Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы история Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
125 Кб
Скачать
☆

54. Судовая рэформа.

Першым крокам да судовай рэформы стала ўвядзенне ў чэрвені 1860г. судовых следчых, дзякуючы чаму следчыя справы перайшлі ад паліцыі да судовага ведамства. 17 красавіка 1862г. былі адменены жорсткія цялесныя пакаранні, у тым ліку кляйменне. 29 верасня 1862г. Аляксандр II зацвердзіў асноўныя палажэнні судовай рэформы.

Згодна з судовымі статутамі, зацверджанымі Аляксандрам II 20 лістапада 1864г., суд абвяшчаўся публічным і з незалежнымі ад урада суддзямі. Незалежнасць суддзяў забяспечвалася іх выбарнасцю, нязменнасцю, забаронай пераводу на іншае месца без асабістай згоды. Кандыдаты на судовыя пасады павінны былі мець адпаведныя адукацыйны і службовы цензы. Для ўсіх саслоўяў уводзіўся адзіны акруговы суд. У судовым працэсе прадугледжваўся ўдзел адвакатаў. Дзеля гэтага ствараўся спецыяльны інстытут прысяжных павераных. Яны выконвалі адвакацкія абавязкі ў судовых справах па крымінальных учынках і па грамадзяескіх справах. Калі падсудны не меў магчымасці заплаціць прысяжнаму паверанаму за яго паслугі, суд вызначаў бясплатнага абаронцу. Пытанне аб вінаватасці падсуднага вырашала калегія з 12 прысяжных засядацеляў, якіх выбіралі па жэрабю з “мясцовых абывацеляў усіх саслоўяў”.

Для разгляду дробных злачынстваў і нязначных па памерах іскаў быў створаны міравы суд са спрошчаным судаводствам. Міравыя суддзі выбіраліся на земскіх і гарадскіх сходах гласных. Для кандыдатаў на гэту пасаду быў вызначаны ўзроставы (не маладзей за 26 гадоў), маёмасны і адукацыйны цэнзы. Тэрыторыя, падсудная міравому суду, складала міравы ўчастак – звычайна валасцей. Рашэнні міравых суддзяў маглі быць апратэставаны ў павятовы суд міравых суддзяў.

Найбольш выжныя справы разглядалі акруговыя суды, якія падзяляліся на грамадзянскія і крымінальныя. Склад акруговага суда назначаўся імператарам па прадстаўленню міністра юстыцыі. Апеляцыйнай інстанцыяй для акруговых судоў служылі судовыя палаты, якія стаялі на чале судовых акругоў. Вышэйшай судовай інстанцыяй прызначаўся Сенат. Увядзенне судовых статутаў пачалося ў 1866г. са стварэння судовых акругоў Пецярбургскай і Маскоўскай судовых палат.

Судовая рэформа была значным крокам на шляху да прававого грамадства і нават лічыцца найбольш “радыкальнай” з усіх рэформаў 60-70-х гг. Але яна была непаслядоўнай, праводзілася не на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і захоўвала некаторыя старыя элементы, у прыватнасці нормы звычаёвага права.

Суловая рэформа была праведзена са значным спазненнем і адступленнямі ад палажэння 1864г. У 1872г. тут былі ўведзены міравыя суды. Аднак беларускія губерні не мелі земскіх устаноў, на якіх, хгодна з палажэннем 1864г., выбіраліся міравыя суддзі. Таму на гэтыя пасады міністрам юстыцыі назначаліся тыя, у чыёй палітычнай надзейнасці была ўпэўнена мясцовая адміністрацыя. Такім чыная, судовая рэформа ў Беларусі была пазбаўлена адной з істотных адзнак – выбарнасці суддзяў.

Акруговыя суды, судовыя палаты, пракуратура і адвакатура ў асобах прысяжных павераных у беларускіх губернях тксама былі ўведзены са спазненнем, ужо пасля значнага звужэння царызмам судовай рэформы 1864г. Толькі ў 1883г. была ўтворана Віленская судовая палата, якая стаяла на чале акруговых судоў Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў. Акруговы суд Віцебскай губерні падпарадкоўваўся Пецярбургскай судовай палаце, Магілёўскай губерні – Кіеўскай судовай палаце.