Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.

  1. У 60-я гг. XV ст. па запрашэнні кардынала Іаана Турэкрэмата, пісьменніка і аматара кніг, у манастыр Субіяка (недалёка ад Рыма) прыбылі з Германіі два тыпографы Гутэнберга і Фуста – Конрад Свейнхейм і Арнольд Панарц, якія заняліся першапачаткова адліўкай рананскага шрыфту паўгатычнага тыпу, падобнага да італьянскіх рукапісаў і ўпершыню ўводзяць грэчаскія шрыфты, якімі адпаведна друкуюць у 1464 г. першую кнігу – “Доната” (не захаваўся), а таксама творы айцоў царквы і Цыцэрона. У 1467 – 1473 гг. германскія друкары працуюць у Рыме, аднак не вытрымліваюць канкурэнцыі з боку венецыянскіх друкароў. У Венецыі кнігадрукаванне бярэ свой пачатак у 1469 г. і звязана з імем Іаана з Шпейера (Спіра). Спіра ўводзіць нумарацыю старонак арабскімі лічбамі. Яго справу прадаўжаў брат Вендэлін. З 1470 г. у Венецыі дзякуючы французу Ніколу Іенсану (Жансону) (каля 1420 – 1480), з’яўляецца новы лацінскі шрыфт – антыква, які быў запазычаны з “каралінгскага” пісьма Х ст. Пачынаючы з прац Іенсана па ўсёй Італіі і ў Францыі ўсталёўваецца традыцыя: кнігі гуманітарнага зместу сталі друкавацца антыквай, а багаслоўскія, юрыдычныя, матэматычныя і медыцынскія – гатычным. І нарэшце ў канцы XV ст., у 90-я гг., у Венецыі ўзнікае знакамітая фірма Альдаў. Яе заснавальнік Альд Пій Мануцый (1447–1515). Праіснавала каля 90 гадоў і мела вялікае значэнне для развіцця выдавецкай справы. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XVI ст. Альд быў па адукацыі эліністам, таму ў першую чаргу ён пачаў друкаваць тэксты грэчаскіх і рымскіх пісьменнікаў, пазней і кнігі на італьянскай мове. Надаваў вялікае значэнне дакладнасці выдаваемых тэкстаў. Для гэтага аб’яднаў вакол сябе вучоных рэдактараў, якія жылі ў яго доме і на яго сродкі. Так, каля 1500 г. узнікла “Новая Акадэмія” Альда, у складзе прыкладна 30 чалавек, якія займаліся навуковым рэдагаванне тэкстаў класічных аўтараў, а самі выданні сталі называць “альдамі”. На ліку Альда два новаўвядзенні ў галіне кніжнай тэхнікі: першае – стварэнне новага тыпу шрыфта, другое – увядзенне серыйнага стандартнага фармата кніг. Па даручэнні Альда Франчэска Грыфо (з Балонні) стварыў дробны нахілены шрыфт, вядомы пад назвай курсіў або “антыква веніцыянскага стылю”. Першай кнігай надрукаванай курсівам сталі паэмы Вергілія ў 1501 г. Каб пазбегнуць канкурэнцыі і адрозніваць свае выданні ад падробак, Альд Мануцый стаў прымяняць тыпаграфскую марку, таксама стаўшую знакамітай (на яе выяве – якар, абвіты дэльфінам, што выражала даўні дэвіз: “спяшайся павольна”). Альд Мануцый змог наладзіць вытворчасць кнігі, як камерцына прыбытковую справу. Арганізаваў гандаль сваімі выданнямі нават марскім шляхам, забяспечваючы імі не толькі Еўропу, але і Усход. Усяго выдаў 153 назвы кніг. Кніжную справу Альда Мануцыя прадаўжалі яго цесць Андрэа Таразіні (з 1515 па 1529 г.), сын Паола і ўнук Альд Пій Мануцый Малодшы ці Альд ІІ, якія былі буйнымі вучонымі, хаця ўступалі заснавальніку фірмы ў выдавецкай дзейнасці. Пасля 1529 г. быў перапынак у дзейнасці друкарні, а з 1538 г. – новае адраджэнне яе працы, якое доўжылася да канца XVI ст. Да 1597 г. прадаўжальнікамі справы А. Мануцыя было выдадзена 952 выданні. Буйнейшымі цэнтрамі італьянскага кнігадрукавання заставаліся Венецыя, Фларэнцыя. У XVI ст. у Італіі з’яўляецца новы від друку – паглыбленая гравюры на медзі. Першынство ў выданні новым спосабам (ілюстраванні) належала фларэнційскай друкарні Нікола ды-Ларэнца ў 1557 г. Яшчэ ў пачатку XVI ст. у Італіі выйшаў трактат “Боскія прапорцыі” (1509 г.), дзе ўвага надавалася тэорыі рысавання шрыфтоў. У другой палове XVI – XVII ст. шматлікія творы італьянскіх аўтараў друкаваліся за мяжой. Вядучае месца Італія займала ў нотадрукаванні, якое развівалася на аснове друку з гравюр, а таксама тыпаграфскім спосабаам. У 1626 г. у Рыме была адкрыта буйнейшая друкарня –“Друкарні справы Кангрэгацыі прапаганды веры”, якая займалася выдавецкай дзейнасцю царкоўных кніг на розных мовах, а таксама даведнікаў і слоўнікаў. У XVII ст. у Італіі на змену рукапісным газетам прыходзяць друкаваныя. Так, у Рыме і Неапалі пачынаюць выходзіць адпаведна “Рымскія весці” і “Неапальскія весці”, якія змяшчалі хроніку гарадскога жыцця.