- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
Вялікабрытанія. У першай палове ХХ ст. у вялікабрытаніі канчаткова фарміруюцца тыя кірункі ў кніжнай справе, якія будуць характэрнымі да канца стагоддзя: манапалізацыя, канкурэнцыя, тэндэнцыя да пастаяннага павелічэння друкаванай прадукцыі (за выключэннем 1930-х гг.). Кніжная справа шырока выкарыстоўваецца для ўмацаваннядзяржаўнай улады, панавання і ўплыву ў іншых краінах і калоніях Англіі. Працягваюць дзейнасць старэйшыя прадпрыемствы – “Каралеўскае таварыства друку” (заснавана ў 1786 г.), выдавецтвы Оксфардскага і Кембрыджскага універсітэтаў, “сямейныя” выдавецтвы – “Макмілан і К°”, “Лонгмэн” – усе універсальнага характару; працуюць і спецыялізаваныя выдаваецтвы па выпуску вучэбнай і навуковай літаратуры. У 1935 г. узнікае выдавецтва “Пінгвін” па выпуску танных папулярных кніг ў асноўным “кішэннага” фармату. Акрамя мастацкай літаратуры яно пачынае выпуск кніг для дзяцей, навукова-папулярную літаратуру. Менавіта дзякуючы выдавецтву “Пінгвін” атрымліваюць папулярнасць і распаўсюджанне кніг “кішэннага” фармату ў мяккай вокладцы – “покет-бук”, якія пачынаюць свой шлях па ўсім свеце. Германія. У пачатку ХХ ст. Германія – буйнейшая імперыялістычная дзяржава з высокаразвітай прамысловасцю і навукай. Аднак наступствы Першай сусветнай вайны і сусветны эканамічны крызіс прывялі да зацяжных крызісных з’яў 1920–1930-х гг. У пачатку ХХ ст. у Германіі узнікае шэраг новых выдавецтваў, якія імкнуліся спалучаць камерцыйны інтарэс з адраджэннем мастацтва кнігі. Сярод такіх выдаўцоў – выдавецтва “Інзэль-Фэрлаг” (заснава ў 1899 г. у Мюнхене),якое займалася выпускам бібліяфільскіх выданняў, ілюстраваных і факсімільных, як 42-радковая Біблія І. Гутэнберга. У1912 г. заснавана серыя “Бібліятэка Інзэль”, кожная кніга якой была паліграфічным шэдэўрам. Выдавецтва “С. Фішэр”, заснаванае ў Белрліне ў 1886 г. спецыялізавалася на выпуску сучасных аўтараў, афармляючы свае выданні ў стылі мадэрну. У 1908 г. засноўвае серыю “Бібліятэка сучаснага рамана”. Выпускала таксама літаратуразнаўчыя працы, кнігі па гісторыі і палітыцы. Выдавецтва Карла Роберта Лангевіша, заснаванае ў 1902 г. у Дзюсельдорфе, вызначылася серыямі “Блакітныя кнігі”, “Жалезны молат”, якія мелі даволі шырокі тэматычны ахоп. Танныя і дабраякасна аформленыя кнігі былі прызначаны для шырокіх мас, мелі мільённыя тыражы. Выдавецтва “Тэмпель-Фэрлаг” (заснавана ў 1909 г.) займалася выпускам класічнай літаратуры. Выдавецтва было сямейным. Складаныя палітычныя абставіны, ваенныя і рэвалюцыйныя падзеі адбіліся на змесце і тэматыцы кніжнай прадукцыі першай паловы ХХ ст. У пачатку ХХ ст. выходзіць значная колькасць літаратуры па філасофіі, сацыялогіі, гісторыі і эканоміцы; навуковая літаратура (працы А. Энштэйна). У гады Першай сусветнай вайны выдаецца падпольная антываенная літаратура. З пачаткам фашызацыі дзяржавы атрымліваюць распаўсюджанне творы ідэолагаў фашызма, нацыяналізма і расізма (“Майн Канпф” А. Гітлера). У пачатку Другой сусветнай вайны распаўсюджваецца антыфашысцкая літаратура. У Парыжы была заснавана антыфашысцкая група “Немцы для немцаў”, якая выпускала нямецку нелегальную літаратуру. Італія. Як і іншыя еўрапейскія краіны Італія не пазбегла шэрагу палітычных і эканамічных крызісаў. Негатыўнае ўздзеянне на культуру мела следаванне палітыцы фашызму. У 1926 г. былі ўведзены “Надзвычайныя законы”, якія забаранялі дзейнасць дэмакратычных арганізацый і партый, іх друк. Заснаваны “Асобы трыбунал па абароне бяспекі дзяржавы” і ўведзена смяротная кара супраць тых, хто парушаў гэту “бяспеку”. У падполле вымушана была пайсці газета цэнтральнага органа камуністычнай партыі Італіі “Уніта” (заснавана ў 1924 г. у Мілане). У канцы 1930-х гг. у Італіі налічвалася 620 друкарскіх фірм. Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны Італія паступова ўзнавіла свае даўнія традыцыі кнігавыдання ў галіне працягу дзейнасці як універсальных, так і спецыялізаваных выдавецтваў.
Галандыя. У першыя дзесяцігоддзі ХХ ст. і пасля Пешай сусветнай вайны ў Галандыі ўзмацняецца рэвалюцыйны рух, які як і сусветны эканамічны крызіс 1920–1930-х гг. мелі значны ўплыў на кніжную справу. У 1940 г. тэрыторыя Галандыі апынулася пад акупацыяй. Адпаведна акупацыйныя ўлады забараняюць дэмакратычны друк і гандаль, уводзяць над імі жорсткі кантроль. У гады вайны ў Галандыі існавалі падпольныя выдавецтвы, асноўнае з якіх – “Працалюбівая пчала”, большая частка выданняў была выпушчана ў 1943–1944 гг. (72 назвы). У гады вайны адпаведна выпуск кніг рэзка знізіўся. Пераважалі выданні ў перакладзе з нямецкай мовы. У 1940–1945 гг. было надрукавана не менш 1019 нелегальных белетрыстычных выданняў, якія выпускалі не менш, чым 450 нелегальных выдавецтваў. Францыя. У пачатку ХХ ст. у Францыі ўзнікаюць буйныя прамыслова-фінансавыя канцэрны, якія сталі аказваць значны ўплыў на палітычнае жыццё краіны, кніжную справу. У 1914–1918 гг. асноўны від выданняў у Францыі – гэта газеты і часопісы. Паступова кніжная справа Францыі пераўтвараецца ў індустрыю, развіваюцца выдавецкія і кнігагандлёвыя манаполіі: універсальныя выдавецкія кампаніі – “Таландзье”, Эрнэста Фламарыёна’. Засноўваюцца спецыялізаваныя выдавецтвы па выпуску навуковай літаратуры па філасофіі, тэхніцы і інш. Другая сусветная вайна прывяла да застою ў кніжнай справе. Афіцыйна дазволенай была шавіністычная і рэлігійная літаратура. У падполлі (у прадмесці Парыжа) дзейнічала камуністычная партыя і выдавалася газета “Юманітэ”, лістоўкі. У гады акупацыі ў Францыі былі створаны 2 падпольныя выдавецтвы – “Апоўнач” і “Французская бібліятэка”.
