Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆
  1. Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.

Каля 1420 г. з’явіліся першыя друкавана-гравіраваныя выданні ў Нідэрландах Захаваліся амаль толькі ва ўрыўках: “Апакаліпсіс”, “Біблія бедных”, “Мастацтва паміраць”, “Зерцала чалавечага выратавання”. Апошняя кніга ўяўляла з сябе сумесь ксілаграфіі і тыпаграфскага выдання: на асобных старонках тэкст і ілюстрацыі былі награвіраваны на дрэве, астатнія – набраны.

Першая ж нідэрландская кніга з указаннем імені друкара з’явілася ў Утрэхце ў 1473 г У 1473–1500 гг. у Паўночных Нідэрландах налічвалася 32 друкарні (выпусцілі 1250 інкунабул). Паступова на поўдні ўзвысіўся буйнейшы кнігавыдавецкі цэнтр Антверпен (775 інкунабул).

Вялікі ўплыў на мастацтва кнігадрукавання аказаў Эразм Ратэрдамскі(каля 170 твораў). Шырокае распаўсюджанне – творы М. Лютэра

У 1529 г. выйшаў указ, паводле якога ўсе кнігі павінны былі мець спецыяльны дазвол на друк. .

Крыстофер Плантэн (каля 1514–1589), выхадзец з Францыі. Пачынаў з кніжнага гандлю, а потым, каля 1554–1555 г. адкрыў сваю ўласную друкарню, ятаўшую вядомейшай у Еўропе. Шрыфты Плантэна па прыгажосці параўноўваліся з шрыфтамі Альдаў і Эцьенаў. Выпусціў больш за 1000 твораў на розных еўрапейскіх мовах рознага зместу. Росквіт выдавецкай справы Плантэна прыпадае на 1569 г. – першы том “Каралеўскай Бібліі” або “Бібліі поліглота” на пяці мовах. Праца Плантэна была высока ацэнена Філіпам ІІ і ў 1570 г. ён стаў галоўным каралеўскім друкаром. “Лейдэнская афіцына Планцініана” праіснавала да 1619 г. У сярэдзіне XVII ст. “Дом Плантэна” паступова страчвае сваё значэнне. У 1867 г. друкарня была закрыта,

У канцы XVI – пачатку XVII ст. былі ўведзены новыя цэнзурныя абмежаванні.. у 1639–1651 гг. у Амстэрдаме выйшла 1643 назвы кніг. На працягу 1572–1700 гг. у працавала 988 друкароў.

Цэнтральнае месца ў кніжнай справе XVII ст. займала галандская фірма Эльзевіраў (1592–1712). Філіялы фірмы існавалі ў Германіі, Францыі, Англіі, Італіі, Даніі. Выдавецкім цэнтрам Эльзевіраў у першай палове XVII ст.–Лейдэн, а з з другой паловы – Амстэрдам. Усяго Эльзевіры надрукавалі каля 2200 кніг і ад 2500–3000 універсітэцкіх дысертацый па розных галінах ведаў.

Выдатных поспехаў дасягнулі Эльзевіры ў афармленні кніг. Часта тытульны аркуш быў гравіраваны на медзі, застаўкі, канцоўкі і ініцыялы адрозніваліся вытанчаным малюнкам, які ўдала спалучаўся з такім самым шрыфтам. Яны змаглі спалучыць вартасці зместу твора і яго знешняга выгляду з паніжэннем яго кошту, што спрыяла небываламу камерцыйнаму попыту на іх выданні. Кнігі сталі танейшымі дзякуючы павышэнню тыража, памяншэнню фармата і адпаведнаму памяншэнню шрыфта. Шрыфт для Эльзевіраў стварыў амстэрдамскі словалітчык Хрыстафор Ван Дэйк. Эльзевіры ўвялі фармат у дванаццатую долю аркуша (12,5х7,5 см), і нават яшчэ меншы..

Эльзевіры ўжывалі некалькі розных выдавецкіх марак: пустэльнік пад дрэвам, глобус, арол са стралой, пальма, багіня Мінеўра пад дрэвам.

