Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва

Агульны характар кнігавыдання У XVII ст. узнікае новы тып друкаваных твораў – газет (першая – “Франкфуртская газета” (1637). У галіне кніжнай ілюстрацыі гравюра на медзі амаль выцясняе гравюру на дрэве. Адбываецца таксама зніжэнне якасці выданняў: у першай палове XVII ст., якое дасягае самай нізкай кропкі ў другой палове XVII ст. І друк і папера пагаршаюцца па якасці. Перамога буржуазных рэвалюцый у Англіі, Італіі, Германіі, Францыі і распаўсюджанне ідэй Асветніцтва спрыялі пад’ёму і росквіту навукі, літаратуры і мастацтва. У галіне кніжнай вытворчасці ў эпоху Асветніцтва адбываюцца новыя змены ў шрыфце і ілюстрацыі. Узнікае новы мастацкі стыль ракако (фр. rRocaille – ракавіна). У другой палове XVIII ст. пачынаецца актыўнае выданне энцыклапедый. Прыкладам грандыёзнага праекта выдання энцыклапедыі была “Энцыклапедыя мастацтваў і рамёстваў” (1751), ініцыяваная Дэні Дзідро і д’Аламберам. Далейшае развіццё атрымлівае выданне філасофскіх і навуковых твораў (афармляліся сціпла). Развіваецца і пашыраецца выданне кніг для арыстакратыі. З’яўляюцца выданні асабліва пышна аформленыя, з гравюрамі на медзі, якія звычайна друкаваліся на асобных лістах. Узнікаюць народныя газеты, як “Сябра народа”, “Папаша Дзюшэн” (у гады Французскай буржуазнай рэвалюцыі). Сумесныя намаганні майстроў XVIII ст. над удасканаленнем шрыфту мелі найвялікшае значэнне для яго эвалюцыі:

  • былі створаны новыя малюнкі наборнага тыпаграфскага шрыфту;

узрасло ўменне карыстацца шрыфтам для атрымання добра аформленай кніжнай паласы. У Францыі выдатнейшым словалітчыкам быў П’ер Сімон Фурнье (1712–1768), які ў 1736 г. заснаваў у Парыжы словалітню і праславіўся літымі наборнымі ўпрыгожваннямі. Прозвішча Ф. А. Дзідо было самым вядомым сярод друкароў Францыі XVIII ст. У 1775 г. ён стварыў першы варыянт новага шрыфту з патоўшчанымі вертыкальнымі і найтанчэйшымі гарызантальнымі лініямі. Канчатковы вобраз шрыфт набыў пасля яго дапрацоўкі сынам і атрымаў назву “дзідотаўскага”, стаўшы сусветна вядомым. Фірмен Дзідо ўпершыню ўвёў у практыку друку стэрэатыпіраванне (асобныя літары зліваюць у цэльную паласу – форму, якую не гравіруюць, а адліваюць з метала). Адпаведна гэты спосаб друку з цягам часу зрабіў яго яшчэ танейшым.

Выдатным англійскім друкаром XVIII ст. быў Джон Баскервіль (1708–1775). У 1750 г. ён заснаваў кніжны гандаль і заняўся друкам кніг, арганізаваў словалітню, а таксама паперню. Адна з асаблівасцяей выданняў Баскервіля – поўная адсутнасць арнаментыкі. Высокае мастацтва кніжнага афармлення ён ажыццяўляў толькі шрыфтавымі сродкамі. Баскервіль стварыў і своеасаблівы сорт паперы – веленевую паперу, якая характарызавалася сваёй шаўкавістай паверхняй Буйнейшым італьянскім друкаром XVIII ст. з’яўляўся Джамбатыста Бадоні (1740–1813). Спачатку карыстаўся шрыфтамі, купленымі ў Фурнье ў Парыжы, потым адліў уласныя, у тым ліку – грэчаскі, рускі, яўрэйскі, арабскі. Характэрны малюнак шрыфту Бадоні – тоўстыя вертыкальныя і валасатыя гарызантальныя лініі. Бадоні адмовіўся ад ілюстрацый у сваіх выданнях, выкарыстоўваючы галоўным чынам мастацтва спалучэння тыпаграфскіх шрыфтоў. Усе выданні Бадоні выкананы ў стылі строгай класікі. Аднак пра якасць рэдакцыі і карэктуры тэксту друкар не клапаціўся. Выдатным майстрам друку ў ЗША ў XVIII ст. быў Беньямін Франклін (1706–1760), вучоны, пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасць ЗША. ў ЗША заснаваў уласную друкарню ў Філадэльфіі і ў 1732 г. выпусціў “Альманах беднага Рычарда”, які вытрымаў стотысячны тыраж і выдаваўся на працягу 25 год. Выдаваў таксама “Пенсільванскую газету”. Падтрымліваў сувязі з сем’ёй Дзідо і Бадоні.