Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая лекцыя №1.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
606 Кб
Скачать
☆

1. Займеннік як часціна мовы.

Займеннік – самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, асобу, прымету, колькасць, але не называе ix.

Займеннікі не маюць свайго канкрэтнага лексічнага значэння, а набываюць у мове значэнне таго слова, якое яны замяняюць. У розных кантэкстах адзін i той жа займеннік можа ўказваць на розныя прадметы, прыметы, колькасць. Змест займенніка ў кожным выпадку канкрэтызуецца кантэкстам: Павучкі плялі белае павуціннне, яно лётала ў паветры i чаплялася за траву і галлё (К.Ч.). Стомленае, аслабелае ласяня не магло ўжо болей уцякаць, яно толькі прыгнулася, крышку праехаўшы ўперад на складзеных пярэдніх нагах і жываце, i зноў заплюшчыла вочы, чакаючы ўдару (Дал.). У першым сказе займеннік яно ўказвае на неадушаўлёны прадмет, у другім сказе – на жывёліну.

Значэннем, марфалагічнымі прыметамі i сінтаксічнымі функцыямі займеннікі суадносяцца з іншымі часцінамі мовы. На аснове гэтага яны падзяляюцца на тры групы: займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі і займеннікі-лічэбнікі.

Займеннікі-назоўнікі суадносяцца з назоўнікамі i маюць абагульнена-прадметнае значэнне. Да іх адносяцца ўсе асабовыя займеннікі, зваротны, пытальныя хто? што?, адносныя хто, што, адмоўныя i няпэўныя, якія ў сваім саставе маюць часткі хто, што: нixmo, нішто, нехта, нешта, хтосьці, штосьці, хто-небудзь, што-небудзь, абы-хто, абы-што. Як i назоўнікі ўсе гэтыя займеннікі маюць незалежныя склонавыя формы, як назоўнікі, звязваюцца з іншымі словамі i вы­конваюць у сказе ролю дзейніка або дапаўнення: Зямля прагла працаўніка, вось яна i нарадзіла чалавека, прыстасавала яго, вылепіла з яго, што ей трэба: рукі, ногі дала i трошкі галавы. (В.К.) Ён спрабаваў гукаць – нixmo не адказвае. (Бр.) І штосьці ад дрэва ў мяне, i штосьці ад птушкі журботнай. I штось замipae употай, i штось ажывае ва мне. (А.П.)

Займеннікі-прыметнікі суадносяцца з прыметнікамі i маюць абагульнена-якаснае значэнне. Да ix адносяцца ўсе прыналежныя займеннікі, усе указальныя, акрамя гэтулъкі, столькі, пытальныя які?, чый?, каторы?, адносныя які, чый, каторы, усе азначальныя, адмоўныя ніякі, нічый, няпэўныя некаторы, нейкі, нечы (нейчы). 3 прыметнікамі ix аб’ядноўвае тое, што яны маюць залежныя формы роду, ліку i склону i выконваюць у сказе функцыю дапасаванага азначэння: Яшчэ naдaлi кроплі дажджу, але віднo было, што дзень хутка ўсміхнецца ўciмi cваімі прамытымі і цёплымі барвамі (Каратк.). Амаль не кожны дзень думкі Андрэя вярцеліся каля гэтага дубка (К-с). І як бы сёння нi мяло. Якія б не плылі сумёты, свой снег пазнаю я заўсёды, у ім бачу тое, што было (А.П.).

Займеннікі-лічэбнікі суадносяцца з лічэбнікамі і маюць абагульнена-колькаснае значэнне. Да ix адносяцца пытальны i адносны займенннік колькі, указальныя столькі, гэтулькі, адмоўны ніколькі i няпэўны некалъкі. Яны, як i лічэбнікі, у назоўным i вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі, а ў астатніх склонах дапасоўваюцца да ix. Гэтыя займеннікі падобныя на лічэбнікі і па сваёй сінтаксічнай ролі ў сказе, выступаючы ў функцыі дзейніка, дапаўнення, акалічнасці (часта ў спалучэнні з назоўнікам): Некалькі эшалонаў стаяла на рэйках (К.Ч.). Усё часцей наведваліся немцы, шукалі зброю, партызан, спалілі для страху некалькі хат (Лыньк.). Эх, лес! Колькі чаго давялося бачыць яму на cваім шляху? (К-с). На гранёным слупку безліч разоў налепліваецца шапка снегу i столькі ж разоў вецер здзімае яе (Ракіт.).

Граматычнай прыметай ycix займеннікаў з’яўляецца ўласцівасць мець катэгорыю склону: хто – каго, каму, кім; гэты – гэтага, гэтаму, гэтым; многія займеннікі змяняюцца па родах i ліках: той, тая, тое, тыя; мой, мая, маё, мае.

У сказе займеннікі выступаюць у ролі дзейніка, азначэння, дапаўнення: Слова маці! Цябе перадам я сынам. Ты – мой скарб дapaгi, найсвятлейшая спадчына (Круп.). Даўно ўсё вымераць змаглі мы – нixmo ж дагэтулъ не знайшоў, чым вызначыцъ нам да Радзімы сваю нязмерную любоў (Неп.). У ролі выказніка і акалічнасці займеннікі ўжываюцца радзей: Маці не ведала, хто яна (Б.). Паклон табе, мой беларускі краю! Ты – мой, я – твой: адразу i навек (Гіл.). Ваўкоў – у страха вочы вялікія – гаварылі, бачылі штук з дваццацъ. У нашым баку ix летам па гэтулькі не хадзіла (Пташ.).

Паводле значэння займеннікі падзяляюцца на дзевяць разрадаў: асабовыя: я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны; зваротны сябе; прыналежныя: мой, наш, твой, ваш, яго, яе, ix, ixнi, свой; указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулъкі; азначальныя: сам, самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, любы; пытальныя: хто? што? які? каторы? чый? колькі?; адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі; адмоўныя: нixmo, нішто, ніякі, нічый, ніколъкі; няпэўныя: нехта, нешта, некаторы, нейкі, некалькі, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзъ, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый.