Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.

Як тып выдання газета вядомая ў Еўропе з пачатку XVII ст. На тэрыторыі Беларусі першыя перыядычныя выданні з’явліся ў другой палове XVI – пачатку XVII ст. У гэты час у ВКЛ пачалі выдавацца газеты-аднадзёнкі, у якіх асвятля лася жыццё народаў ВКЛ і іншых краін Еўропы. Першай газетай лічацца “Новіны грозныя а жалостлівые...”, якія, як мяркуецца, былі выдадзены С. Будным у 1562 г. ці 1563 г. У Нясвіжы. Газета распавядае пра паход маскоўскага цара Івана

Грознага на землі ВКЛ. На мяжы XVII–XVIII стст. на Беларусі склаліся неабходныя ўмовы для выпуску перыядычных выданняў, рабіліся іх першыя спробы (у Мінску, Нясвіжы). Аднак толькі езуітам удалося арганізаваць сістэматычны выпуск газет у сталіцы ВКЛ. Так, першым грамадска-палітычным перыядычным выданнем у Вільні стаў “Літоўскі кур’ер”, які штотыднёва з 1760 г. пачаў выходзіць на польскай мове. Выдавалася газета ў Віленскай езуіцкай акадэміі. У выданні друкаваліся ў асноўным паведамленні пра палітычныя падзеі ў краіне і за мяжой.

У 1776–1783 гг. пад кіраўніцтвам А. Тызенгаўза ў Гродне выдавалася “Гарадзенская газета” – першая газета ў межах сучаснай Беларусі. Друкавалася ў Гродзенскай каралеўскай друкарні. Выходзіла адзін раз на тыдзень на дзвюх старонках, мела тыраж 300 экзэмпляраў.

У лістападзе – снежні 1792 г. у Гродне два разы на тыдзень выходзіла газета “Гарадзенскія ведамасці”, якая інфармавала пра падзеі, што адбываліся напярэдадні падзелу Рэчы Паспалітай.

Першым на Беларусі і ў ВКЛ інфармацыйным бюлетэнем былі “Гарадзенскія весці”, якія друкаваліся ў 1678 г. – пачатку XVIII ст. Некаторыя даследчыкі залічваюць выданне да першай газеты ВКЛ. У пачатку XVIII ст. у ВКЛ пачынаецца актыўны друк календароў (першы каляндар надрукаваны ў Парыжы ў 1493 г.). Вытокі беларускага друкаванага календара можна знайсці ў “Пасхаліі”, заключнай частцы “Малой падарожнай кніжкі” Ф. Скарыны (Вільня, каля 1522 г.). Гэта быў першы ўсходнеславянскі друкаваны царкоўна-астранамічны каляндар Аднымі з найранейшых з’яўляюцца супрасльскія ўніяцкія “Календары польскія і рускія”. З 1737 г. да выдання календароў прыступілі езуіты ў Слуцку і Вільні. У 1776–1800 гг. у Гродне і Вільні выдаваўся штогадовы “Гаспадарчы каляндар” на польскай мове. У ім змяшчаліся парады па медыцыне, сельскай гаспадарцы. Каляндар карыстаўся вялікай папулярнасцю на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Тыраж яго дасягаў 8 тыс. экзэмпляраў. У 1783–1795 гг. у Магілёве штогод выходзі “Беларускі каляндар”, які выдаваўся С. Богушам-Сестранцэвічам. Вызначаўся высокім узроўнем паліграфічнай вытворчасці. У канцы XVIII ст. календары выдаваліся таксама і полацкімі езуітамі.

22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.

У сярэдзіне XVI ст. з’явілася кнігадрукаванне і ў Маскоўскай дзяржаве.

