- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
У пачатку 1580-х гг. друкарня Мамонічаў (Кузьмы і Лукаша) у Вільні была ўзноўлена пры падтрымцы Зарэцкіх, стаўшы ў канцы XVI ст. буйнейшай кірылічнай друкарняй.
З 1583 г. з выхадам “Служэбніка” пачынаецца новы (пасля П. Мсціслаўца) перыяд у дзейнасці друкарні, які доўжыўся да 1623 г. З 1586 г. выдаўцы валодалі каралеўскім прывілеем на друкаванне кніг, іх продаж унутры краіны і бяспошлінны вываз за мяжу. Дарэчы, У 1593 г. да вы-давецкай дзейнасці далучыўся і сын Кузьмы Лявон, член рады Вільні, прыхільнік канцлера ВКЛ. Л. Сапегі, які таксама падтрымліваў Мамонічаў, спрыяў атрыманню шэрагу прыві-леяў на кнігавыданне і кнігараспаўсюджанне. Так друкары ў 1593 г. набылі прывілей супраць маскоўскіх друкароў, які ўжывалі для друку і распаўсюджання кніг для праваслаўнай царквы, у тым ліку ў Маскве і іншых славянскіх землях. У 1610 г. Лявон дамогся ад караля закрыцця праваслаўнай Віленскай брацкай друкарні, а ў 1614 г. атрымаў тытул “друкар Яго Каралеўскай Мосці”. Такім чынам, прывілеі дазволілі Мамонічам на пэўны час манапалізаваць выданне кніг на беларускай і царкоўнаславянскай мовах. Калі большая частка выданняў XVI ст. прызначалася на патрэбы праваслаўных брацтваў, іх школ, царк-вы, мяшчанства, то пасля прыняцця Брэсцкай уніі Мамонічы займаюцца выданнем кніг і для ўніятаў. Друкарня Мамонічаў была адзінай беларускай друкарняй, дзе выпускаліся зборнікі заканадаўчых актаў, выданні прававога характару – “Трыбунал” (1586) і “Статут Вялікага Княства Літоўскага” (1588, на беларускай мове; 1614 – на польскай), канстытуцыі воль-ных соймаў, шэраг палемічных твораў у абарону уніі, галоўным чынам напісаных І. Пацеем. Вядомы таксама багаслоўскія і літургічныя выданні друкарні, кнігі для чытання, публіцыстычныя творы, падручнікі, напрыклад “Граматыка словянская” (1586), “Буквар” (1590-я гг., 1618, 1621). Выданні Мамонічаў па мастацкім ў іх прымяняліся вырабленыя Г. Івановічам курсіўныя шрыфты (з 1585 г.). Пасля Ф. Скарыны яны адраджаюць у сваіх выданнях партрэты – караля Жыгімонта ІІІ Вазы, Льва Сапегі, Васіля Вялікага, сойм Рэчы Паспалітай і інш. Вяршыняй паліграфічнага мастацтва віленскіх друкароў з’яўляецца тытул Статута ВКЛ (1588) у сімволіка-эмблема-тычным афармленні. Апошнія выданні Лявона Мамоніча датуюцца 1623 г. Друкарня праіснавала амаль 50 гадоў, выпусціла каля 50 кірылічных і 35 польскамоўных (лацінскім шрыфтам) выданняў (пасля 1624 г. перададзена віленскім базыльянам), што стала значным укладам у пашырэнне асветы, пісьменства і культуры ў Беларусі.
Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
Пачынаючы з канца XVI ст. адно з вядучых месц у беларускім кнігавыданні займалі праваслаўныя брацтвы, што стала магчымым пасля зацвярджэння ў 1589 г. статута Віленскага-Троіцкага (пазней Свята-Духава) брацтва, у якім прадугледжвалася стварэнне школ і друкарні для выдання кніг на грэчаскай, славянскай, “руськай” і польскай мовах.
