- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
Дадатковая літаратура
1. Беларуская энцыклапедыя. У 18-ці тамах. – Мн., 1996–2004.
2. Ахманова О. С. Словарь лингвистических терминов. – М., 2-е изд., 1969.
3. Ожегов С.И. Словарь русского языка. – М., 19-е изд., 1987.
4. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С.Г. Бархударова, И.Ф. Протченко, Л.И. Скворцова. – М., 26-е изд., 1988.
5. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р.И. Аванесова. – М., 3-е изд., 1987.
І. Назоўнік.
1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
У рускай і беларускай мовах назоўнік – гэта самастойная часціна мовы, якая ўключае словы са значэннем прадметнасці. Сродкам граматычнага выражэння прадметнасці з’яўляюцца марфалагічныя катэгорыі адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Адушаўлёнасць / неадушаўлёнасць і род пастаянныя прыкметы назоўніка, лік і склон – пераменныя. У сказах назоўнікі часцей за ўсё ўжываюцца ў ролі дзейніка і дапаўнення.
Усе назоўнікі ў рускай і беларускай мовах ў адзіночным ліку належаць да аднаго з трох радоў: мужчынскага, жаночага ці ніякага. Словы, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (рус. очки, ворота, Осиповичы – бел. акуляры, вароты, Асіповічы) роду не маюць.
Прыналежнасць да якога-небудзь роду абгрунтоўваецца толькі граматычнымі паказчыкамі. Паказчыкі родавых форм у рускай і беларускай мовах у асноўным аднолькавыя: м. р. – нулявы канчатак (дом, стол), ж. р. – -а (-я) (рус. земля, вода, бел. зямля, вада), н. р. – -о (-е), у беларускай мове часцей -а, -ё (рус. окно, море, бел. акно, мора, апавяданне, жыццё).
Падобныя канчаткі могуць сустракацца і ў назоўнікаў іншых родаў у абедзвюх мовах: рус. мужчина, судья, Коля, бел. зямля, суддзя, Мікола – м. р.; рус. ночь, мышь, бел. ноч, мыш – ж. р.; рус. имя, пламя, бел. імя, полымя – н. р.
Разам з супадзеннямі ў катэгорыі роду назіраюцца адрозненні, якія звязаны, перш за ўсё, з распадам усходнеславянскага адзінства і самастойным развіццём моў.
Род рускіх і беларускіх запазычаных назоўнікаў можа не супадаць, вызначаецца ён пры дапамозе слоўнікаў, а таксама сінтаксічна: рус. вуаль, медаль, шинель – ж. р., бел. вуаль, медаль, шынель – м. р.
Несупадзенне родавых форм часта тлумачыцца розными словаўтваральнымі мадэлямі: рус. тополь, георгин, жеребёнок – м. р., туфля, калоша – ж. р., бел. таполя, вяргіня – ж. р., туфель, галош – м. р., жарабя, жарабё – н. р.
Разыходжанні ў граматычным родзе звязаны з перагрупоўкай у сістэме старажытнага скланення, а менавіта з пераходам назоўнікаў з асновамі на ‑ĭ ў скланенне назоўнікаў з асновамі на -ǒ (-jǒ), у выніку чаго змяшаўся граматычны род некаторых назоўнікаў: рус. боль, тень – ж. р., бел. боль, цень – м. р.
Пэўную ролю ў пераходзе некаторых беларускіх назоўнікаў жаночага роду ў мужчынскі адыграла ацвярдзенне губных зычных у канцы слова насып, цэп, стэп, дроб.
Не заўсёды супадае род адушаўлёных рускіх і беларускіх назоўнікаў, якія адрозніваюцца абазначэннямі полу: рус собака – ж. р., бел. сабака – м. р., рус. лебедь, гусь – м. р., бел. лебедзь, гусь – ж. р.
У групе назоўнікаў агульнага роду на фоне канвергентных (збліжэнне моў) сустракаюцца і дывергентныя: рус. неряха – бел. неахайнік, неахайніца, рус. недоучка, неуч, прощелыга – прайдзісвет.
І ў рускай і ў беларускай мовах ёсць назоўнікі з варыянтнымі канчаткамі, а значыць, і з вырыянтнай родавай прыналежнасцю: рус. клавиша – клавишь, ставня – ставень, бел. манжэта – манжэт, прастора – прастор, філія – філіял.
Родавыя адрозненні ахопліваюць не вельмі вялікі пласт рускай і беларускай моў, але яны ўяўляюць сабой дастаткова стракаты малюнак. Вызначэнне роду лексічных адзінак, якія маюць граматычныя паказчыкі, не складае цяжкасці. Найбольшую цяжкасць пры вызначэнні роду выклікаюць словы тыпу рус. боль, тень – бел. боль, цень. Менавіта гэтыя лексемы ў большасці выпадкаў прыводзяць да інтэрферэнцыі (узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў).
Назоўнікі ў беларускай і рускай мовах у ліку супадаюць не заўсёды. Такія словы неабходна запомніць.
|
