- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
Расія. У пачатку ХХІ ст. у Расіі актыўна дзейнічае каля 6 тысяч выдаўцоў (у ССР іх было не больш 250), укараняюцца новыя формы кніжнага гандлю (уключаючы інтэрнет-тэхналогіі), знікла паняцце “кніжны дэфіцыт”. У краіне дзейнічае больш за 4,5 тысячы кніжных магазінаў. У Расіі атрымліваюць далейшае развіццё рынкаввыя адносіны. У першае пяцігоддзе ХХІ ст. назіраўся рост колькасці выпуску назваў кніг (рэкордны паказчык – больш за 102 тысячы назваў у 2006 г.; у ССР рэкорд – 84 тысячы назваў), адначасова падае агульны тыраж выданняў, памяншаецца сярэдні тыраж кнігі, і ў выніку адбываецца павышэнне кошту на кнігі. На змену разбуранай у канцы 1980-х гг. цэнтралізаванай сістэме (“Союз-книга”, рэспублікансім аптовым базам) прыйшлі дробныя, хаатычна раскіданыя кнігагандлёвыя фірмы. Ствараюцца кнігагандлёвыя арганізацыі і буйнейшымі выдавецтвамі (амаль усе спецыялізуюцца на масавай, забаўляльнай літаратуры – дэтэктывах, містыцы, “любоўных” і псеўдагістарычных раманах). Па афіцыйных дадзеных статыстыкі друку Расія займае трэцяе месца ў свеце па колькасці штогод выпускаемых назваў кніг. Статыстыка геаграфіі выпуска кніжных выданняў пацвярджае стабільныя пазіцыі лідэраў у расійскім кнігавыданні – гэта Масква, як агульнанацыянальны цэнтр кнігаввыдання. Таксама стабільна на другім месцы размяшчаецца Санкт-Пецярбург Сярод выдаўцоў-лідэраў на першым месцы па ўсіх паказчыках выдавецтва “Эксмо” (больш за 6 тысяч назваў і каля 70 тысяч тыраж); “АСТ” (каля 5 тысяч назваў, больш за 35 тысяч тыраж); “Дрофа”, “Просвещение”, “Экзамен ХХІ”, якія выпускаюць больш за 1 тысячу назваў у год. У першай дзесятцы дамінуюць выдаўцы, якія спецыялізуюцца на выпуску вучэбнай літаратуры. Значная ўдзельная вага ў кніжным рэпертуары належыць серыяльных выданням, як масавая, камерцыйная, так і спецыялізаваная, малатыражная. Вызначылася перавага выпуску сацыяльна значымай літаратуры (палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, тэхнічнай, па адукацыі і культуры). Назіраецца скарачэнне выпуску ў апошні час мастацкай літаратуры (бестселераў). Па мэтавым чытацкім прызначэнні пераважае дзіцячая літаратура.
40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
Кнігавыданне ў 1991–1996 гг.
Абнаўленне сістэмы беларускага кнігавыдання пачало праяўляцца ў перыяд перабудовы.
у Беларусі пачынаюць узнікаць першыя прыватныя выдавецкія структуры, як мінская “Тэхналогія”.
У пачатку прыватныя беларускія кампаніі вымушаны былі ствараць сумесныя расійска-беларускія і іншыя прадпрыемствы і арганізацыі, набываць ISBN у расійскіх выдавецтваў (Нацыянальнае агенцтва па міжнароднай стандартнай нумарацыі кніг Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі прыступіла да сваёй дзейнасці 15.02.1993 г.). Аднымі з першых такіх прыватных выдавецтваў сталі мінскія кампаніі “Эридан”, “Акварыус”,“Полифакт” (усе з 1990 г.).
Першы этап новага беларускага кнігавыдання – 1991–1996 гг. – можна ахарактарызаваць як этап дэманапалізацыі дзяржаўнага кнігавыдання, яго раздзяржаўлення, арганізацыі дзейнасці выдавецтваў прыватнага характару і структурных змен у выдавецкай сферы.
У гэты час у Беларусі колькасць назваў выпушчанай кніжнай прадукцыі ўзрасла больш чым у паў-
тара раза. Павялічвалася і доля беларускамоўнага кнігавыдання па назвах. Дзякуючы актыўнай выдавецкай дзейнасці прыватных выдавецтваў у 1993 г. у кнігавыданні Беларусі былі дасягнуты
і самыя высокія паказчыкі па тыражы. Можна адзначыць, што выдавецкая сфера краіны ўжо на першым этапе зведала значнае рэфармаванне. Беларусь стала першай сярод былых рэспублік СССР,
дзе была створана рынкавая сістэма ў кнігавыданні і сфарміраваліся два ўмоўна самастойныя патокі выдавецкай прадукцыі – дзяржаўныя і недзяржаўныя.
на вядучых пазіцыях у сектары дзяржаўнага кнігавыдання былі такія выдавецтвы, як “Народная асвета”, “Мастацкая літаратура”, “Навука і тэхніка”, “Вышэйшая школа”, кожнае з якіх мела сваю спецыялізацыю і забяспечвала выпуск асноўнай беларускай вучэбнай, навуковай, навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры.
