Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).

Кнігавыдавецкая прадукцыя, якая распаўсюджвалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, была прадстаўлена ў асноўным польскамоўнымі выданнямі. Беларускамоўным выданням адпаведна належала 0,5% і 0,2% ад агульнай колькасці назваў надрукаваных кніг. Асноўным выдавецкім цэнтрам беларускамоўнага друку з’яўлялася Вільня.

у З Б ажыццяўлялі каля 100 выдавецтваўі выдаўцоў.Адзінкавыя выданні выйшлі ў Баранавічах, Брэсце, Ваўкавыску, Гродна, Лідзе, Навагрудку, Нясвіжы. Пінску.Усяго у ІІ Рэчы Паспалітай, налічваецца звыш 500 назваў кніг і брашур на беларускай мове.

Антон Луцкевіч ў 1921 г. узначаліў Беларускі нацыянальны камітэт, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, а таксама кіраваў Беларускім выдавецкім таварыствам (дзейнічала да 1932 г.), заснаванай ім Беларускай школьнай радай, Таварыствам беларускай школы, а з 1923 г. – Беларускім навуковым таварыствам. Дзякуючы арганізацый-

най і фінансавай падтрымцы А. Луцкевіча ў 1921–1925 гг.выйшла каля 80 назваў кніг, або 70% ад усёй беларускамоўнай прадукцыі таго часу.

У 1926–1940 гг. значная роля ў друку кніг на бел мове ў З Б належыць Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні (уладальнік, выдавец і рэдактар ксёндз Адам Станкевіч) з’яўлялася адзінай беларускай друкарняй у Вільні і дзейнічала як камерцыйнае прадпрыемства, выконваючы дагаворы розных беларускіх,польскіх і рускіх арганізацый.

Беларускамоўную прадукцыю выпускалі і не-залежныя, палітычна не заангажаваныя арганізацыі і ўстановы, як Таварыства прыяцеляў беларусаведы пры Віленскім універсітэце (навуковы гурток студэнтаў-беларусаў, 1931–1939)

  1. Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.

У залежнасці ад тэрыторыі, дзе разгортвалася выдавецкая дзейнасць, правамерна вылучыць наступныя выдавецкія плыні: на акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі – акупацыйны друк, а таксама падпольны і партызанскі друк; на неакупіраванай тэрыторыі СССР – тылавы друк; па-за межамі БССР і СССР – эміграцыйны друк.

Акупацыйны друк – легальны друк на акупіраванай тэрыторыі, які кантраляваўся акупацыйнымі ўладамі.

На акупіраванай тэрыторыі Бел нямецкімі ваеннымі ўладамі распаўсюджваліся лістоўкі, легальныя перыядычныя выданні на беларускай, рускай, украінскай і нямецкай мовах. Сярод беларускамоўных газет буйнейшай была “Менская (Беларуская) газэта” (з ліпеня 1941 г.), “Голас вёскі”, “Беларускае слова”, “Баранавіцкая газэта”, “Газэта Случчыны”, “Новы шлях”, “Новая дарога”, “Наша праца”, часопіс “Жыве Беларусь” і інш. На бел і ням мовах друкаваўся афіцыйны орган акупацыйных улад “Урадавы Веснік генеральнага камісара Беларусі”, на ням мове выходзіла газета “Мінскер цайтунг” , тыраж якой у 2–3 разы перавышаў тыраж “Менскай газэты”. Акрамя афіцыйных матэрыялаў, у перыядычным друку публікаваліся творы беларускіх гісторыкаў, этнографаў, пісьменнікаў, у якіх закраналіся пытанні развіцця культуры, асветы, навукі, бел мовы, негатыўныя з’явы савецкай рэчаіснасці даваенных гадоў, гвалтоўнай калектывізацыі, сталінскіх рэпрэсій і інш.

