- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
Першым англійскім друкаром лічыцца Уільям Кэкстан (1421–1491), а першай друкаванай кнігай на англійскай мове – “Гісторыя ўзяцця Троі” Р. Ляфеўра, перакладзеная з французскай мовы Кэкстанам і надрукаваная ім ў 1474 г. у Бругу. 1476 г. адкрывае гісторыю друкаванай кнігі ў Англіі, калі ў Вестмінстэры (Лондане) Кэкстанам была адкрыта друкарня і ім жа надрукавана першая ўласная англійская кніга “Выслоўі філосафаў”. Да 1491 г. Кэкстан выпусціў 100 назваў кніг, з якіх 25 – яго ўласны перклад, 25 – пад яго рэдакцыяй. Славу яму прынесла выданне “Кентэрберыйскіх апавяданняў” Джэфры Чосэра (2-е выд. – добра ілюстраванае). Не друкаваў Кэкстан падручнікаў і юрыдычнай літаратуры, каб не канкурыраваць з Гільдыяй рукапіснай кнігі, членам якой ён з’яўляўся. Кнігадрукаванне ў Англіі развівалася ў параўнанні з іншымі краінамі Еўропы, даволі павольна. Большасць друкарняў належала змежнікам. Асаблівасцю ангійскага друку была параўнальна невялікая колькасць царкоўнай літаратуры. Асноўнымі чытачамі друкаванай кнігі было дваранства, аддаваўшае перавагу рыцарскім раманам, а таксама духавенства, якому патрабавалася багаслоўская літаратура. Аднак ужо ў пачатку XVI ст. у Англіі кніжная вытворчасць і кніжны гандаль пераўтвараюцца ў камерцыйную галіну, для якой характэрны тры галоўныя ўзаемазвязаныя тэндэнцыі: геаграфічная цэнтралізацыя, манапалізацыя і спецыялізацыя. Цэнтрам кніжнай справы становіцца Лондан. Асноўнай цэхавай арганізацыяй кніжнікаў стала Гільдыя друкароў і выдаўцоў, якая ажыццяўляла таксама і кантроль за кніжнай справай, займалася рэгуляваннем кніжнага рынку. Асноўнымі выдаўцамі ў XVI ст. з’яўляліся Джон Дэй (1552–1584) – выпускаў рэлігійную (малітоўнікі), вучэбную (азбукі) і навуковую (“Геаметрыя” Эўкліда) літаратуру; Уільям Пансонбі (пачаў выдавецкую дзейнасць у 1571 г.; першы апублікаваў сучасныя англійскія раманы, творы антычных класікаў). Значную ролю ў выданні навуковай літаратуры мелі універсітэцкія друкарні ў Оксфардзе (заснавана ў 1478 г., а першая кніга выйшла ў 1585 г.) і Кембрыджы (заснавана ў 1583 г.). Гэтыя друкарні з самага пачатку існавання спецыялізаваліся на выданні навуковай і вучэбнай кнігі, валодалі прывілеям на выданне Бібліі і малітоўнікаў. Універсітэты былі месцам нараджэння і распаўсюджання гуманістычных ідэй, асабліва Томаса Мора. У перыяд Рэфармацыі было выдадзена шмат памфлетаў, накіраваных супраць католікаў, а таксама пратэстантаў. Асаблівай папулярнасцю карысталася кніга Т. Мора “Дыялогі”. У канцы XVI ст. падзеяй у кнігавыданні Англіі стаў выхад першых друкаваных твораў Уільяма Шэкспіра. Аднак самымі масавымі кнігамі з’яўляліся з сярэдзіны XVI ст. малітоўнікі, у якіх змяшчаліся як малітвы, так і пропаведзі, настаўленні, парады, вытрымкі з Бібліі. XVI ст. стала і часам узнікнення зачаткаў перыёдыкі, якімі спачатку былі лістоўкі з гравюрамі і вершамі, у якіх змяшчалася розная інфармацыя палітычнага, крымінальнага, свецкага, літаратурнага характару. Кошт іх быў нізкі і адпавена мелі яны шырокае распаўсюджанне. У XVII ст. узнікае і аўкцыйны кніжны гандаль і экспарт англійскіх выданняў. Вылучаюцца ў асноўным два тэматычныя комплексы – грамадска-палітычны і мастацкая літаратура. Шмат кніг выдаецца ў выглядзе брашур. Найбольш вядомым выдаўцом першай паловы XVI ст. з’яўляецца Эдвард Блант, які выпусціў першы збор п’ес У. Шэкспіра “Камедыі, хронікі, трагедыі”, а таксама першы пераклад на англійскую мову “Дон Кіхота”, выпускаў слоўнікі, філасофскую і мастацкую літаратуру.
