Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы история Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
125 Кб
Скачать
☆

53. Земская і гарадская рэформы.

Паводле палажэння ад 1 студзеня 1864г. у паветах і губерніях ствараліся выбарныя земскія ўстановы. Яны павінны былі кіраваць мясцовай земскай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва, мясцовай дабрачыннасцю і нават мелі права арганізаваць мясцовую павятовую пошту. Яны маглі весці земскае страхаванне ад пажараў, прымаць меры па ветэранарнай ахове, дапамагаць у будоўлі цэркваў. Замствы мелі права вызначаць грашовыя зборы на мясцовыя патрэбы і хадайнічаць перад дзяржаўнай адміністрацыяй аб іх задавальненні. Яны былі абавязаны садзейнічаць грамадзянскім і вайсковым уладам у іх мясцовых мерапрыемствах.

У адрозненне ад былых саслоўных органаў кіравання земствы насілі ўсесаслоўны характар. Усе землеўладальнікі, гандляры і прамыслоўцы, якія мелі нерухомую маёмасць вызначальнай каштоўнасці, а таксама сельскія грамады атрымалі права выбіраць сваіх прадстаўнікоў – гласных – на павятовыя земскія сходы. Штогод гэтыя сходы пад кіраўніцтвам павятовага кіраўніка дваранства збіраліся на кароткі тэрмін для абмеркавання гаспадарчых і іншых спраў. Павятовы земскі сход выбіраў пастаянна дзейнічую павятовую земскую ўправу ў складзе старшіні і двух членаў. Губернскі земскі сход пад кіраўніцтвам губернскага прадвадзіцеля дваранства таксама штогод збіраўся ў складзе дэпутатаў ад павятовых земскіх сходаў. Губернскі сход выбіраў губернскую земскую ўправу.

Земствы не мелі органаў выканаўчай улады і таму былі абавязаны карыстацца ўрадавым адміністрацыйна-паліцэйскім апаратам. Дзейнасць земстваў знаходзілася пад кантролем мясцовай адміністрацыі, губернатараў і Міністэрства ўнутраных спраў. Земствы былі першым рэальным крокам самадзяржаўя на шляху палітычнай перабудовы Расійскай імперыі. Аднак гэта спроба, як і іншыя палітычныя і грамадскія рэформы, што праводзіліся “зверху”, мела вельмі абмежаваны характар і ахоплівала далёка не ўсю тэрыторыю дзяржавы. Згодна з палажэннем 1864г. земствы ствараліся ў 33 губернях, прычым не адначасова, а па меры іх падрыхтаванасці, якую вызначыў міністр ўнутраных спраў. Апошняе з 33 дазволеных губернскіх земстваў начало дзейнічаць толькі з 1871г.

На землі Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны палажэнні аб земскай рэформе не распаўсюджваліся. Справа ў тым, што як на выбарах, так і ў земскіх установах асноўнай кіруючай фігурай, паводле задумы ўлад, павінны былі стаць мясцовыя памешчыкі. Аднак пасля паўстання 1863-1864гг. царскі ўрад палітычна не давяраў мясцовым памешчыкам “польскага паходжання”. Пры выбарах земскіх устаноў менавіта яны далей узялі б кіраванне ў свае рукі. Вядома, што для царызму гэта выглядала непрыдатным. Але і на пашырэнне правоў мясцовага сялянства, у першую чаргу павелічэнне вагі сялянскай курыі на выбарах, улады не пайшлі таксама, бо гэта разам з абмежаваннем правоў мясцовых памешчыкаў падрывала асновы дваранскай Расійскай імперыі.

Трэба адзначыць, што рашэнне царскіх улад пакінуць Беларусь па-за сферай дзейнасці земстваў, не выклікала колькі-небудзь прыметнай барацьбы за земствы на месцах. Радыкальныя элементы сярод беларускага дваранства былі абяссілены паражэннем паўстання 1863г., а беларускіх сялян пытанні новых зямельных і маёмасных адносін цікавілі больш, чым пытанні мясцовага самакіравання і лад грамадскага жыцця.

Пасля земскай рэформы ўлады пайшлі на стварэнне новых формаў гарадской адміністрацыі. 18 чэрвеня 1870г. было выдадзена гарадавое палажэнне, якое ўвяло ўсесаслоўнае мясцовае самакіраванне ў гарадах. Усе жыхары, якія плацілі гарадскія падаткі, падзяляліся на тры групы адпаведна з памерамі гэтых падаткаў. Кожная група выбірала ў гарадскую думу аднолькавую колькасць гласных. Гласныя гарадской думы выбіралі са свайго асяроддзя гарадскога галаву і членаў гарадской управы. У негубернскіх гарадах асобы, абраныя на пасаду гарадскога галавы, зацвярджаліся губернатарамі, у губернскіх – міністрам унутраных спраў.

Гарадская дума збіралася па меры неабходнасці, гарадская ўправа дзейнічала як пастаянны выканаўчы орган. Быў усталяваны чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў гласных. За дзейнасцю гарадскіх дум і ўпраў назірала губернскае па гарадавых справах “присутствие” пад старшынствам губернатара.

Гарадавое палажэнне 1870г. захавала старое дзяленне гараджан на купцоў з іх гільдыямі і рамеснікаў з іх цэхамі. Права браць удзел у выбарах дазвалялася мужчынам ва ўзросце не менш чым 25 гадоў. Не мелі выбарчых правоў жанчыны. Па-за выбарчай сістэмай заставалася пераважная колькасць наёмных рабочых і асоб так званай разумовай працы – чыноўнікі, інжынеры, урачы, выкладчыкі і т.д., таму што большасць з іх здымала кватэры і не мела неабходнай для ўдзелу ў выбарах нерухомай маёмасці, якая падлягала абкладанню падаткамі. Гэта абмяжоўвала ўсесаслоўнасць гарадскога самакіравання.

Як і земствы, новы парадак гарадскога самакіравання ўводзіўся паступова, спачатку толькі ў 41 губернскім горадзе і чатырох партовых гарадах. У цэлым новае палажэнне пераканаўча сведчыла, што гарады з адміністрацыйных цэнтраў паступова сталі ператварацца ў цэнтры гаспадарчай дзейнасці.