Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы история Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
125 Кб
Скачать
☆

28. Канфесійныя навучальныя установы Беларусі ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. Дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.

Важным элементам школьнай справы на беларускіх землях была дзейнасць езуіцкіх навучальных устаноў і асабліва Полацкай акадэміі, якая адкрылася ў 1812г. Яна мела факультэты моў, вольных навук (філасофія, прыродазнаўчыя і грамадзянскія), тэалогіі. Да самага свайго закрыцця ў 1820г. акадэмія была цэнтрам вышэйшай каталіцкай адукацыі ўсёй Расіі. Сярэдняя каталіцкая адукацыя Беларусі першай чвэрці XIX ст. была прадстаўлена Галоўнай духоўнай семінарыяй пры Віленскім універсітэце і Полацкай уніяцкай семінарыяй.

Праваслаўная духоўная адукацыя Беларусі знаходзілася ў стадыі фарміравання. Яго духоўным цэнтрам па-ранейшаму заставалася Магілёўская семінарыя, якая многа зрабіла для стварэння пачатковых духоўных школ (Гомель, Невель).

29. Рэформа асветы ў пачатку XIX ст. Дзейнасць Віленскага універсітэта і Віленскай вучэбнай акругі.

Рэформа асветы прадугледжвала стварэнне дзяржаўнай, свецкай сістэмы адукацыі і рыхтавалася з улікам вопыту былой Рэчы Паспалітай і заходнееўрапейскіх краін. Яна распачалася ў 1802г. са стварэння Міністэрства народнай асветы Расіі. Краіна была падзелена на 6 навучальных акруг на чале з універсітэтамі. У 1803г. Галоўная Літоўская школа атрымала статус імператарскага Віленскага універсітэта, які ўзначаліў новаўтвораную Віленскую навучальную акругу. У падпарадкаванне апошняй увайшлі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай, Кіеўскай, Валынскай, Падольскай губерняў і з 1810г. Беластоцкай вобласці. Куратарам акругі быў прызначаны князь Чартарыйскі.

Віленскай навучальнай акрузе было дазволена кіравацца не агульнарасійскім статутам навучальных устаноў, а асобным, які ўлічваў багаты вопыт дзейнасці Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай. Такім чынам, расійская дзяржава прызнавала заслугі скасаванай камісіі ў галіне стварэння сістэмы асветы, падпарадкаванай дзяржаўным інтарэсам. Рускія ўлады дазволілі захаваць польскую мову як асноўную мову навучання ў Віленскім універсітэце і школах.

Кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі здолела дамагчыся значных поспехаў у правядзенні рэформы. Яно ўсталявала кантроль над навучальнымі ўстановамі розных тыпаў, спрыяла ўвядзенню адзіных праграм і патрабаванняў да якасці навучання. Універсітэт рыхтаваў настаўнікаў для навучальных устаноў. Дзякуючы кіраўніцтву акругі, на яе абшарах усталявалася трохступенная сістэма народнай адукацыі. Яна прадугледжвала існавенне прыходскіх павятовых вычылішч, а таксама гімназій. Заснаваная ў губернскіх гарадах, у тым ліку ў Беларусі, сямікласныя гімназіі мелі больш шырокія праграмы навучання, чым чатырокласныя расійскія. Шэраг мясцовых вучылішч набылі статус гімназій другога разраду.

Гімназіі, павятовыя і прыходскія вучылішчы на беларускіх землях ствараліся, як правіла, на базе наяўных школ. Аднак у першай трэці XIX ст. было заснавана і нямала новых, галоўным чынам першапачатковых вучылішч, у тым ліку ланкастарскіх – бясплатных школ для бедных, дзе навучанне вялося па вельмі папулярнай тады ў Еўропе сістэме англійскага педагога Ланкастара. У 1819г. у Гомелі і ў 1821г. у Гродне была арганізавана падрыхтоўка настаўнікаў для ланкастарскіх школ рэгіёна.

Віленскі універсітэт быў самай буйной вышэйшай навучальнай установай імперыі і самым аўтарытэтным культурным і навуковым цэнтрам зямель былога ВКЛ. Ён вызначаўся высокім узроўнем навучання і даваў вышэйшую адукацыю еўрапейскага тыпу. Колькасць яго навучэнцаў стабільна ўзрастала. Віленскі універсітэт меў чатыры факультэта. Высокім быў прафесійны ўзровень прафесараў.