Наогул кніжны рэпертуар дзяржаўнага кнігавыдання, сканцэнтраванага амаль толькі ў сталіцы краіны, у 1991–1996 гг. меў наступныя тэматычныя прыярытэты: 1) літаратура па асвеце і педагогіцы; 2) мастацкая літаратура;
3) дзіцячаялітаратура. Вядучыя пазіцыі па відах выданняў займалі:
1) вучэбныя; 2) літаратурна-мастацкія; 3) навуковыя выданні. У кніжным патоку выданняў недзяржаўных выдавецтваў у 1993–1995 гг. вядучымі галінова-тэматычнымі кірункамі былі 1) літаратура па адукацыі і асвеце, 2) мастацкая (у асноў ным на рускай мове, што залежала ад кан’юнктуры камерцыйнага рынку), 3) дзіцячая літаратура.
Для задавальнення чытацкага попыту і адначасова атрымання хуткага прыбытку большасць недзяржаўных выдавецкіх прадпрыемстваў і арганізацый з правам выдавецкай дзейнасц сканцэнтравалі ўвагу на выданні дэтэктыўнай, прыгодніцкай і фантастычнай мастацкай літаратуры, а таксама дэсідэнцкай, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай, раней недаступнай або забароненай.
Тым не менш беларускае кнігавыданне, як недзяржаўнае, так і дзяржаўнае, у 1995–1996 гг. не пазбегла крызіснай сітуацыі і рэзкага спаду па ўсіх паказчыках, важнейшымі прычынамі якіх сталі сацыяльна-эканамічныя – рост цэн на паліграфічныя паслугі і матэрыялы, адсутнасць інвестыцый у вытворчую сферу, недаступнасць крэдытавання, спад пакупніцкай здольнасці насельніцтва, падатковы ўціск. У 1996 г. перастала існаваць дзяржаўнае выдавецтва “Навука і тэхніка”, шэраг недзяржаўных выдавецтваў, якія валодалі правам выдавецкай дзейнасці, рэзка знізілі або перасталі займацца
выдавецкай дзейнасцю. Сярод недзяржаўных выдавецкіх прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі ў рэальным выдавецкім працэсе ўдзельнічала крыху больш за 80 (з 1456), гэта былі ў асноўным толькі сталічныя выдавецтвы.
З 2001 г. кіраўніцтва выдавецкай справай стала ажыццяўляць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Своеасаблівай рысай развіцця кнігавыдання ў Беларусі з’явіўся актыўны ўплыў на гэты працэс дзяржавы, што выражалася ў дзяржаўным рэгуляванні рынку кніжнай прадукцыі, а таксама ў выпуску сацыяльна значнай літаратуры. Сярод адпаведных дзеянняў дзяржавы вылучаюцца наступныя два кірункі падтрымкі кнігавыдання: прамое фінансаванне выпуску асобных сацыяльна значных выданняў (субсідыі для дзяржаўных патрэб) і розныя льготы і прэферэнцыі падатковага і іншага
характару (ускосная падтрымка).
На 2001 г. у Беларусі працягвалі дзейнасць 10 дзяржаўных выдавецтваў: “Беларуская навука” (з 1996 г.), “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”, “Беларусь”, “Вышэйшая школа”, “Мастацка літаратура”, “Народная асвета”, “Полымя”, “Універсітэцкае”, “Ураджай” і “Юнацтва”, а таксама “Беларускі дом друку” і “Дом прэсы” (з 1996 г.). У параўнанні з папярэднім (1991–1996) этапам можна адзначыць, што працягваўся працэс паніжэння долі дзяржаўных выдавецтваў у выпуску кніжнай прадукцыі краіны. Найбольшыя галінова-тэматычныя комплексы ў выдавецкім рэпертуары дзяржаўных выдавецтваў у 1997–2001 гг. складала літаратура па асвеце і педагогіцы, дзіцячая і мастацкая. Лідарства сярод дзяржаўнай кніжнай прадукцыі вызначанага перыяду па відах выданняў займалі вучэбныя і вучэбна-метадычныя выданні; выданні для дзяцей і юнацтва; літаратурна-мастацкія выданні.
Недзяржаўныя выдавецтвы, нягледзячы на памяншэнне ў сваіх шэрагах колькасці ліцэнзаваных прадпрыемстваў, працягвалі заваёўваць кніжны рынак Беларусі.
Вынікі кнігавыдавецкай дзейнасці ў Беларусі за 2002 г. у параўнанні з 2001 г. засведчылі чарговы спад па ўсіх паказчыках. Крыху знізіліся паказчыкі і недзяржаўных прадпрыемстваў. Далейшае падзенне паказчыкаў адбывалася ў выпуску кніг на беларускай мове.
