- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
Першыя спробы вяртання беларускага друкаванага слова.адбываліся праз польскае пасрэдніцтва: моўнае і графічнае. У першай палове XIX ст. дамінуючым тыпам культуры заставалася польская, засвоіўшы форму якой развівалася і беларуская кніжная культура. Значны польскі ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў быў адначасова адказам на расійскую экспансію: моўную, рэлігійную, культурную. Ужо ў 1810–1820-я гг. у віленскім друку пачынаюць з’яўляцца творы, звязаныя, у першую чаргу, з цікавасцю да “краёвай” гісторыі, чаму спрыяла асветніцкая праца ў асяроддзі
Беларускі фальклор і мова выкарыстаны ў паэтычных творах Яна Чачота і Адама Міцкевіча, Яна Чачота
Для 1840–1850-х гг. характэрным з’яўляецца ўключэнне беларускамоўных твораў лацінскім шрыфтам у друкаваныя польскамоўныя выданні. Сярод іх – выдадзеныя ў эміграцыі кнігі Аляксандра Рыпінскага і Ігната Яцкоўскага.
У 1846 г. у Вільні ў “Друкарні Юзафа Завадскага” першы друкаваны твор Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка”, у якім разам з польскай мовай выкарыстоўвалася беларуская.
Самымі ж раннімі асобнымі выданнямі лацінскім шрыфтам з выкарыстаннем беларускай мовы лічацца рэлігійныя – “Кароткі збор хрысціянскай навукі для сялян рымска-каталіцкагавызнання, якія размаўляюць на польска-рускай мове” (Вільня, 1835) і “Катэхізм... для ўжывання ў вясковых рымска-каталіцкіх школах і касцёлах” (Вільня, 1845).
вядома звыш 60 кніжных выданняў з уключанымі беларускамоўнымі тэкстамі лацінкай ці кірыліцай і каля 10 беларускамоўных, якія выйшлі ў першай палове ХІХ ст. Санкт-Пецярбург (20 выданняў), Вільня (13), Мінск (5).
“Круг беларускай народнай прасветы” стаў і першым беларускім выдавецтвам. ў 1903 г. у легальным друку з’явілася іх першае кніжнае выданне – “Вязанка” Янкі Лучыны. Акрамя легальны выданняў, “Круг...” ажыццявіў і два нелегальныя – “Калядная пісанка” (1903) і “Велікодная пісанка” (1904)
30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
Беларускамоўныя вершы Я. Баршчэўскага друкаваліся ў пецярбургскім “Літаратурным гадавіку” 1843), выдаўцом якога быў Рамуальд Падбярэскі.
Сярод першых беларускамоўных падпольных газет – “Гутарка двух суседаў”, якая выдавалася ў 1861–1862 гг. у Беластоку (захаваліся чатыры ну-
мары) і “Мужыцкая праўда” (сем нумароў), рэдактарам якой быў Кастусь Каліноўскі. Мяркуемым месцам выдання першых шасці нумароў “Мужыцкай праўды” лічацца друкарні Гродзеншчыны, а апошняга, сёмага, – Вільня.
Беларуская мова спатрэбілася афіцыйным уладам напярэдадні паўстання 1863 г., калі з’явілася антыцарская агітацыйная літаратура. Так, у пачатку 1860-х гг., “каб зменшыць уплыў паўстанцкіх ідэй”, з’яўляецца некалькі беларускамоўных брашур на кірыліцы. Гэта “Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела”(Магілёў, 1861) і “Рассказы на белорусском наречии” (Вільня, 1863). У магілёўскім выданні ішла гаворка пра маніфест 19 лютага 1861 г. У “Рассказах...” адлюстраваны розныя тэмы: ад крытыкі ўніяцтва і каталіцызму, ухвалення звароту беларусаў да праваслаўнай веры – да пытанняў сямейнай маралі і развіцця асветы. Жыватворным зернем у выданні было прызнанне беларусаў як асобнага, адрознага ад палякаў і ад велікарусаў, народа. Віленскае выданне было разаслана ва ўсе школы края і чыталася вучням і іх бацькам. Аднак “Рассказы...” прымаліся сялянамі з недаверам, што і неабходна было ўладам таго часу, бо адпавядала іх афіцыйнай пазіцыі, за якой хавалася “абгрунтаванне” бессэнсоўнасці друку кніг на беларускай “гаворцы”, калі імі не цікавіліся.
В. Іваноўскі - нелегальнае выданне часопіса “Свабода”. ў часопісе былі надрукаваны вершы А. Пашкевіч і У. Сыракомлі.
1 верасня 1906 г. пад назвай “Наша Доля” выйшла першая легальная беларуская газета, якая з’яўлялася органам нелегальнай БСГ. Ідэйнымі арганізатарамі і ўдзельнікамі выдання першых чатырох нумароў былі Фелікс Умястоўскі, Алаіза Пашкевіч, Іван і Антон Луцкевічы, Якуб Колас. Газета адрознівалася востра публіцыстычнымі матэрыяламі крытыкі самадзяржаўя, нярэдка змяшчала матэрыялы асветніцкага характару ў галіне палітыкі, культуры, адукацыі, сельскай гаспадаркі. 6 нумароў.
З 1906 г. у Вільні пачаў выходзіць штотыднёвік “Наша Ніва”. Рэдакцыя паслядоўна прапагандавала канцэпцыю адзінства беларускай нацыі, культурна і духоўна адрозную ад польскай і расійскай. Газета выдавалася ў літоўскай друкарні Марціна Кухты.
