Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы история Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
125 Кб
Скачать
☆

14. План а.Е. Чартарыйскага аб аднаўленні Рэчы Паспалітай праз унію з Расіяй.

У красавіку 1810г. Аляксандр I выказаў Чартарыйскаму думку аб магчымасці аб’яднання 8-мі заходніх губерній пад сваім асабістым кіраўніцтвам. У жніўні 1810г. у Пецярбурге канчаткова створаны план пахода супраць Напалеона. Палякам адводзілася вялікая роля. Аляксандр I разумеў неабходнасць стварэння для палякаў вялікіх міражоў. Перад Чартарыйскім стварае міраж аднаўлення каралеўства Польскага на чале з Аляксандрам I і Літвой. Адбылася размова Чартарыйскага і Аляксандра I. Чартарыйскі прапанаваў стварыць на польскіх землях адпаведную арганізацыю, прасіў сродкі, дамагаўся адбудовы айчыны палякаў і раіў Аляксандра I пазбягаць таго, што раздражняла палякаў. Пры гэтым Чартарыйскі імкнуўся ад адказу на пытанне Аляксандра I аб арганізацыі Літвы шляхам аднаўлення ВКЛ. Беларускія землі Чартарыйскі разглядаў як польскія. 6 студзеня 1811г. Аляксандр I накіраваў Чартарыйскаму пісьмо, у якім пісаў, што вырашыў выступіць супраць Напалеона і аб’явіць Польшчу як каралеўства пад скіпетрам караля. Ад 12 лютага 1811г. Аляксандр I укладніў мэты Польшчы: “з’яднанне ўсіх частак былой Польшчы, акрамя беларускіх, так каб граніцай сталі Дзвіна, Беразіна і Днепр”. Гэта задавальняла Чартарыйскага. У адказ на гэты план польскае войска павінна было перайсці на бок Расіі. Чартарыйскі накіраваўся ў Варшаву, каб вылучыць магчымасць далучэння герцагства і Панятоўскага, які адмовіўся. Аляксандра I, у яго задумах, не падтрымалі Аўстрыя, Прусія і Швецыя. Аляксандр I адлажыў план паходу на Францыю. Усё рабілася для абароны межаў Расіі. Паражэнне Напалеона ў вайне 1812г. прывяло да змены арыентацыі польскага нацыянальнага руху. 1813-1825гг. надзеі палякаў былі ўскладзены на Аляксандра I. У красавіку 1814г. Аляксандр I стварыў арганізацыйны ваенны камітэт пад старшынствам Канстанціна, для фарміравання польскай арміі каля 30.000 чалавек. У 1815г. Польшча атрымала канстытуцыю. У красавіку 1817г. былі падпісаны трактаты паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, паводле якіх герцагства Варшаўскае звязываецца з Расіяй. Ад 1 ліпеня 1817г. быў створаны асобны літоўскі корпус які праіснаваў да 1820г. і налічваў 40.000 чалавек.

15. План к.М. Агінскага аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага.

Адным з прыхільнікаў ідэі адраджэння ВКЛ на пярэдадні вайны 1812г. з’яўляўся Агінскі. Ён быў упэўнены ў непазбежнасці вайны і не падзяляў надзеі палякаў на Напалеона. У красавіку 1811г. Агінскі прыехаў з Парыжу ў Пецярбург, для таго каб прапанаваць аднаўлення Польшчы праз адраджэння ВКЛ пад апекай Аляксандра I. У размове з Аляксандрам I Агінскі ўпэўніў Аляксандра I у неабходнасці папярэдзіць Напалеона перахапіць ініцыятыву па аднаўленню Польшчы. Аляксандр I загадаў Агінскаму прадставіць тыя думкі, якія ён выказаў. 25 мая 1811г. Агінскі прадставіў імператару сваю першую запіску, у якой абгрунтаваў неабходнасць адраджэння ВКЛ. Адраджэнне ВКЛ неабходна разглядаць як праяву літоўскага сепаратызму ў федыратыўным саюзе з Расіяй. Агінскі разам з літоўскімі магнатамі прарускай арыентацыі (Плятар, Ваўжэцкі) распрацоўвае “праект указа новай арганизацыи заходних губерний” ад 3 лістапада 1811г., які складаўся з 10 пунктаў:

1. 8 губерняў (Гродзенская, Віленская, Мінская, Віцебская, Магілёўская, Кіёўская, Падольская, Валынская і 2 акругі Беластоцкая і Тарнопальская складаюць ВКЛ).