Не вызначаліся стабільнасцю 2003 і 2004 гг. Сур’ёзнымі стрымліваючымі фактарамі заставаліся зацягнуты працэс прыняцця новых нарматворчых дакументаў, рэгулюючых выпуск кніг у сферы адукацыі, навукі і культуры; неўніфікаванасць падатковага заканадаўства Беларусі і Расіі ў галіне
Кнігавыдання. Усяго за перыяд 2002–2007 гг. у Беларусі выйшла 60 017 назваў кніг і брашур тыражом 266 млн 369 тыс. экзэмпляраў. Асноўную частку кніжнага рэпертуару складалі выданні недзяржаўных прадпрыемстваў і іншых арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці. Адпаведна 5,6 % выпуску назваў і 11% тыражу належала пяці дзяржаўным выдавецтвам: “Беларускай энцыклапедыі імя
П. Броўкі”, “Беларусі”, “Вышэйшай школе”, “Мастацкай літаратуры”, “Народнай асвеце”, а таксама «Выдавецкаму дому “Беларуская навука”», “Беларускаму Дому друку” і “Дому прэсы”.
Прыярытэтнымі галінова-тэматычнымі кірункамі ў агульным патоку кнігавыдавецкай прадукцыі Беларусі 2002–2007 гг. былі адукацыя і выхаванне, мастацкая літаратура, медыцына, мастацкая і пазнавальная літаратура для дзяцей, філалогія. Актывізавалася выданне літаратуры па філасофіі і псіхалогіі. Па мэтавым прызначэнні – гэта вучэбныя, літаратурна-мастацкія, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, а таксама выданні для дзяцей і юнацтва, даведачныя, вытворча-практычныя.
Найбольш актыўнай дзейнасцю ў Беларусі ў 2002–2007 гг. займаліся 270 выдавецкіх прадпрыемстваў. Сярод лідараў дзяржаўнага кнігавыдання – выдавецтва “Народная асвета”.
У выдавецкім рэпертуары Беларусі пэўнае месца займаюць спецыяльныя электронныя выданні і аўдыякнігі. Адпаведныя праекты па стварэнні гукавых кніг рэалізуе рэспубліканскі цэнтр адпачынку інвалідаў “Інвацэнтр”, якія прызначаны для навучання дзяцей з парушэннямі зроку.
У 2006 г. падобныя электронныя выданні былі выпушчаны пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі і пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА – гэта падручнік “Говорящая электронная библиотека” і “Электронная библиотека – школьникам”, якія ўключаюць поўныя тэксты твораў беларускай і рускай літаратуры. Рэальныя змены, што адбыліся ў беларускім кнігавыданні, знайшлі яскравае пацвярджэнне і ў структуры кнігавыдавецкага рэпертуару Беларусі, дзе разам з вучэбнымі і вучэбнаметадычнымі выданнямі ўсё большае месца пачынаюць займаць навуковыя і навукова-папулярныя. Назіраецца павелічэнне выпуску сацыяльна значнай літаратуры.
у 2009–2010 гг. назіраўся рост колькасці назваў малатыражных выданняў, якія адпаведна склалі звыш 43% і 51%. Гэта літаратура, якая не мае шырокага распаўсюджання на рынку: ведамасная, вузаўская, вытворчая, у тым ліку навуковыя выданнні (манаграфіі, навуковыя зборнікі, матэрыялы канферэнцый). Сярод шматтыражных выданняў – школьныя падручнікі выдавецтваў “Народная асвета” і Нацыянальнага інстытута адукацыі, выпуск якіх ажыццяўляецца па дзяржаўным заказе.
У відавой структуры кнігавыдання на працягу шэрагу апошніх гадоў першае месца займаюць вучэбныя і вучэбнаметадычныя выданні. Значную частку складаюць літаратурна-мастацкія выданні. Працягваючы нацыянальныя традыцыі, беларуская кніга імкнецца да задавальнення сучасных патрабаванняў у мастацкім і паліграфічным афармленні. Гэтаму спрыяюць рэспубліканскія і міжнародныя конкурсы, выставы і кірмашы. Значнае развіццё ў сучасным кнігавыданні Беларусі атрымліваюць інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, якія дазваляюць забяспечваць узаемадзеянне ўсіх суб’ектаў кніжнага рынку – выдавецтваў, кнігарняў, бібліятэк – ад выкарыстання навейшай камп’ютарнай тэхнікі да стварэння электронных кніг і іх распаўсюджання праз сайты і інтэрнэт-магазіны, якімі валодаюць выдавецтвы. Такім чынам, разам з фарміраваннем новай выдавецкай сістэмы вызначыўся і характэрны кірунак, які адпавядае сусветным кнігавыдавецкім тэндэнцыям, – на змену колькаснай мадэлі прыходзіць якасная, пры якой развіццё кнігавыдання ажыццяўляецца пераважна за кошт пашырэння рэпертуару, а не тыражу.
Стан развіцця сучаснага кнігавыдання Беларусі, беларуская кніга як з’ява ў сусветнай кніжнай культуры патрабуюць адпаведнага навуковага забеспячэння. У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў гэтым пытанням надавалася асаблівая ўвага, пра што сведчаць міжнародныя
навуковыя форумы і выдадзеныя паводле іх матэрыялы.
