- •1. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •2. Развіцце прамысловасці Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •3. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай урадавай палітыкі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •5. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •6. Ліберальна-буржуазны рух на Беларусі ў апошняй трэці XIX ст.
- •7. Народніцкі рух на Беларусі
- •8. Распаўсюджванне марксізму ў Беларусі. Першыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.
- •9. Утварэнне ппс, ппс на Літве, Бунд, рсдрп, пс-р, бсг.
- •10. Прычыны і пачатак рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •11. Палітычная барацьба ў 1906-1907 гг.
- •12. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •13. Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку XX ст.
- •14. Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі.
- •15. Беларусь падчас трэцячэрвенскай палітычнай сістэмы.
- •16. Беларусь у гады I сусветнай вайны.
- •17. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі.
- •18. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 г.
- •19. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі.
- •20. Падрыхтоўка і правядзенне I Усебеларускага з’езда.
- •21. Германская акупацыя. Абвяшчэнне бнр.
- •22. Утварэнне ссрб і ЛітБел сср.
- •23. Польска-савецкая вайна і Беларусь.
- •24. Другое абвяшчэнне ссрб.
- •26. Палітыка нэПа на Беларусі.
- •27. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921-1927 гг.
- •28. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср ў гады нэПа.
- •29. Індустрыялізацыя ў бсср.
- •30. Калектывізацыя ў бсср.
- •31. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 30-х гг. XX ст. Масавыя рэпрэсіі.
- •32. Сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •33. Нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •34. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •35. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі летам 1941г. На Беларусі.
- •36. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •37. Партызанскі рух у Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •38. Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •39. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •40. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •41. Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе.
- •42. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •43. Развіцце прамысловасці, будаўніцтва, транспарта бсср у 1955 – перш. Палове 1980-х гг.
- •44. Сельская гаспадарка бсср у 1955 – першай палове 1980-х гг.
- •45. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у 1955 - перш. Палове 1980-х гг.
- •46. Бсср у перыяд перабудовы
- •47. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •48. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •49. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе развіцця.
21. Германская акупацыя. Абвяшчэнне бнр.
У лютым 1918г. Германія разарвала дагавор аб перамір’і, які быў падпісаны 2 снежня 1917г. у Брэст-Літоўску, і аднавіла ваенныя дзеянні супраць Савецкай Расіі. Пад канец лютага немцы захапілі Жлобін, Калінкавічы, Рэчыцу, Рагачоў. На пачатку сакавіка ўвайшлі ў Гомель. Савецкі ўрад прыкладаў усе намаганні для хутчэйшага заключэння міру. 3 сакавіка1918г. у Брэст-Літоўску быў падпісаны мірны дагавор, на вельмі цяжкіх умовах, навязаных Германіяй. Паводле гэтага дагавору, пад нямецкай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі. Беларусь не прызнавалася самастойным рэгіёнам і не называлася сваім імем, а разглядалася як частка Расіі. Такім чынам, у выніку нямецкай акупацыі Беларусь была падзелена на дзве часткі. На акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі ўся ўлада знаходзілася ў руках ваеннага камандавання. Германская адміністрацыя забараніла бальшавіцкую партыю, але дазволіла дзейнасць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных і кадэцкай партый, клерыкальных арганізацый. Былі адноўлены органы мясцовага кіравання (земствы, гарадскія думы і інш.), якім перадалі пытанні, звязаныя з унутраным жыццём насельніцтва.
Фабрыкі і заводы акупанты перадалі іх былым уладальнікам, у вёсцы аднавілі прыватную ўласнасць на зямлю. Многія прадпрыемствы закрываліся, а абсталяванне і сыравіна адпраўляліся ў Германію. Сяляне абкладаліся вялікім харчовым падаткам, у практыку ўвайшлі рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі. У вініку прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі прыходзілі ў заняпад.
У адносінах да мірных жыхароў наладжваліся аблавы, людзей вывозілі ў Германію, ствараліся канцэнтрацыйныя лагеры, за выступленне супраць акупацыйных улад практыкаваліся расстрэлы.
Палітыка акупантаў сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. На захопленай ворагам тэрыторыі была створана сетка падпольных арганізацый РКП(б). Пад іх кіраўніцтвам рабочыя праводзілі забастоўкі.
Арганізаваўся беларускі нацыянальны рух. Кіраўніцтва яго імкнулася ўзяць уладу ў свае рукі. Пасля таго, як з Мінска з прычыны наступлення нямецкіх войск былі эвакуіраваны органы Савецкай улады, легалізаваў сваю дзейнасць Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускага з’езда. 21 лютага Выканкам Рады прыняў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі. У ёй ён абвяшчаў сябе Часовай уладай на Беларусі. Выканаўчая ўлада ўскладвалася на першы ўрад Беларусі – Народны Сакрытарыят, старшынёй якога стаў Варонка. Абвяшчаючы стварэнне сваёй улады ў краі, дзеячы беларускага нацыянальнага руху разлічвалі на тое, што германскаму камандаванню прыйдзецца прыняць яе дадзенае беларускае нацыянальнае ўтварэнне. Аднак яны памыліліся. Нямецкія акупацыйныя ўлады, зразумеўшы, што Народны Сакрытарыят не абапіраецца ні на якую рэальную сілу, 25 лютага выдварылі яго з будынка, які ён займаў, канфіскавалі касу.
Пасля таго, як 3 сакавіка без удзелу прадстаўнікоў Беларусі паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор, у беларускім нацыянальным руху ўзмацніліся незалежніцкія тэндэнцыі. 9 сакавіка 1918г. Радай I Усебеларускага з’езда была прынята Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі. Краіна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР). Уся паўната ўлады перадавалася Радзе Усебеларускага з’езда. Другая грамата абвясціла правы і свабоды грамадзян, раўнапраўе ўсіх моў, адмену прыватнай уласнасці на зямлю. Выканкам абяцаў у бліжэйшы час склікаць Устаноўчы сойм. 18 сакавіка Рада Усебеларускага з’езда была пераўтворана ў Раду БНР на чале з прэзідыўмам. Яго старшынёй быў выбраны Серада. На Раду БНР былі ўскладзены функцыі заканадаўчай улады. Аднак да заканатворчай дзейнасці Рада не дайшла, таму што ўся яе работа звялася да чыста палітычных спраў. Рада БНР не пагадзілася з вынікамі Брэсцкага міру і асабліва з хуткай яго ратыфікацыяй Масквой. Далейшае ўратаванне Беларусі лідэры БНР бачылі ў абмежаванні ад Расіі.
25 сакавіка 1918г. на сесіі Рады БНР была прынята Трэцяя Устаўная грамата, у якой БНР абвяшчалася незалежнай ад Савецкай Расіі дзяржавай. Германія адмоўна паставілася да факта абвяшчэння БНР. Дзяржавы Антанты і ЗША не прызналі БНР.
Рада БНР сваю дзейнасць узгадняла з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Ёй удалося атрымаць самастойнасць у вырашэнні пытанняў гандлю, адукацыі, культуры. Найбольшых поспехаў БНР змагла дабіцца толькі ў развіцці асветы і культуры. Народны Сакратарыят прыняў пастанову аб дзяржаўным статусе беларускай мовы. Што датычыцца дзяржаўнага будаўніцтва, то дзейнасці Рады БНР заміналі акупацыйныя ўлады. