Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы история Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
125 Кб
Скачать
☆

55. Школьная рэформа.

Школьная рэформа праводзілася паводле “Палажэння аб пачатковых народных вучылішчах” і Статута гімназій і прагімназій 1864г. Сетка пачатковых школ пашыралася. Сярэднюю адукацыю давалі класічныя і рэальныя гімназіі (з 1871г. пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, тэрмін навучання ў іх скарочаны з 7 да 6 гадоў). Выпускнікам класічных гімназій давалася права паступлення ва універсітэты без уступных экзаменаў, рэальных гімназій – ў тэхнічныя інстытуты.

Універсітэцкая рэформа тычылася беларускіх зямель ускосна, бо яны на той час не мелі вышэйшых навучальных устаноў. З 1862г. аднаваліся практыка замежных камандзіровак за дзяржаўны кошт для універсітэцкіх вучоных. У 1863г. урад выдаў новы універсітэцкі статут, згодна з якім універсітэты атрымалі шырокую аўтаномію. Савет прафесараў меў права выбіраць усіх службовых асоб універсітэцкай адміністрацыі і прафесараў на вакантныя пасады. Пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы адмяняліся саслоўныя абмежаванні. У 70-х гг. пачалі дзейнічаць першыя прыватныя вышэйшыя жаночыя курсы з праграмамі універсітэцкага навучання.

4 студзеня 1864г. было прынята новае палажэнне аб вучоных ступенях і званнях, больш прагрэсіўнае, чым былое палажэнне ад 6 красавіка 1844г. Згодна яму была павялічана колькасць магістратур і колькасць разрадаў дактароў навук, адмяняліся іспыты на доктарскую ступень. Уводзілася публічная абарона дысертацый і магчымасць удзельнічаць у дыспуце ўсім жадаючым. Гэта разам з правам, дадзеным універсітэтам Статутам 1863г., зацвярджаць усе вучоныя ступені, што раней належала вышэйстаячым установам, значна спрашвала працэдуру атрымання вучоных ступеняў і стварала падставы для павелічэння колькасці навуковых і педагагічных кадраў.

У цэлым нягледзячы на абмежаванні, рэформы ў галіне адукацыі аб’ектыўна спрыялі пашырэнню пісьменнасці, павелічэнню колькасці спецыялістаў з сярэднім і вышэйшым адукацыйным цэнзам, развіццю навукі і культуры.

56. Цэнзурная і ваенная рэформы.

6 красавіка 1865г. былі зацверджаны Правілы аб друку. Яны адмянялі папярэднюю цензуру для арыгінальных твораў памерам не менш чым 10 друкаваных аркушаў, для перакладаў – 20 друкаваных аркушаў. Кніжныя выданні меншых памераў, што прызначаліся для шырокага кола чытачоў, павінны былі праходзіць папярэднюю цэнзуру. Перыядычныя органы друку маглі быць вызвалены ад папярэдняй цэнзуры пры ўмове ўнясення вялікага грашовага закладу і пасля атрымання спецыяльнага дазволу міністра ўнутраных спраў. Выдаўцы і рэдактары вызваленых ад папярэдняй цэнзуры перыядычных выданняў неслі адказнасць толькі праз суд. Аднак асобныя правілы прадугледжвалі ў некаторых выпадках адміністрацыйныя спагнанні на перыядычныя органы друку аж да забароны іх выдання. Аднак яны датычыліся толькі тых, якія знаходзіліся ў Пецярбургу і Маскве, а для правінцыяльных газет і часопісаў па-ранейшаму існавала папярэдняя цэнзура.

У Беларусі ў 60-я гг. XIX ст. дзейнічалі палажэнні асобных цыркуляраў віленскіх генерал-губернатараў Мураўёва і Каўфмана, згодна з якімі друк поўнасцю аддаваўся пад нагляд і кантроль мясцовай адміністрацыі. Толькі ў 1869г. было вырашана скасаваць некаторыя надзвычайныя меры і распаўсюдзіць на беларускія губерні агульныя законы аб друку.

Ваенная рэформа, пачатая ў 1862г., стала падмуркам перабудовы царскай арміі і флоту. На тэрыторыі імперыі былі ўтвораны 15 ваенных акруг. Беларускія губерні ўвайшлі ў склад Віленскай ваеннай акругі. Пашыралася сетка ваенных вучылішч, кадэцкія карпусы пераўтвараліся ў ваенныя гімназіі, з 1864г. ствараліся юнкерскія вучылішчы.

1 студзеня 1874г. была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць для мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Вызваляліся ад вайсковай службы тыя маладыя людзі, якія з’яўляліся адзінымі кармільцымі ў сям’і, хрысціянскае і мусульманскае духавенства, вучоныя і некаторыя іншыя нязначныя па колькасці катэгорыі насельніцтва. Адбор прызаўнікоў вёўся па жэрабю, астатнія залічаліся ў так званае апалчэнне. На вайсковую службу пападала прыкладна трэць мужчын прызыўнога ўзросту. Была магчымасць пайсці на вайсковую службу і добраахвотна.

Тэрмін абавязковай службы ў арміі складаў шэсць, на флоце – сем гадоў. Пры наяўнасці адукацыйнага цэнзу тэрмін службы зніжаўся: для выпускнікоў ВНУ – да шасці месяцаў, гімназій – 1,5 года, гарадскіх вучылішч – трох, пачатковых школ – чатырох гадоў. Звольненыя ў запас складалі мабілізацыйны рэзерв: дзевяці гадоў у арміі і тры гады на флоце. Істотным момантам з’яўлялася тое, што пачынаючы з 1875г. непісьменныя за гады вайсковай службы абавязкова вучыліся грамаце.

Хоць фармальна саслоўны характар царскай арміі і флоту адышоў у нябыт, на самай справе служба ў афіцэрскіх чынах заставалася пераважна прывілегіяй дваранскага саслоўя і, такім чынам, захоўвала каставы характар. Увядзенне ўсеагульнай воінскай павіннасці і паслядоўнасць выканання вайсковай рэформы зрабілі яе найбольш удалай і дасканалай сярод усіх рэформаў 60-70-х гг.

51