- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
Тэхнічны прагрэс у кнігадрукаванні ў першай палове ХІХ ст. У першай палове ХІХ ст. з’яўляецца шэраг новых вынаходніцтваў і ўдасканаленняў ва ўсіх сферах тэхнікі. Гэты час называюць эпохай прамысловага перавароту. Тэхнічны прагрэс адбываецца і ў галіне тэхнікі кнігадрукавання, прычым ён праяўляецца ў аднолькавай ступені па двух асноўных лініях кніжнай вытворчасці: у кнігадрукаванні і ў графічным мастацтве.
У вытворчасці паперы таксама адбываюцца значныя змены, якія садзейнічалі павелічэнню папяровай вытворчасці і змяншэнню кошту кнігі. У 1811 г. Кеніг і Баўэр вынайшлі так званую хуткадрукарскую машыну. У гэтай машыне набор, а пазней стэрэатып размяшчаўся на плоскай паверхні (талеры), а папера – на цыліндры, які судакранаўся з ёй. Друк на такіх машынах выконваўся з вялікай хуткасцю: можна было атрымаць да 1500 адбіткаў за 1 гадзіну. У адрозненні ад прынцыпа І. Гутэнберга, калі наборную форму складалі з асобных літар, у ХІХ ст. асобныя літары спрабуюць зліць у цэльную паласу (форму), якую не гравіравалі, а адлівалі з таго самага металу, што і літары. Гэты новы спосаб друку, як мы ўжо адзначалі, атрымаў назву стэрэатыпіі. У ХІХ ст. стэрэатыпія ўдасканальваецца. Яшчэ адным выжнейшым вынаходніцтвам у тэхніцы кнігадрукавання быў плоскі друк – літаграфія, якая была прыдатнай для множання як тэкстаў, так і ілюстрацый. Вынаходнікам літаграфіі быў немец Алаізій Зенефельдэр (1771–1834). Сутнасць літаграфскага спосабу друку ў наступным: на адпаліраваную паверхню зярністага каменя наносілі тлустым алоўкам малюнак, вытраўлівалі камень кіслотамі і пакрывалі тыпаграфскай фарбай. Папярэдне камень змочвалі вадой, каб фарба не прыліпала да вільготных, свабодных ад малюнка месц. Такім чынам, друк ажыццяўляўся з плоскай паверхні каменя, апрацаванага хімічным спосабам. Наступнае вынаходніцтва – тарцовая гравюра, якую адкрыў і пачаў укараняць англійскі мастак Томас Б’юік (1753–1828) таксама яшчэ ў канцы XVIII ст. Гэта вынаходніцтва заключалася ў наступным: малюнкі наносіліся на папярэчным распіле дрэва (тарцы), які быў цвярдзейшым і даваў магчымасць прымяняць штыхель і іншыя стальныя інструменты для гравіравання. Пры такім спосабе гравіравання стала магчымым перадаваць тон, пераходы ад святла да цені, таму тарцовая гравюра атрымала таксама назву тонавай. На пачатку ХІХ ст. і літаграфія і тонавая гравюра амаль зусім выцясняюць старыя спосабы друку ілюстрацый.
3. Тэхнічны прагрэс у другой палове ХІХ ст. У другой палове ХІХ ст., пасля рэвалюцыі 1848 г., ва ўсіх карінах Еўропы атрымлівае шырокае развіццё газетная і часопісная справа. Паўстае адпаведна пытанне аб замене ручнога набору машынным. Мергенталер стварыў радковаадліўную наборную машыну – лінатып. На гэтай машыне працавалі як на машынапіснай. Для паскарэння працэсу друку плоскадрукарскія машыны замяняюцца ратацыйнымі друкарскімі машынамі, пры дапамозе якіх выконвалася да 100 тыс. адбіткаў у 1 гадзіну (замест 1500–1800). На ратацыйных машынах друк выконваўся на двух цыліндрах: на адным з іх змяшчалася друкарская форма (стэрэатып), а на другім – папера. На ратацыйных машынах можна было друкаваць адначасова на абодвух баках ліста, а пры наяўнасці ў машыне некалькіх цыліндраў вытворчасць павялічвалася ў некалькі раз. Поўны пераварот у тэхніцы ўзнаўлення ілюстрацый адбыўся пасля вынаходніцтва ў 1840 г. фатаграфіі і ўкаранення фотамеханічных працэсаў у друк – у 1867 г. На аснове гэтага фотамеханічнага спосабу была вынайдзена цынкаграфія (малюнак, атрыманы на фатаграфічным негатыве пераводзіўся светлавым спосабам на цынкавую пласціну. Лініі, якія складалі малюнак, пакрывалі ахоўным пластом лаку, пасля гэтага пласціну пратраўлівалі кіслотамі і атрымлівалі клішэ, прызначанае для друку). У 1882 г. вынайшлі спосаб сеткавай цынкаграфіі або аўтатыпіі (калі аб’ект фатаграфавалі праз дробную сетку – растр).