2. Кіраванне ВКЛ даручаецца асобай персоне са званнем імператарскага намесніка прызначанага імператарам. Ён знаходзіцца ў Вільне.

3. У Пецярбургу пад непасрэдным распараджэннем імператара і пад кіраўніцтвам міністра ствараецца канцэлярыя ВКЛ.

4. Унутраная адміністрацыя ВКЛ знаходзіцца ў адміністрацыйнай радзе. Яна падзяляецца на 12 дэпартаментаў. Складаецца з генеральнага дырэктара і некалькіх радцаў прызначаных імператарам. Польская мова.

5. Асобная ці спецыяльная камісія складае статут ВКЛ, у якім павінна быць вызначана: 1 - Арганізацыя кіравання, 2 – размеркаванне падаткаў, 3- набор і ўтрыманне войск, 4 – парадак і ўтрыманне паліцыі, пошты і інш.

6. Літоўскі статут застаецца назаўжды грамадзянскім законапалажэннем ВКЛ.

7. Літоўскі трыбунал у Вільні, які павінен стаць апошняй інстанцыяй для рашэння ўсіх цывільных і антыкрымінальных спраў.

8. Усе пасады ў дзяржаўным кіраванні могуць замяшчацца толькі ўраджэнцамі ВКЛ.

9. Мэтанакіраванае выкарыстанне вылучаемых для ВКЛ грашовых сродкаў.

10. Цалкам ураўняць ліцвінаў з іншымі губерніямі Расіі ў падатках і спосабах іх спагнання.

Было далучана скласці і канстытуцыю ВКЛ прэзідэнту камітэта па справах Фінляндыі генералу Армфелту і барону Розенкамфу, што падкрэслівала яе падобнасць да фінскай. Было далучана скласці праэкт арганізацыі літоўскай арміі і яе фарміраванне адбывалася пасля прыняцця канстытуцыі. Армія ВКЛ падзялялася на 2 часткі: рэгулярная – 30, а потым 100 тысяч чалавек; міліцыя: першы тып са шляхты – 36 палякаў (550 чалавек полк), 4 гады службы, другі тып мяшчане – сяляне 20 тысяч чалавек.

Адраджэнне ВКЛ было выгадна як ліцвінам так і рускім. Аляксандр I выказаў задавальненне. Далей Агінскі павінен быў звязацца з Спіранскім. Імкнучыся нейтралізаваць энэргію літцвінаў Агінскі заняўся ажыцяўленнем плана. Ён правёў перамовы з ліцвінамі і нават раздаваў ім пасады. Так яму ўдалося залучыцца падтрымкай Віленскага (Суліноўскі), Гродзенскага (Друцкі-Любецкі) і Мінскага губернатараў. Пасля чарговай 27 снежня 1811г. сустрэчы з Аляксандрам I Агінскі прапануе кандытатаў у Пецярбургскі камітэт. У пачатку 1812г. матэрыял Агінскага апублікаваны ў Вільне. 8 лютага 1812г. Аляксандр I сустрэўся з Агінскім пад час якой падкрэсліў, што план адпавядае яго задумам адраджэння цэлай Польшчы пад апекай Расіі, але ў дадзенай сітуацыі трэба ўстрымацца аднаўлення ВКЛ. Аляксандр I ужо быў заняты іншымі справамі і дальнейшай размовы аб аднаўленні Літвы больш не было. Такім чынам план Агінскага быў нерэлізаваны.