Спачатку спрабавалі для адкрыцця друку праз пасрэдніцтва еўрапейскіх каралеўскіх двароў прыцягваць замежных майстроў. Першыя друкаваныя кнігі ў Маскве з’явіліся ў сярэдзіне 50-х гг. XVI ст. і былі гэта так званыя ананімныя выданні. Да іх адносяцца 7 кніг: тры Евангеллі, два Псалтыры і дзве Трыёдзі, якія маглі быць надрукаваны ў Маскве паміж 1553–1564 гг. У 1563 г. Іван Жахлівы загадаў Івану Фёдараву на сродкі царскай казны арганізаваць “дом”, дзе займацца друкарскай справай. Такім чынам быў арганізаваны Друкарскі двор.У пабудаванай па царскаму загаду друкарні Іван Фёдараў 19 красавіка 1563 г. пачаў набор “Апостала”. У 1565 г. Іван Фёдараў сумесна з Пятром Мсціслаўцам выпусцілі два выданні “Часоўніка”, які насіў вучэбны характар. Далейшы шлях друкароў ляжаў у Вялікае княства Літоўскае. Адзін І. Фёдараў выдае ў 1570 г. “Псалтыр з часаслоўцам”, а потым пераязджае ў Львоў (у 1574 г. – “Апостал”, “Буквар”), потым у Астрог да князя К. К. Астрожскага (1578 г. – “Азбука”, 1580 г. – “Новы Запавет з Псалтыром”, 1581 г. – “Храналогія” А. Рымшы, “Біблія”). Пасля ад’езду І. Фёдарава і П. Мсціслаўца з Масквы кнігадрукаванне прадоўжылі іх вучні – Андронік Нявежа і Нікіфар Тарасіеў. У 1567–1568 гг. яны абсталявалі друкарню і выпусцілі ў 1568 г. “Псалтыр”. Пад часу пажару 1571 г. у Маскве згарэў Друкарскі двор і аднаўленне друкарні ў Аляксандраўскай слабадзе было даручана Андроніку Нявежы. Вядома выданне 1577 г. – “Псалтыр”. У 1589 г. была ўзноўлена і друкарня ў Маскве, якая працавала да 1602 г. У XVII ст. буйнейшым і адзіным у Маскоўскай дзяржаве дзяржаўным выдавецкім цэнтрам быў Друкарскі двор. Справу А. Нявежы ў 1602 г. прадоўжыў яго сын Іван Андронікаў Нявежын, які ўзначаліў Друкарскі двор. У 1605 г. была адкрыта другая “ізба” Анісіма Міхайлавіча Радзішэўскага, родам з Валыні, вучня І. Фёдарава. Трэцюю “ізбу” ўзначальваў Аніка Фёдаравіч Фафанаў. Друкавалі царкоўна-богаслужбовыя кнігі. У другой палове XVII ст. адбываецца падзел працы на Друкарскім двары, ствараецца мануфактурная вытворчасць кніг. У 1630–40-я гг. там працуе Васілій Фёдаравіч Бурцаў-Пратапопаў, які займаецца выданнем вучэбных кніг. У 1634 г. выйшаў першы друкаваны “Буквар”. У выданні ўпершыню была змешчана гравюра свецкага зместу (пакаранне вучня). У XVII ст. адзначаецца цікавасць да прыродазнаўчых і гуманітарных ведаў, з’яўляюцца перакладныя творы. Да XVII ст. адносіцца з’яўленне першых рукапісных перыядычных лісткоў – “Курантаў” або “Весцяў” (“Слупцоў”), бо пісаліся на доўгіх вузкіх лістах паперы, “слупом”. Прысвячаліся ваенным падзеям, прыдворнаму жыццю, розным здарэнням. Чыталіся цару. Самыя раннія “Куранты” датуюцца 1621 г. У сярэдзіне XVII ст. назіраецца далейшы рост вучэбнай кнігі, якія первыдавалася і павялічвала свае тыражы. Сярод такіх выданняў “Букварь славенороссийских письмен” Карыёна Істоміна для Аляксея, сына Пятра І – прыменены метад запамінання з дапамогай карцінак. Тэкст гравіраваны на медзі (1694 г.). Робяцца спробы выдання навуковай літаратуры – 1648 г. –першае маскоўскае выданне “Славянскай граматыкі” Мялеція Сматрыцкага (ужывалася да XVIII ст.). У 1649 г. быў выпушчаны першы друкаваны звод рускіх законаў “Уложение царя Алексея Михайловича”. Усяго вядома 7 свецкіх кніг, якія выйшлі ў Маскве ў XVIIст.