- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
Пачынаючы з другой паловы XVI ст. у Беларусі разгортваецца контррэфармацыя, у кнігавыдавецкую справу актыўна ўключаюцца каталіцкія ордэны. Друкарня Віленскай акадэміі езуітаў існавала ў 1586–1805 гг. і з’яўлялася найбольш значным цэнтрам кнігадрукавання ў ВКЛ. Кіраваў работамі наёмны друкар, наглядаў за дзейнасцю прэфект друкарні – член ордэна. Штогод у друкарні выпускалася каля 15 выданняў на польскай і лацінскай мовах: падручнікі для акадэміі і народных школ, палемічная і царкоўная літаратура, жыціі святых, тэалагічныя і філасофскія творы П. Скаргі, М. Сміглецкага, Я. Альшэўскага, І. Лаёлы, а таксама свецкая літаратура: спеўнікі, лібрэта опер, гістарычныя дакументы. Выдавалася шматлікая колькасць панегірыкаў. Сярод надрукаваных кніг вызначаюцца такія, як Статут ВКЛ 1588 г., гісторыя ВКЛ, серыя падручнікаў па гісторыі Англіі і Курляндыі Ф. Папроцкага, па гісторыі Польшчы і ВКЛ Казіміра Галоўкі, а так- сама падручнікі Арыстоцеля. У друкарні выпускаліся таксама календары, газеты і часопісы. З 1681 г. пры друкарні працаваў кніжны магазін. Вядома звыш 2,5 тыс. выданняў на розных мовах, якія выйшлі ў друкарні. У XVIII ст. працавалі езуіцкія калегіумы ў Пінску, Нясвіжы, Полацку, якія таксама займаліся выдавецкай дзейнасцю. Вядомыя каля 160 іх выданняў, надрукаваных у XVIII ст. на польскай, лацінскай, французскай мовах свецкага і рэлігійнага зместу (белетрыстыка, палемічная, вучэбная літаратура, панегірыкі).
Што тычыцца Віленскай друкарні францысканцаў, заснаванай ігуменам Я. Длускім, якая дзейнічала пры францысканскім манастыры, то яна выдавала ў асноўным літургічныя творы. З 1667 г. друкавала афіцыйныя дакументы і панегірыкі, з 1750 – падручнікі для францысканскіх школ, драмы для тэатраў. Усяго налічваецца 99 выданняў віленскіх францысканцаў. Так, Віленская піярская друкарня заснавальнікам якой быў рэктар піярскага калегіума, гісторык, прававед Мацей Догель (1715–1760), выпускала ў асноўным падручнікі для сваіх школ па граматыцы, логіцы, філасофіі, прыродазнаўстве, матэматыцы, педагогіцы, гісторыі. Выпускалася таксама мастацкая літаратура, п’есы для школьнага тэатра. Чвэрць рэпертуару складалі кнігі рэлігійнай тэматыкі – тэалагічныя творы членаў ордэна піяраў, дамініканцаў, бернардзінцаў, францысканцаў, кармелітаў босых, езуітаў. Сярод іх– працы па агіяграфіі, багаслоўі, літургіцы, казанні. Усяго ў 1758–1799 гг. выйшла каля 320 кніг.
