- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
. Ш. Фиоль - славянскі першадрукар. Ён належаў да Кракаўскае цэху залатых спраў майстроў, у Кракаве заснаваў друкарню. Кірылічны шрыфт вырабіў Р. Борсдорф, які бываў у Маскве і ведаў славянскія кнігі. Ш. Фиоль добра вывучыў патрэба ў богаслужбовых кнігах на славянскай мове, таму першымі выданнямі былі літургічныя кнігі - "Актоіх" (1491) і "Часаслоў" (1491). Яны былі надрукаваныя ў два колеры - чорнай фарбай і кінавар'ю. Дзве іншыя кнігі - "Трыёдзь посная" і "Трыёдзь каляровая" - выйшлі каля 1493 Пераслед з боку кракаўскай інквізіцыі перапынілі дзейнасць Ш. Фиоля, і яго друкарня спыніла існаванне.
«Актоіх» надрукаваны ў фармаце in folio (1 згін-4стр), выкананы ў тэхніцы двухкрасочной друку і складзены з 22 восьмилистных сшыткаў. Апошнія 3 ліста пустыя, усяго лістоў - 172. Некаторыя старонкі ўпрыгожаны складаным арнаментам, у пачатку кожнай кіраўніка вялікія літары размаляваныя кінавар'ю. Арнаментацыі працы сціплая. На другім лісце кнігі перад пачаткам тэксту намаляваная плеценая застаўка, ніжэй яе - плецены ініцыял. Акрамя таго, інкунабулы змяшчае 12 радкоў вязі і простыя па малюнку і невялікія з пункту гледжання памераў ініцыялы-ламбарды.
Захавалася 8 асобнікаў «Актоіха». Два знаходзяцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, два ў Дзяржаўным гістарычным музеі, два ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, адзін у сходзе А. Я. Лабанава-Растоўскага, месцазнаходжанне якога невядома. Апошні вядомы асобнік быў знойдзены Э. С. Смірновай ў 1965 годзе ў вёсцы Заазер'е Халмагорская раёна Архангельскай вобласці і захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта. Ліст з колофоном (169 абаротны) захаваўся толькі ва Ўроцлаўскім экзэмпляры кнігі, які цяпер знаходзіцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы.
Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
З імем Францыска Скарыны (каля 1490 – каля 1551) звязваецца пачатак гісторыі беларускай выдавецкай справы. Як вядома, сумесна з віленскімі мецэнатамі Якубам Бабічам і Багданам Онкавым ён засноўвае першае беларускае выдавецтва ў Празе (Чэхія) – не пазней 1516 г. – і другое, разам з друкарняй, – у Вільні ў 1520-я гг. Адпаведна ў выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны вылучаюць пражскі і віленскі перыяды.
Пражскі перыяд. Вядомы 23 кнігі Бібліі (Бивлиа руска) Ф. Скарыны, якія былі надрукаваны ў Празе ў 1517–1519 гг. на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі як з рэлігійнымі, так і з асветніцкімі мэтамі. Кнігі Бібліі Ф. Скарына аснасціў уласнымі прадмовамі – 21, сказаннямі – 4 і пасляслоўямі (24) на беларускай мове, у якой прысут-нічаюць стараславянскія, чэшскія і польскія лексемы. У прадмовах і пасляслоўях ён тлумачыў паходжанне кожнай з апублікаваных кніг, асаблівасці іх сюжэтаў, вобразнасці і сімволікі, раскрываў значэнне Бібліі ў рэлігійным, маральным і грамадзянскім выхаванні чалавека. Першая з кніг Бібліі, якую выдаў Ф. Скарына, – “Псалтыр” (6 жніўня 1517 г.). Фармат выдання, як і ўсіх пражскіх друкаў Ф.Скарыны, у ј долю аркуша. У аснове шрыфту – паўустаў беларускіх рукапісаў. Двойчы ў пражскіх выданнях выка-рыстаны чырвоны колер, кінавар (мінеральная фарба чырвонага колеру) – у Кнізе Песні Песняў і Быццё; двойчы змешчаны партрэт Скарыны; 47 дрэварытных гравюр; застаўкі і канцоўкі; ініцыялы; літы наборны арнамент выкананы ў стылі готыкі і рэнесансу. Скарына схіляўся да стараславянска-беларускамоўнага кампрамісу, таму Біблія Скарыны – беларускі варыянт Бібліі-Вульгаты. Есць сведчанні аб тым, што Скарына пераклаў, а магчыма і выдаў усе кнігі Старога Запавету, аднак яны не дайшлі да нашага часу.