14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.

Рост вытворчых сіл краіны, поспехі ў культуры і адукацыі садзейнічалі развіццю кніжнай справы і ў Францыі, якая ў XV ст. з’яўлялася непасрэднай папярэдніцай культуры эпохі Адраджэння. У 1470 г. у Парыжы была надрукавана першая кніга – збор пісем італьянскага гуманіста Гаспарана дэ Бергама. У кнізе быў калафон на латыні, у якім праслаўлялася кнігадрукаванне. Французскія першадрукары Ульрых Герынг, Міхаіл Фрыбургер і Марцін Кранц займаліся ў асноўным выпускам кніг тэалагічнага характару, граматык і рыторык. У 1476 г. яны выдалі першую ў Францыі друкаваную Біблію. У тым самым 1476 годзе парыжскі кнігагандляр Пак’е Баном надрукаваў “Вялікія французскія хронікі” (у 3 т. in folio) – гэта было першае выданне на французскай мове. Асноўную тэматычную групу друкаваных выданняў складала рэлігійная літаратура – Біблія, тэалагічныя трактаты, творы айцоў царквы, малітоўнікі, богаслужбовая літаратура, а таксама антыныя класікі, юрыдычныя трактаты і граматыкі. Карысталіся папулярнасцю і рыцарскія і куртуазныя раманы, маралізатарскія творы, народныя малаб’ёмныя і аднааркушавыя выданні з ілюстрацыямі на дрэве. . Асабліва вызначыўся заснавальнік дынастычнай фірмы Анры Эцьен (1470–1521), які ў 1502 г. выпусціў “Этыку” Арыстоцеля. Прадоўжыў справу сын Рабер Эцьен (1531 г. – “Скарбы лацінскай мовы”, якія выйшлі без скарачэнняў (тытлаў). Надаваў важнейшае значэнне дакладнасці выдаваемых тэкстаў, у тым ліку біблійных і евангельскіх, з-за чаго трапіў у няміласць да царкоўнікаў і вымушаны быў пераехаць у Жэневу. Выдавецкую справу прадоўжыў адпаведна яго сын таксама эрудыт і гуманіст Анры ІІ Эцьен (1551–1598) – выдаў “Скарбы грэчаскай мовы”, творы рымскіх і грэчаскіх класікаў, французскіх паэтаў. Фірма існавала да 1654 г. і выпусціла каля 1500 выданняў. У Ліёне працаваў адзін з буйнейшых друкароў-гуманістаў Эцьен Дале. У 1538 г. заснаваў уласную друкарню, якая служыла сродкам распаўсюджання ведаў і адукацыі, прагрэсіўных ідэй. Вядома каля 70 кніг, выдадзеных друкаром. Для барацьбы з замежнымі выдаўцамі-канкурэнтамі пачалі стварацца карпарацыі тыпографаў і кнігагандляроў. Так, у 1586 г. была створана кампанія “Вялікі карабель” (аднайменная і выдавецкая марка). У XVII ст. у Францыі ўзнікае першая дзяржаўная друкарня – “Каралеўская друкарня”, заснаваная ў 1640 г. у Луўры па загаду Рышылье. Кіраваў прадпрыемствам С. Крамуазі. Друкавала літургічныя творы, каралеўскія дакументы, мастацкія і навуковыя, адобраныя царквой і каралём. Вызначалася высокай якасцю друку і афармлення. У XVII ст. у Францыі зараджаецца перыядычны друк. 1 мая 1631 г. выйшаў першы нумар “Газеты” (La Gazette), якую заснаваў Тэафраст Рэнадо. Змяшчала інфармацыю з Францыі і замежжа, ваенныя паведамленні. З 1762 г. выданне стала афіцыйным і атрымала назву “Французская газета” (Gazette de France). З 1649 г. пачаў выходзіць “Французскі кур’ер”, з 1665 г. – газета “Часопіс вучоных”, прысвечаная пытанням літаратуры і навукі, з 1672 г. – газета “Галантны Меркурый”.