Кнігавыдавецкай дзейнасцю вызначыўся ўніяцкі ордэн базыльян. Права стварэння друкарняў для абслугоўвання ўніяцкай царквы было пацверджана каралеўскай граматай ад 2 жніўня 1595 г. Аднак перашапачаткова кніжныя патрэбы царквы забяспечвала друкарня Мамонічаў. Пасля 1624 г. Лявон Мамоніч перадае сваю друкарню ордэну і на яе базе ў XVII – пачатку ХІХ ст. пачынае працаваць Віленская Троіцкая (базыльянская) друкарня (1628–1839). Дзейнічала друкарня пры манастыры Св. Тройцы. Першыя вядомыя кнігі базыльянскай друкарні – “Катэхізіс” (1628) і “Служэбнік, або Літургікон” (1691). Вядома, што падчас маскоўскай акупацыі 1655 г. быў знішчаны друкарскі прэс. З’явіліся, відаць, і іншыя прычыны, бо дзейнасць друкарні ў 1692–1766 гг. была спынена на 70 гадоў. Другі перыяд дзейнасці Троіцкай друкарні прыпадае на 1767–1800 гг. Кнігі выходзілі на славянскай, польскай, лацінскай і французскай мовах. У 1778–1809 гг. выйшла каля 67 кніг на кірыліцы (9 – уніяцкія, астатнія – стараверскія), у іх ліку Псалтыры, Часоўнікі, Канонікі, Павучанні Іаана Златавуснага, творы авы Дарафея, Яфрэма Сірына і інш. Асноўнай кніжна прадукцыяй друкарні былі падручнікі, буквары, слоўнікі для школ ордэна, рэлігійная літаратура
Супрасльская друкарня. Найбольш значным цэнтрам уніяцкага кірылічнага кнігадрукавання з канца XVII ст. становіцца Дабравешчанскі манастыр у Супраслі, дзе Караль Радзівіл і мітрапаліт Цыпрыян Жахоўскі ў пачатку 1690-х гг. арганізавалі друкарню (дзейнічала да 1803 г.). Першая кніга друкарні ў Супраслі – “Служэбік, або Літургікон” (1692–1695) – пачала друкавацца яшчэ ў Вільні і была закончана ў Супраслі. Над яе афармленнем працаваў вядомы гравёр Лявонцій Тарасевіч, які ўпершыню ў гісторыі беларускай кірылічнай кнігі выкарыстаў медзярыт. З пачатку XVIII ст., дзякуючы намаганням главы базыльянскага ордэна Льва Кішкі, друкарня адраджаецца і пашыраецца, пераўтвараецца ў буйную цэнтралізаваную мануфактуру, якую ўзначальваў прэфект (загадчык), з 15цю і больш рабочымі. “Ціснулі” кнігі самі манахі і рамеснікі-друкары з ліку манастырскіх падданых. У 1710 г. была заснавана паперня, атрыманы каралеўскі прывілей на права выдання ў Супраслі кніг на лацінскай, польскай і “руськай” мовах. Быў пабудаваны кніжны склад і адчынена кнігарня. Адметнымі рысамі аздаблення супрасльскіх друкаў з’яўляюцца выразная дэкаратыўнасць, святочнасць, багацце дэкору. За 100 гадоў існавання друкарня ў Супраслі выпусціла 456 назваў кніг на царкоўнаславянскай, старабеларускай, рускай, польскай, лацінскай і літоўскай мовах. выдавецкая дзейнасць друкарні скарачаецца з-за неспрыяльных палітычных умоў і ўзросшай канкурэнцыі.
Вядомы 22 (або 14) выданні XVIII ст. уніяцкага ордэна базыльян у Менску – у асноўным афіцыйная літаратура на польскай і лацінскай мовах. Усяго у 1628–1800 гг. базыльяне ВКЛ надрукавалі каля 1080 кніг, большасць з якіх на польскай, лацінскай і царкоўнаславянскай мовах, 40% складала свецкая літаратура.
У XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі ўзніклі першыя выдавецтвы, у якіх праявіліся рысы прадпрыемстваў дзяржаўнага характару. Магілёўская прыдворная друкарня (1774–1844) кіраўніцтва якой ажыццяўляў С. Богуш-Сестранцэвіч, выдавала пераважна афіцыйныя матэрыялы, рэлігійную і свецкую літаратуру. Вядомыя 350 назваў кніг на польскай, рускай, лацінскай, французскай і нямецкай мовах. У 1775–1802 гг. дзейнічала Гродзенская каралеўская друкарня, якой напачатку кіраваў А.Тызенгаўз. Яна выпусціла каля 100 кніг арыгінальнай і перакладной літаратуры, у тым ліку падруч-
нікі, малітоўнікі, аб’явы, афіцыйна-юрыдычныя дакументы на польскай і лацінскай мовах. Выдавалася навуковая, навукова-папулярная і мастацкая літаратура. У XVIII ст. выдавецкай справай на Беларусі займаліся стараверы, якія выкарыстоўвалі паліграфічныя магчымасці Супрасльскай і Віленскай базыльянскіх друкарняў, а таксама Гродзенскай каралеўскай друкарні. У канцы XVIII – пачатку XIX ст. на Беларусі адкрыліся яўрэйскія друкарні.
