Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.

Перадгісторыя кнігадрукавання. Адны з найранейшых звестк пра вынаходніцтва друку адносяцца да Антычнасці і звязаны з дзейнасцю першага буйнейшага выдаўца кніг Ціта Пампея Атык. Сваю дзейнасць Атык пачаў з выпуску твораў Цыцэрона, Платона. Атык праславіўся выданнем першай у старажытнасці ілюстраванай кнігі. Гэта былі “Партрэты” Тэрэнцыя Варона (116 – 27 гг. да н. ч.) – каля 700 біяграфій і выяў выдатных рымлян і грэкаў. Спосаб вырабу партрэтаў быў зусім незвычайным для таго часу. На доўчачках з цвёрдага дрэва выразаліся партрэты і імёны ў люстраным адлюстарванні. Дошчачку змазвалі чорнай фарбай і прыціскалі да ліста папіруса, атрымліваючы дакладны адбітак.

Вынаходніцтва кнігадрукавання ў Германіі адносіцца да 1440 г. і звязана з імем Іагана Гутэнберга (каля 1399 – 1468) з Майнца. Яму належыць рашанне ўсіх асноўных тэхнічных задач тыпаграфскага друку: узнаўленне тэкстаў шляхам адбітку з набора іх асобнымі літарамі, тэхналогія вытворчасці шрыфту, састаў шрыфтавога сплаву, канструкцыя друкарскага прэса. Усё гэта было тэхнічна дасканалым настолькі, што на стагоддзі засталося нязменным (і нават да нашага часу). У 1448 г. Гутэнберг з’яўляецца ў Майнцы і прыступае да рэгулярнага выпуску кніг. Выданняў, у якіх імя І. Гутэнберга было б пазначана ў якасці друкара, не захавалася. Ідэнтыфікуюцца яны толькі па ўскосных звестках: шрыфту, даце. Першыя кнігі І. Гутэнберга ўяўлялі з сябе невялікія брашуры і аднааркушнікі, адрасаваныя шырокаму колу насельніцтва – гэта падручнікі, календары, афіцыйныя выданні. Многія з выданняў Гутэнберга дайшлі да нашага часу ва ўрыўках, асобных лістах, некаторыя з іх былі выяўлены праз стагоддзі ў пераплётах іншых кніг. Каля 1452 г. Гутэнбер пачаў больш буйны праект па выданні лацінскай Бібліі, для друку якой было створана новае абсталяванне і адліты новы, больш вузкі шрыфт, т. зв. шрыфт 42-радковай Бібліі – В42. Біблія друкавалася ў два слупкі па 40 радкоў, потым па 41 і па 42. Завершана выданне было ў 1455 г. У выданні друкаваўся толькі тэкст, загалоўкі, падзагалоўкі, калантытулы ўпісваў кінаварай рубрыкатар, буйныя ініцыялы малявў фарбай з золатам ілюмінатар. Тыраж Бібліі скадаў 200–300 экз. На паперы і некалькі экземпляраў на пергамене (на кожны экземпляр Бібліі патрэбны былі 170 шкур цялят). Па сваім мастацкім афармленні 42-радковая Біблія належыць да найвышэйшых дасягненняў кніжнага мастацтва. У 1459–1460 гг. быў ажыццёўлены наступны праект – выданне яшчэ адной лацінскай Бібліі – 36-радковай, якая была надрукавана першым шрыфтам І. Гутэнберга В36. Да выданняў, звязаных з дзейнасцю І. Гутэнберга адносяць і некаторыя іншыя выданні – літургічны Псалтыр (каля 1455 г.), “Missale Speciale” – кароткі служэбнік, “Каталікон” (лацінская граматыка і прадметны слоўнік) – твор ХІІІ ст. дамініканца Іаана Бальбы 1460 г.

Галоўную ролю ў распаўсюджанні новага спосабу друку адыграла другая майнцская друкарня Іагана Фуста і Петэра Шэфера, паслядоўнікаў І. Гутэнберга. Узнікла друкарня ў выніку судовай цяжбы Фуста з Гутэнбергам. Атрымаўшы частку абсталявання і шрыфтоў, Фуст даручыў тэхнічнае кіраўніцтва друкарняй П. Шэферу (1420–1502). За 52 гады выдавецкай дзейнасці П. Шэфер аформіў і выпусціў каля 285 кніг і аднааркушнікаў. Яго выданні адрозніваюцца буйным фарматам і аб’ёмам, цікавыя па малюнку шрыфту і друку, гэта садзейнічала таму, што ў Шэфера аказалася шмат пераймальнікаў сярод друкароў XV ст. Прадпрыемства Шэфера было і першай рацыянальна арганізаванай фірмай, праіснаваўшай доўгі час, не зведаўшы фінансавага развалу, што адбывалася з многімі друкарамі таго часу. Сярод кніг Шэфера шмат шэдэўраў афармлення, але ніводная не можа параўнацца з “Майнцскім Псалтыром”, які быў надрукаваны ў 1457 г. (Фуст і Шэфер). Уключаў да 300 арнаментаваных ініцыялаў чырвонай і сіняй фарбай. Гэта была і першая друкаваная кніга, забяспечаная поўнымі выхаднымі данымі. Па тэхніцы ж выканання гэта было таксама самае дасканалае з ранніх друкаваных выданняў. У асноўным Шэфер займаўся друкам богаслужбовых кніг, трактатаў багаслоўскага і юрыдычнага зместу на латыні. Пасля смерці Шэфера яго справу прадоўжылі сын і ўнук.