Віленскі перыяд. Каля 1520 г. Ф. Скарына пераехаў у Вільню і заснаваў у доме бурмістра Я. Бабіча друкарню.Першае віленскае выданне – “Малая падарожная кніжка”(каля 1522 г.). Гэта новы тып усходнеславянскага зборніка, які складаецца з 23 асобных частак, кожная з іх мае сваю фаліяцыю (нумарацыю), выхадныя звесткі, часта сустракаецца ўласны асобны тытульны ліст. У выданні выкарыстаны гравіраваныя адбіткі заставак, віньетак, арнамен-таваных ініцыялаў. “Малая падарожная кніжка” – гэта не толькі малітоўнік кішэннага фармату для тых, хто вандруе, падарожнічае, але гэта і зборнік са звесткамі навуковага і практычнага характару.
У 1525 г. з’яўляецца – “Книга деяния и послания апостольская, завемая Апостол”. Гэта адзіная з кніг Ф. Скарыны без гравюрных ілюстрацый, хаця выкарыстаны шматлікія застаўкі і канцоўкі, гравіраваныя ініцыялы. Надрукаваны “Апостал” у два колеры, з выкарыс-таннем кінавары, аб’ём – 344 аркушы. Як і папярэднія выданні, ён быў на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Да кожнай самастойнай часткі “Апостала” Ф. Скарына напісаў 22 прадмовы (або 21 “сказание”, 1 “предмова”) і 17 пасляслоўяў. Фармат віленскіх выданняў у 1/8 долю аркуша.
У аснове шрыфту Скарыны – паўустаў беларускіх рукапісаў. Ён першы дакладна адрозніў форму вялікіх літар адмалых. Ён да мінімуму звёў надрадковыя знакі – цітлы. У кнігах Скарыны на кожнай старонцы ёсць калонтытул. Дэкаратыўных элементаў(ілюстрацый, заставак, канцовак, ініцыялаў) у кожнай асобнай кнізе няшмат: часцей за ўсё адна тытульная ілюстрацыя, ад адной да трох заставак (канцоўкі сустракаюцца рэдка), ініцыялы.
Важная роля ў выданнях Ф.Скарыны належыць ілюстрацыям. Вылучаюцца тры іх віды, ці жанры: гравюра–партрэт, сюжэтна-тэматычныя ілюстрацыі і тлумачальныя выявы ўжытковага характару.
4.3. Паслядоўнікі Ф. Скарыны С.Будны і В.Цяпінскі Кнігадрукаванне ў ВКЛ, якое пачалося як кірылічнае, ужо ў другой палове XVI ст. адчувае моцны польскі ўплыў і па сутнасці паступова пацясняецца выданнямі на лацінскай і польскай мовах. Пачынаючы з другой паловы XVI – першай паловы XVII ст. у ВКЛ ствараюцца прыватныя кнігавыдавецтвы, фундатарамі якіх былі буйнейшыя магнаты: Радзівілы, Астафій Валовіч, Рыгор Хадкевіч, Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі, Кшыштаф Дарагастайскі, Міхал Казімір Агінскі; шляхта: Кавячынскія, Кішкі, Васіль Цяпінскі, Зарэцкія; гараджане: Васіль Гарабурда, купцы: Мамонічы і інш. Друкарні становяцца значнымі асяродкамі беларускай культуры і навукі. Вакол іх гуртуюцца таленавітыя паэты і празаікі, тэолагі, прапаведнікі, мастакі. Толькі ў Вільні ў канцы XVI–XVII ст. дзейнічалі каля 15 друкарняў. Найбольш значныя – прыватныя друкарні Пятра Мсціслаўца, братоў Мамонічаў, Яна Карцана, Даніэля Ланчыцкага, Яна Глябовіча, Якуба Маркевіча, Мельхіёра Пяткевіча, Саламона Сультжара, Пятра Бластуса Кміты, Васіля Гарабурды, а таксама Віленскай езуіцкай акадэміі і Віленскага праваслаўнага брацтва, Троіцкая (базыльянская) друкарня. Акрамя таго, існавалі друкарні ў Заблудаве, Еўі, Менску, Магілёве, Буйнічах, Куцейне, Ашмянах, Любчы, прадукцыя якіх карысталася вялікім попытам ва ўсіх краінах Еўропы. У гэты перыяд Адраджэння сярод шэрагу еўра-пейскіх краін вызначаецца вядучая роля менавіта беларускай (кірылічнай) кнігі. Пад апекай магнатаў у шматлікіх друкарнях выдаваліся кнігі не толькі рэлігійнага, але і свецкага зместу. Паводле падлікаў спецыялістаў, толькі ў друкарнях Вільні і Еўя ў другой палове XVI ст. выйшла звыш 403 кніг богаслужбова-тэалагічнага і свецкага характару. Сярод гэтых выданняў (з 324 захаваных) былі кнігі на розных мовах. Чорны актыўна ўключаецца ў барацьбу з прыхільнікамі каталіцкага касцёла. Так, у 1556 г. ён піша і выдае на латыні ў
