (К-с).
Дзеепрыметнік разам з паясняльнымі словамі ўтварае непадзельнае словазлучэнне, якое з’яўляецца адным членам сказа і адасабляецца, калі стаіць пасля паяснёнага слова. Параўнаем: Пахла цёплай зямлёй і абуджаным на ёй жыццём (В. К.) і Пахла цёплай зямлёй і жыццём, абуджанай на ёй.
2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
Дзеепрыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе спецыфічных суфіксаў і канчаткаў прыметнікаў.
Дзеепрыметнікі прошлага часу, найбольш распаўсюджаныя ў беларускай мове, утвараюцца ад асновы неазначальнай формы, таму, каб праверыць іх правапіс, часта неабходна ўзнавіць інфінітыў: пажаўцелае лісце – пажаўцець, пасеянае жыта – пасеяць.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу, утвораны ад дзеясловаў пры дамамозе суфіксаў -л-, -ўш-, перад гэтымі суфіксамі маюць тую галосную, якая стаіць і перад -ць у інфінітыве: паспелыя ягады (паспець), зазелянеўшыя палеткі (зазелянець), парыжэлая хустка (парыжэць), памаладзелы, памаладзеўшы твар (памаладзець). Перад суфіксам -ш- пішацца той зычны, што і ў неазначальнай форме: вырасшыя патрабаванні (вырасці), перамогшыя ворага (перамагчы). Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-, -ўш- непажаданыя і іх ужыванне беларускай мове абмежавана.
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -н-, -ен-, -ан-, -т-: заваяваць – заваяваная свабода, накарміць – накормленае дзіця, запрасіць – запрошаныя госці, паліць – палітыя кветкі, вымыць - вымытая падлога. Дзеепрыметнікі з суфіксам -н- утвараюцца ад асноў на а, я і захоўваюць гэтыя галосныя ва ўсіх формах: паказаць – паказаны фільм, засеяць – засеянае поле. Калі дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў на -іць (‑ыць), -ці, то пішуцца з суфіксамі -ен- або -ан- (пасля зацвярдзелых зычных): купіць – куплены білет, упрыгожыць – упрыгожаны будынак, прывезці – прывезены гасцінец. У дзеепрыметніках прошлага часу пішацца адно -н-: напісанае апавяданне, расклееныя аб’явы, пераплеценыя кнігі (параўн. у рускай мове: написанный рассказ, расклеенные объявления, переплетенные книги).
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу незалежнага і залежнага стану, якія сустракаюцца пераважна ў мове газет, часопісаў, навуковых прац, утвараюцца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу, і правапіс іх суфіксаў вызначаецца спражэннем дзеясловаў. Ад дзеясловаў І спражэння ўтвараюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану пры дапамозе суфікса -уч- (-юч-): рашаюць – рашаючая сіла; ад дзеясловаў ІІ спражэння – пры дамамозе суфікса -ач- (-яч-): гавораць – гаворачая асоба. Гэтыя дзеепрыметнікі не ўласцівы беларускай мове. Яны ўжываюцца ва ўстойлівых словазлучэннях і пераходзяць у прыметнікі: рухаючыя сілы гісторыі, адыходзячыя падзеі, кіруючая роля і інш.
Шляхам далучэння суфіксаў -ам, -ом, -ем, -ім, -ым зрэдку ўтвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану: Дадзеныя дзеепрыметнікі таксама не ўласцівы беларускай мове і ўжываюцца часцей за ўсе у навуковым стылі ў спалучэннях тэрміналагічнага характару: рэкамедуемая літаратура, атэстуемыя асобы і інш. Некаторыя з такіх дзеепрыметнікаў ужо ўжываюцца як прыметнікі: любімы твор, цярпімы тон і інш.
Як мы ўжо адзначалі, не ўсе формы дзеепрыметнікаў аднолькава ўжываюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Найчасцей выкарыстоўваюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану: Любоў да прадмета заўсёды абумоўлена любоўю да настаўніка (Луж.). Наперадзе, вельмі блізка, увесь абліты сонцам, стаяў ельнік (К. Ч.). Гэтыя дзеепрыметнікі могуць мець поўную і кароткую форму. Кароткія дзеепрыметнікі змяняюцца па ліках і родах (у адзіночным ліку), але не скланяюцца: плошча засеяна, поле засеяна, палі засеяны. Як нам вядома, поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэнняў і выказнікаў, кароткія – выказнікаў: Раніцай у вялікім, нанова адбудаваным горадзе была перасадка (І.М.). Якая сіла заложана ў гэтых прасторах неабдымных родных шляхоў... (К-с). Дзеепрыметнікі мужчынскага роду ў ролі выказніка звычайна ўжываюцца ў поўнай форме, напрыклад: Верш так і застаўся непапраўлены і ненадрукаваны... (Луж.).
Часта ўжываваюцца дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага стану з суфіксам -л-: Апейку абступілі хаты – новыя, пасівелыя ўжо ад дажджу ды ветру, скрыўленыя, абымшэлыя ад даўнасці (I. М.). Хрупае настылы ноччу снег, але ўжо над заінелым садам паплыла смуга ліловым чадам да счарнелых зімнікаў і стрэх (Грах.). Гэтыя дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-, ‑ўш- сустракаюцца пераважна ў публіцыстычным і навуковым стылях: Гісторыя вытворчасці шкла, узнікшая каля шасці тысяч гадоў назад у Егіпце і Сярэдняй Азіі, вельмі цікавая (“Беларусь”).
Мэтазгодна пазбягаць выкарыстання дзеепрыметнікаў незалежнага стану мужчынскага роду ў форме назоўнага склону, бо яны, супадаючы з аманімічнымі дзеепрыслоўямі, робяць думку неакрэсленай, невыразнай, як у наступным сказе: (Які?) Падросшы коцік ужо менш рабіў шкоды ці (Што зрабіўшы?) Падросшы, коцік ужо рабіў менш шкоды.
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу незалежнага стану з суфіксамі -уч- (‑юч-), -ач- (-яч-) і залежнага стану з суфіксамі -ем, -ім ужываюцца вельмі рэдка і пераважна ў мове газет, часопісаў, навуковых прац: Да гаручых карысных выкапняў, акрамя здаўна вядомага торфу, адносяцца нафта і спадарожны газ, буры вугаль, гаручыя сланцы (Энцыклапедыя прыроды Беларусі). Такія дзеепрыметнікі звычайна трацяць дзеяслоўныя рысы і пераходзяць у прыметнікі, тады яны набываюць большую свабоду ўжывання: Лепш завяжы любімую хусцінку, сатканую з праменняў і нябёс, і хай нясе цябе, маю дзяўчынку, на лёгкіх крыльцах неўміручы лёс (А. К.).
Для беларускай мовы не характэрны зваротныя дзеепрыметнікі. К. Крапіва папракаў некаторых пісьменнікаў за тое, што яны “злоўжываюць неўласцівымі беларускай мове дзеепрыметнымі формамі”, і прыводзіў такія прыклады: трымаўшаеся за жыццё дрэва, плач прачнуўшагася малога сына, заіскрыўшыміся вачыма, трэск ламаемых галінак.
