Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).

Беларусь пасля падзелаў Рэчы Паспалітай 1772. 1793 і 1795 гг. увайшла ў склад Расійскай імперыі. Нацыянальна-культурнае развіццё аказалася пад уплывам новых абставін. Значны ўплыў на развіццё асноўных кірункаў кнігавыдання ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. (пашырэнне тэматыкі выдавецкага рэпертуару, разнастайнасць навуковых прац) мела распаўсюджанне ідэй Асветніцтва, у якіх узмацняюцца тэндэнцыі гуманізму і дэмакратызму, антыклерыкальны настрой, а кніга ўсё больш набывае свецкі характар.

У пачатку ХІХ ст. у Расійскай імперыі распачынаецца рэформа друку і кнігавыдавецкай справы. Згодна з урадавымі ўказамі ад 31 сакавіка 1801 г. і 9 лютага 1802 г. была па сутнасці скасавана кацярынінская забарона вольнага (прыватнага) друку і дазволена прыватнае кнігадрукаванне. Указ 1807 г. абавязваў губернатараў выдзяляць сродкі на заснаванне і ўтрыманне пры губернскіх праўленнях дзяржаўных друкарняў – губернскіх. Цэнзура перадавалася ўніверсітэтам ву-чэбных акруг, а агульнае кіраўніцтва – Міністэрству народнай асветы. Адпаведна прынятаму ў 1804 г. статуту аб цэнзуры на цэнзурныя камітэты ўніверсітэтаў ускладвалася задача цэнзуравання кніг свецкага зместу. Гэта быў параўнальна ліберальны цэнзурны статут, які садзейнічаў стварэнню спрыяльных умоў для развіцця прыватнага кнігадрукавання.

наступныя цэнзурныя статуты 1826 і 1828 гг. мелі ў адносінах да зместу кнігі больш жорсткіі рэакцыйны характар. Кнігі рэлігійнага зместу знаходзіліся пад кантролем нават двайной і трайной цэнзуры. Рэпрэсіўныя меры ўрада наносілі таксама вялікія страты і яўрэйскаму кнігадрукаванню. У 1836 г. Была прынята пастанова аб яго забароне (акрамя Вільні). Для ўзмацнення нагляду за друкам у 1848 г. у Санкт-Пецярбургу навучальнай акругі, ліквідавана сама Віленская навучальная акруга (1832); у 1839 г. ажыццёўлена масавая кампанія па “пераводу” ўніятаў у праваслаўе, а ўніяцкія і каталіцкія вучэльні і школы пераўтвораны ў расійскія навучальныя ўстановы; Рэпрэсіі, якія царскі ўрад увёў пасля паўстання 1863–1864 гг., рэзка змянілі сітуацыю як у культурным асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі, так і ў кнігавыданні. Водгукам на паўстанне 1863–1864 гг. стала забарона польскага шрыфту ў 1864 г. Дазволенымі прызнаваліся рускі і заходнееўрапейскія. Пад строгі царскі кантроль трапілі друкарні, кнігарні і бібліятэкі. Амаль уся паліграфічная і выдавецкая база была пераарыентавана на выпуск рускамоўнай літаратуры, а кнігарні і бібліятэкі – на яе распаўсюджванне. Разам з указам аб забароне польскага друку на Беларусі адбывалася ўвядзенне ў дзеянне з 6 красавіка 1865 г. “Часовых правіл аб цэнзуры”. Паводле гэтага цэнзурнага статута, «паліграфічныя прадпрыемствы аддаваліся пад кантроль чыноўнікаў для асобых даручэнняў пры губернскіх уладах – інспектараў, у абавязкі якіх уваходзіла “папярэджанне і спыненне тайнага кнігадрукавання”». Перыядычныя выданні маглі быць вызвалены ад папярэдняй цэнзуры толькі спецыяльным рашэннем міністра ўнутраных спраў і пры ўмове вялікага грашовага залогу. Друк трапіў пад строгі кантроль карнай цэнзуры, які выконвала Трэцяе аддзяленне Міністэрства ўнутраных спраў.