- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
Неабходна адрозніваць суфіксы дзеясловаў -ава- (-ява-), -ва-, -іва- (‑ыва-).
1. Калі дзеясловы 1-й асобы адзіночнага ліку канчаюцца на -ую (-юю), то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс -ава- (-ява-): святкую – святкаваць, святкаваў; даследую – даследаваць, даследаваў.
2. Калі дзеясловы 1-й асобы адзіночнага ліку канчаюцца на -ваю, то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс -ва: загадваю – загадваць, загадваў; пераконваю – пераконваць, пераконваў; расказваю – расказваць, расказваў (параўн. рус.: рассказываю – рассказывать, рассказывал).
3. Калі перад суфіксам утвараецца збег зычных, апошнім з якіх бываюць л, н, р, то пішацца суфікс -іва- (-ыва-): падтрымліваю – падтрымліваць, падтрымліваў; праветрываю – праветрываць, праветрываў.
4. Калі ў неазначальнай форме дзеяслоў закончанага трывання на -іць мае папярэдні галосны, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам -ва- замест і вымаўляецца і пішацца й: супакоіць, супакоіў – супакойваць, супакойваў; прыклеіць, прыклеіў – прыклейваць, прыклейваў. Калі ад прыставачных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфікса -ва- ўтвараюцца дзеясловы незакончанага трывання, то ў аснове іх (у складзе перад суфіксам -ва-) захоўваецца ці аднаўляецца націскное о: падскочыць – падскокваць; выпрастаць – выпростваць (просты); вырасціць – вырошчваць (рост).
Перад суфіксам прошлага часу -л- (-ў) заўсёды захоўваюцца тыя самыя галосныя, што ўжываюцца і перад суфіксам -ць неазначальнай формы: належаць – належаў, належала (параўн.: кніга належыць брату, дзе -ыць – канчатак 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу); дагледзець – дагледзеў, дагледзела (параўн.: сястра дагледзіць дзіця, дзе -іць – канчатак 3-й асобы адзіночнага ліку будучага простага часу).
Неабходна адрозніваць дзеясловы тыпу абяздолець (самому) і абяздоліць (каго), знясілець (самому) і знясіліць (каго), абветраць (як бы само сабою) і абветрыць (што). Пры гэтым трэба кіравацца наступным: непераходныя дзеясловы перад суфіксам неазначальнай формы -ць маюць е, а і змяняюцца па І спражэнні: знясілець – знясілею, знясілееш, знясілее, знясілеем, знясілееце, знясілеюць; абветраць – абветраю, абветраеш, абветрае, абветраем, абветраеце, абветраюць; пераходныя дзеясловы перад суфіксам неазначальнай формы -ць маюць і, ы і змяняюцца па ІІ спражэнні: знясіліць (ворага) – знясілю, знясіліш, знясіліць, знясілім, знясіліце, знясіляць; абветрыць (твар) – абветру, абветрыш, абветрыць, абветрым, абветрыце, абветраць.
3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
У тэрмінасістэмах выдзяляюцца ўласна тэрміналагічныя дзеясловы, якія ствараюцца спецыяльна для патрэб пэўнай вузкай сферы, іх разумеюць і імі карыстаюцца спецыялісты. Напрыклад: аклюзаваць ‘захапіць газ’; аксідзіраваць ‘падвергнуць акісленню паверхню металу’; зенкаваць ‘рассвідроўваць адтуліну’; інгібіраваць ‘запавольваць або спыняць працяканне хімічнай рэакцыі’; дэзавуіраваць, такелажыць і інш. Калі такія дзеясловы трапляюць у навукова-папулярныя тэксты, то яны абавязкова суправаджаюцца агульналітаратурнымі сінонімамі.
Дзеясловы, якія з’яўляюцца агульналітаратурнымі, але выкарыстоўваюцца для перадачы тэрміналагічных паняццяў і ў межах пэўнай тэрміналагічнай сістэмы сталі адзінымі выразнікамі гэтых паняццяў, звузілі сваю семантыку і канкрэтызавалі яе. Напрыклад, пераходныя дзеясловы тэрміналагізуюцца з назоўнікамі, якія выконваюць граматычную ролю прамога дапаўнення: рэгуляваць напружанне (рэгуляванне напружання), нейтралізаваць зарад (нейтралізацыя зараду), выпраменьваць энергію (вьтраменьванне энергіі), наносіць ахоўныя пакрыцці (нанясенне ахоўных пакрыццяў).
Адносна ўжывання дзеяслоўных форм у тэрміналогіі выказвалася думка, што ў якасці граматычных сродкаў функцыянавання дзеяслова ў якасці члена тэрміналагічнай сістэмы з’яўляецца форма інфінітыва незакончанага трывання і форма 3-й асобы множнага ліку у неазначальна-асабовым значэнні. Але ўжыванне форм дзеяслова залежыць ад зместу інфармацыі, і, зразумела, нельга абмежавацца названымі вышэй формамі. 3 матэрыялаў навукова-тэхнічнай літаратуры відаць, што ў іх выкарыстоўваюцца не толькі інфінітыў і форма 3-й асобы множнага ліку, але і формы 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу, формы прошлага часу, зваротныя формы дзеясловаў, дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі. Выкарыстоўваюцца формы загаднага ладу, напрыклад, у ваеннай тэрміналогіі: Цэлься! Стой!
Заўвага. Пра дзеяслоўную тэрміналагічную лексіку гл. таксама тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”.