Сымон Будны (каля 1530–1593) Заснавальнікамі кнігавыдавецтва ў Нясвіжы ў 1560-я гг. сталі выдатныя дзеячы рэфармацыйнага руху ў Беларусі шляхціц Мацей Кавячынскі (канец 1520-х гг. – 1-я палова 1572 г.), Сымон Будны (каля 1530–1593), Лаўрэнцій Крышкоўскі. Падтрымалі і фундавалі іх М. Радзівіл Чорны і Астафій Валовіч. У нясвіжскай друкарні выйшлі першыя ў межах сучаснай Беларусі кнігі на беларускай мове. Вядомы выданні 1562 г. – “Катэхізіс” (захоўваецца ў РНБ, РДБ, Нацыянальным музеі ў Кракаве, Нацыянальнай бібліятэцы ў Празе, у НББ – ксеракопія) і “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (не захавалася), якія былі перакладзены С. Будным. Прадмова да “Катэхізіса”, падпісаная Будным, Кавячынскім і Крышкоўскім, носіць глыбока патрыятычны характар, змяшчае заклікі да абароны роднай мовы. Да 1571 г. усяго выйшла 14 выданняў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах. Паводле ацэнкі К. Ф. Калайдовіча, С. Будны, М. Кавячынскі і Л. Крышкоўскі “зрабілі беларускую мову кніжнай”, а кнігу даступнай шырокаму колу чытачоў. Сваю дзейнасць выдавецтва спыніла па загадзе М.К. Радзівіла Сіроткі. Апошняе нясвіжскае выданне – Біблія ў перакладзе на польскую мову С. Буднага – было дадрукавана ў 1572 г. у Заслаўі. У 1572–1592 гг. Сымон Будны займаўся выдавецкай дзейнасцю ў заснаванай Янам Кішкам у Лоску (цяпер мястэчка ў Валожынскім раёне) друкарні. Лоск стаў цэнтрам арыянскага кнігадрукавання ў ВКЛ. Выйшла каля 20 выданняў на польскай і лацінскай мовах, адметных вострай палемічнай накіраванасцю, у якіх, акрамя тэалагічных праблем, уздымаліся пытанні дзяржаўнай і сацыяльнай перабудовы грамадства. Асабліва вызначаліся польскамоўныя пераклады С. Буднага Новага Запавету, як выданне 1574 г., якое лічылася ў свой час найбольш дасканалым перакладам. У 1589 г. у рэдакцыі С. Буднага была надрукавана і апошняя кніга – Новы Запавет (у 1593 г. С. Будны памёр). Лоская друкарня спыніла сваю дзейнасць у 1592 г. пасля смерці Яна Кішкі.
Васіль Цяпінскі (1530-я гг. – 1600) Сучаснікам і паплечнікам С. Буднага быў беларускі шляхціц Васіль Цяпінскі (1530-я гг. – 1600), прыхільнік арыянства. Друкарня В.Цяпінскага, якая дзейнічала, магчыма, на Полаччыне ў 1570-я гг., каля 1580 г. выпусціла адно выданне – Евангелле (дакладна месца выдання невядома), на якое В. Цяпінскі ахвяраваў значную частку сваёй маёмасці. Надрукавана Евангелле паралельна на дзвюх мовах – царкоўна-славянскай і старабеларускай са шматлікімі глосамі. Як лі-чыць Георгій Галенчанка, Евангелле не было надрукавана поўнасцю – выйшлі толькі Евангеллі ад Матфея, Марка і пачатак ад Лукі, што сведчыць аб друку толькі часткі Новага Запавету. Вядомы толькі два ацалелыя дэфектныя экзэмпляры выдання (у РНБ і Архангельскім краязнаўчым музеі), якія ўтрымліваюць менш за палову Тэтраевангелля. Захавалася ў адзіным рукапісе (у РНБ) прадмова В. Цяпін-скага да выдання, якую ён, магчыма, таксама збіраўся надру-каваць, – гнеўнае абвінавачванне той часткі феадальнай знаці і духавенства, якая абыякава ставілася да лёсу свайго народа, імкнулася задаволіць толькі свае вузкакласавыя інтарэсы і патрэбы. Прадмова была накіравана ў абарону беларускай культуры, мовы, пісьменства, асветы. У Евангелле ўвайшлі 210 глосаў (кароткіх заўваг), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя словы. У гэтых глосах ёсць шмат спасылак на польскія і царкоўнаславянскія пераклады Евангелля. Шрыфт стылізаваны пад шрыфты кніг Ф. Скарыны. Вядома, што Евангеллем Цяпінскага карыстаўся С. Будны. Адным з месцаў захоўвання старадруку была пэўны час бібліятэка Супрасльскага манастыра.
