- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
Лічэбнікі ў сказе звязаны з назоўнікамі і ўтвараюць разам з імі колькасна-іменныя спалучэнні, якія з’яўляюцца адным членам сказа: За чатыры гады ў ваенных дарог была бясконцая даўжыня (Скр.).
Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі мае некаторыя асаблівасці.
1. Пэўнаколькасныя лічэбнікі (адна, адно, адны) дапасуюцца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: адзін аловак, адна лінейка, адно пытанне, адны дзверы.
Заўвага. Трэба адрозніваць лічэбнік адзін ад абмежавальнай часціцы: Адзін (= толькі) вецер чуў скаргі хмаркі.
2. Пры лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры назоўнікі ставяцца ў назоўным склоне множнага ліку: Чатыры сыны – уся надзея і ўцеха матулі (Шым.). За гадзіны дзве дровы згарэлі, дуб знізу абсмаліўся, і агонь патух (К.Ч.). Прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі прыметнікавага тыпу, якія ўваходзяць у словазлучэнні з лічэбнікамі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры, таксама маюць форму назоўнага склону множнага ліку: Два старэйшыя афіцэры падняліся і, дамешваючы ў гаворку беларускія словы, хораша запрасілі “дзядзьку Якуба” за столік (Луж.). Пад бярозамі помнік. Тут пахаваны адразу дзве невялікія вёскі. У ліпені сорак другога (Б.). Параўн. у рускай мове: два лучших студента, четыре отважных бойца, три высоких дуба (назоўнік ставіцца ў родным склоне адзіночнага ліку, прыметнік – у родным склоне множнага ліку).
3. Колькасных лічэбнікі ад пяці і далей у назоўным і вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі, якія ставяцца ў родным склоне множнага ліку: пяць студэнтаў, шэсць сшыткаў, дзесяць парт, дваццаць кіламетраў.
4. Няпэўнаколькасныя лічэбнікі спалучаюццаз з назвамі прадметаў, якія паддаюцца лічэнню (столькі кніг), і могуць спалучацца з абстрактнымі і рэчыўнымі назоўнікамі (многа радасці, шмат хлеба).
5. Дробавыя лічэбнікі складаюцца з колькаснага лічэбніка (у лічніку) і парадкавага лічэбніка (у назоўніку). Пры словах дзве, тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку (тры шостыя), а ў астатніх выпадках – у форме роднага склону множнага ліку (сем дзевятнаццатых). Назоўнікі пры дробавых лічэбніках ужываюцца ў родным склоне адзіночнага ліку (сем восьмых плошчы).
6. Пры зборных лічэбніках назоўнікі таксама ставяцца ў родным склоне множнага ліку: двое хлапчукоў, трое дзяцей, чацвёра санеў, пяцёра цялят. Зборныя лічэбнікі могуць спалучацца не з усімі назоўнікамі. Яны ўжываюцца: а) з назвамі маладых істот: трое жарабят, чацвёра ягнят, пяцёра кацянят; б) з назоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку або абазначаюць назвы парных і састаўных прадметаў: трое дзвярэй, пяцёра сутак, двое лыжаў, трое варот; калі ў такія спалучэнні ўваходзяць састаўныя лічэбнікі, назоўнікі пры іх таксама маюць форму роднага склону множнага ліку: пяцьдзясят шэсць пар рукавіцаў, дваццаць дзве пары ботаў; в) з назвамі асоб мужчынскага роду: двое мужчын, трое байцоў; г) з асабовымі займеннікамі, з прыметнікамі, якія пераходзяць у назоўнікі: іх было чацвёра, прывезлі пяцёра раненых. Пачынаючы з пяцёра зборныя лічэбнікі выкарыстоўваюцца паралельна з колькаснымі (пяць кацянят, пяць варот, але два, тры, чатыры студэнты).
7. Лічэбнікі паўтара, паўтары маюць форму роду, але не скланяюцца. Лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары – з назоўнікамі жаночага роду: паўтара года, паўтара вядра, паўтары тоны. Назоўнікі пры гэтых лічэбніках у назоўным і вінавальным склонах маюць форму роднага склону адзіночнага ліку (праз паўтары гадзіны) у астатніх склонах – формы множнага ліку (паўтары гадзінам, паўтары гадзінамі, (аб) паўтары гадзінах).
8. Пры абазначэнні адлегласці спалучэнне лічэбніка з назоўнікам ужываецца з прыназоўнікам за: за шэсць кіламетраў ад вёскі, за два кіламетры ад лагера. Параўн. у рускай мове: в двух шагах от нас, в четырех километрах от города.
9. Для выражэння прыблізнай колькасці выкарыстоўваюцца: а) адваротны парадак слоў (спачатку назоўнік, а затым лічэбнік): прывезлі тон пяць збожжа, прайшлі кіламетры чатыры; б) прыназоўнікі (пад, з (са), за, каля) і форма склону: яму пад семдзесят, прайшлі каля пятнаццаці кіламетраў, праехалі з трыццаць кіламетраў; в) два лічэбнікі (пішуцца праз злучок): за тры-чатыры дні закончым працу. Састаўныя лічэбнікі, напісаныя словамі, пры абазначэнні прыблізнай колькасці раздзяляюцца працяжнікамі (праз дваццаць тры – дваццаць пяць хвілін).
