Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы история Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
125 Кб
Скачать
☆

9. Становішча ўніяцкай царквы ў апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.

На далучаных у ходзе першага падзела Рэчы Паспалітай беларускіх землях расійскія ўлады дазволілі дзейнічаць усім канфесіям. Але ўніяцтва была новая канфесія, аб якой мала што было вядома. Яны як католікі падпарадкаваны папе. Царскі ўрад глядзеў на іх як на блізкія вераванні. Гэта знайшло адлюстраванне ў першых указах Екацярыны II. У ВКЛ уніяты ўтварылі 3 дыяцэзы: Кіева-Віленская, Полацкая і Пінская. Ва ўказе Екацярына II ад 16 жніўня 1772г. загадвала духавенству ўсіх канфесій прысягнуць на вернасць. Кіраўнік уніятаў Ясон Смагаржэцкі аб’явіў аб гэтым сваёй пастве, а на пярэдадні прысягнуў. Нягледзячы на абвешчаную роўнасць усіх канфесій, уніяты пастаянна адчувалі ўціск праваслаў’я. На іх глядзелі вачыма прыгоннікаў. Католікі імкнуліся падпарадкаваць уніятаў сябе. Смагарджэўскі па прапанове Панятоўскага стаў метрапалітам усіх уніятаў у Рэчы Паспалітай. Екацярына II рэагіравала на гэтыя дзеянні Смагаржэўскага змяшчэннем яго з пасады, а для кіравання царквой 2 ліпеня 1794г. выдала ўказ аб заснаванні кансісторыі – Міляўскі. Жаба, Кірыят і Лясоўскі. З далучэння Беларусі да Расіі пачаўся перавод уніятаў у праваслаў’е. У красавіку 1794г. указ аб ліквідацыі усялякіх перашкод для вяртання ўніятаў у праваслаў’е. Са жніўня 1794г. па сакавік 1795г. перейшло ў праваслаў’е 1.500.000 чалавек. 6 верасня 1795г. указам уніяцкаму духавенству, хто страціў сваі прыходы дазвалялася выязжаць за мяжу. У кастрычніку 1795г. указам Екацярыны II былі скасаваны ўніяцкія епархіі, акрамя Полацкай. У 1801г. была створана Рымска-каталіцкая духоўная калегія. У 1798г. былі створаны 2 новыя ўніяцкія епархіі: Брэсцкая і Луцкая.

На рубяжы XVIII-XIX стст. назіраўся працэс пераводу уніятаў у каталіцтва. Да 1812г. у Беларусі заставалася каля 1.500.000 уніятаў, якія ўваходзілі ў Віленскую, Полацкую і Брэсцкую епархіі.

11. Развіццё прамысловасці, шляхоў зносін і гандлю ў 1801-1830 гг.

У прамысловасці Беларусі найбольш эканамічныя поспехі былі дасягнуты ў сферы дваранскага прадпрымальніцтва. У першай чвэрці XIX ст. новыя прадпрыемствы адкрывалі буйныя землеўласнікі, галоным чынам расійскага паходжання. Другарадную ролю ў агульным развіцці прамысловасці адыгрывалі эканамічныя намаганні купцоў і мяшчан. Ім належалі дробныя і сярэднія прадпрыемствы. Невялікую, але даволі стабільную нішу ў прамысловай вытворчасці займалі прадпрымальнікі замежнага паходжання. Іх эканамічныя поспехі базіраваліся на веданні заходнееўрапейскай тэхналогіі і арганізацыі працы.Новая капіталістычная сістэма гаспадарання ў корані супярэчыла феадальнаму ладу. Яна паклала пачатак разлажэнню саслоўна-феадальнай структуры. Асабліва ярка гэта выявілася ў з’яўленні новых магчымасцей для самага масавага і бяспраўнага феадальнага саслоўя – сялянства.

Для Беларускай прамысловасці была характэрна дробнатаварная вытворчасць у форме рамяства і дробнакапіталістычных прадпрыемстваў. Рамеснікі працавалі ў асноўным на заказ. Прадукцыя дробнатаварнай вытворчасці паступала на кірмашы і базары.

Прамысловасць Беларусі ў асноўным абапіралася на мясцовую сыравінную базу. Гэта і вызначыла развіццё яе вядучых галін – харчасмакавай і тэкстыльнай. Галоўнай галіной ўсёй прамысловасці было вінакурства. У тэкстыльнай прамысловасці канца XVIII – пачатку XIX ст. панавала вытворчасць палатняных, а з 20-х гг. – ваўняных тканін.

У канцы XVIII – пачатку XIX ст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з’явілася вынікам інтэнсіўнага будаўніцтва водных і сухапутных шляхоў. З 1817 г. у у Расійскай імперыі пачалося будаўніцтва шашэйных дарог. Праз Беларусь прайшоў важны сухапутны шлях, як шаша Брэст – Варшава (будаўніцтва скончылася ў 1823г.). Не менш інтэнсіўна вялося будаўніцтва водных шляхоў зносін. У 1799г. пачаліся работы па паляпшенню Агінскага канала. З 1804г. рух па каналу аднавіўся. У 1797г. імператар Павел I зацвердзіў праект будаўніцтва Бярэзінскай сістэмы, якая злучыла басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны. У 1805г. па новаму воднаму шляху пачалася першая навігацыя.

Развіццё гандлёвых адносін у канцы XVIII – пачатку XIX ст. характарызуецца нарастаннем крызісу сярэдневяковых формаў гандлю, яго спецыялізацыяй і з’яўленнем новага тыпу ўдзельнікаў рынку, больш цесна звязаных з вытворчасцю. Гэта сведчыла аб заняпадзе натуральнай феадальнай гаспадаркі і развіцці капіталістычнага рынку. У начале XIX ст. гандаль ажыццяўляўся ў асноўным па водных шляхах. Паколькасці кірмашоў вылучаліся Магілёўская, Мінская і Гродзенская губерніі. Буйнейшымі на ўсходзе былі Бешанковіцкі і Гомельскі, у цэнтры – Мінскі, на захадзе – Прыбораўскі, Зэльвенскі і Свіслацкі кірмашы. Важнай мерай, якая падтрымлівала развіццё не толькі гандлю, але і ўсёй эканомікі, з’яўлялася дзяржаўная мытная палітыка. Пратэкцыянісцкі курс, якога Расійская імперыя прытрымлівалася з 1822 г., павінен быў садзейнічаць станаўленню капіталістычных тэндэнцый у развіцці гаспадаркі і ўмацаваць уплыў яе знешнегандлёвых сувязей на сусветным рынку.