З ліпеня 1941 г. у Мінску пачала дзейнасць Мінская гарадская ўправа і падпарадкаваная ёй друкарня, а таксама было заснавана Краёвае выдавецтва “Менск”, галоўнай задачай якога стала забеспячэнне выпуску “Менскай газэты”, бо адзінай сферай зацікаўлення нямецкай адміністрацыйнай улады была ідэалагічная прапаганда. Краёвае выдавецтва “Менск” атрымала дазвол на выданне “Беларускага правапісу” Браніслава Тарашкевіча, якое і было ажыццёўлена ў канцы верасня 1941 г. (тыраж 20 тыс. экзэмпляраў). Гэта была першая кніга, выпушчаная на тэрыторыі акупіраванай Бел на беларускай мове і адзіная ў выдавецтве.

У кастрычніку 1941 г. у Мінску для нагляду за працай школ быў створаны Школьны інспектарат, які выдаў 13 праграм навучання на беларускай і нямецкай мовах па розных прадметах. Ва ўмовах недахопу школьных падручнікаў праграмы разам з часопісам “Беларуская школа”сталі асноўнымі метадычнымі дапаможнікамі для школьнага навучання.

Спрабавала займацца выдавецкай дзейнасцю Беларуская народная самапомач (БНС) – адзіная дазволеная акупацыйнымі ўладамі грамадская арганізацыя ў Беларусі. БНС выдала дзве кнігі Яна Станкевіча – “Крыўя–Беларусь у мінуласьці” і “Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу” ў Мінску і трэцюю – «Беларускі лемантар “Зорка”» ў Баранавічах (усе ў 1942 г.). У пачатку 1943 г. дзейнасць БНС у галіне кнігавыдання была забаронена.

Ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада 1942 г. заснавана Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі (ВШПЛМ). Кіраўнік Ёзаф Першай кнігай выдавецтва, якая выйшла ў канцы 1942 г. лацінкай, быў “Беларускі лемантар” Пятра Кісяля. Выдавецкі рэпертуар ВШПЛМ -школьныя падручнікі.

Падпольны і партызанскі друк – нелегальны друк, які ажыццяўляўся на акупіраванай тэрыторыі. Падпольны савецкі друк на тэрыторыі акупіраванай Беларусі адзначаўся ў гарадах, мястэчках і нават вёсках, партызанскі – быў сканцэнтраваны ў лясах, на месцах дыслакацыі партызанскіх атрадаў і злучэнняў. Асноўнымі задачамі - мабілізацыя народа на барацьбу з ворагам – фашызмам, падтрымка савецкіх патрыятычных пачуццяў, накіраваных на вызваленне ад акупантаў, інфармаванне аб зверствах фашыстаў і перамогах Чырвонай Арміі.

Для арганізацыі друку ў падпольных партыйных арганізацыях і партызанскіх атрадах ствараліся саматужныя, паходныя або перасоўныя друкарні, якія ўзнікалі на аснове рэшткаў ацалелых і заканспіраваных партыйных друкарняў. Некаторыя партызанскія друкарні былі створаны дзякуючы захопу тыпаграфскага абсталявання ў фашыстаў – напрыклад, у Клецку і Любані. Выкарыстоўваліся і магчымасці легальных друкарняў.

Асноўная і найбольш аператыўная прадукцыяй падпольных выдаўцоў - лістоўкі. Адноа з лепшых лістоўка “Да насельніцтва Беларусі” (верасень 1941 г.). Прызначаліся і нямецкім салдатам, і тым, хто супрацоўнічаў з фашыстамі. Усяго за перыяд вайны выпушчана 1 201 160 лістовак і брашур.

У падпольным і партызанскім друку важнае месца займаў выпуск газет і часопісаў. Першыя падпольныя перыядычныя выданні з’явіліся ў канцы 1941 г. У маі – верасні 1942 г. у мінскай падпольнай тыпаграфіі друкавалася газета “Звязда” – орган Мінскага гаркама КП (б) Б.

Не паддаюцца дакладнаму ўліку партызанскай рукапіснай перыёдыкі і баявых лісткоў. Спіс часопісаў, які дайшоў да нашага часу, складае 87 назваў (237 нумароў). Лічыцца, што першыя нумары рукапісных часопісаў з’явіліся ў Магілёўскай вобласці ў пачатку 1942 г.