З сярэдзіны 1590-х гг. актыўнай выдавецкай дзейнасцю вызначаецца Віленская брацкая друкарня, заснаваная пры Віленскім Свята-Духавым манастыры (паводле прывілеяў Жыгімонта ІІІ Вазы ад 1589 і 1592 гг.), якую ўзначаліў Стафан Зізаній. Першае вядомае выданне датуецца 1595 г. У 1595–1596 гг. выйшла каля 11 выданняў. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. некалькі гадоў друкарня не дзейнічала. Магчыма, паміж 1597–1607 гг. тут быў выдадзены “Часоўнік” (зберагаецца ў Оксфардскай бібліятэцы), а каля 1600 г. выйшаў “Катэхізіс”. Да 1610 г. друкаваліся творы Мялеція Сматрыцкага, Стафана і Лаўрэнція Зізаніяў. Пасля друку брацтвам на польскай мове ў 1608–1610 гг. друкарня спецыяльным загадам Жыгімонта ІІІ Вазы-была закрыта. Брацтва вымушана было ў 1611 г. перанесці сваю выдавецкую дзейнасць у мястэчка Еўе (каля Вільні). У 1615 г. дзейнасць брацкай друкарні ў Вільні была адноўлена. Дзейнічала віленская друкарня да 1749 г., пакуль пажар не знішчыў манастыр Святога Духа. У мастацкім аздабленні выданняў шырока ўжываліся арнаментальная гравюра і застаўкі, канцоўкі, рамкі з расліннымі і геаметрычнымі матывамі, антрапаморфнымі сюжэтамі. На адвароце тытульных лістоў нярэдка змяшчалася геральдычная гравюра – гербы Астрожскіх, Валовічаў, Агінскіх і інш.; у Трэбніках і Евангеллях – гравюры на біблейныя сюжэты. У польскамоўных выданнях у афармленні ініцыялаў пераважае гатычны стыль, сустракаецца і рэнесансавы. У друкарні прымянялася тэхніка ксілаграфіі.
У Еўеўскай друкарні у 1610 г. было надрукавана больш за 25 выданняў, пераважна на царкоўнаславянскай мове: “Новы запавет з “Псалтыром” (1611), “Дыёптра” (1612), “Два казанні” Лявон-ція Карповіча (1615), “Буквар стараславянскай мовы” (1618), “Граматыка славянская” М. Сматрыцкага (1619) і інш. Чатыры выданні ў Еўеўскай друкарні выйшлі на беларускай мове, напрыклад “Евангелле вучыцельнае” Каліста (1616). Упершыню ў гісторыі беларускага брацкага кнігадрукавання тут выкарыстана металагравюра свецкага зместу (“Панегірык на шлюб Аляксандра Служкі, ваяводы Менскага”, 1634).
Куцеінская друкарня дзейнічала ў 1631 (ці нават 1630) – 1654 гг. пры Куцеінскім Богаяўленскім манастыры. Выдавала кнігі богаслужбовага, малітоўнага, духоўна-павучальнага і асвет-ніцкага зместу на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах. У першыя два гады дзейнасці друкарні ёю кіраваў С. Собаль, які выдаў у гэты час “Малітвы штодзённыя”, “Буквар” – у 1631 г., “Часаслоў” (1632), дадрукаваў кіеўскі “Апостал” (1632). У 1635 г. С. Собаль выдае “Псалтыр”. Выдавецкую ж справу ў Куцейне працягвае Іаіль Труцэвіч. У гэты час выходзяць 11 назваў кніг. Частка тэкстаў выходзіць у перакладзе на старабеларускую мову – «На “Ойча наш” выклад» Іаана Златавуснага (1636), некаторыя выданні перадрукоўваюцца з папярэдніх беларускіх і ўкраінскіх, як “Букварь языка славеньска” і “Лексікон” Памвы Бярынды (1653). Пры друкарні існавала таксама пераплётная майстэрня. Акрамя таго, кнігі перапісваліся. Абсталяванне друкарні і ўсе куцеін-скія друкары і гравёры ў 1654–1655 гг. былі вывезены ў Расію ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам. Тут выйшла некалькі кніг, закончана пачатае ў Куцейне “Брашно духовное” (1661). У 1665 г. кнігадрукаванне было спынена і друкарня перавезена ў Васкрасенскі манастыр, а ў 1676 г. – перададзена ў Маскву. У афармленні куцеінскім друкам характэрна самабытная тэхніка выканання ксілагра-фічнай кніжнай гравюры ў стылі народнага мастацтва.
Прывілеем караля Уладзіслава IV 1633 г. гарантавалася права на выдавецкую дзейнасць Магілёўскаму праваслаўнаму брацтву. Вядомы выданні брацтва 1640-х гг., дзе друкаром выступае Фёдар Грышановіч. У 1676 г. брацтвам быў атрыманы новы прывілей ад караля Яна Сабескага на адкрыццё друкарні пры Богаяўленскім манастыры і выданне кніг на “руськай” і польскай мовах. . Апошняе вядомае выдан-не – “Часоўнік” (каля 1773 г.). У друкарні працавалі таксама друкары і гравёры якія прымянілі глыбокі друк з металагравюр. Вядома, што ў XVIII ст. у Магілёўскай брацкай друкарні выйшлі 33 кнігі на царкоўнаславянскай мове літургічнага і агіяграфічнага зместу.
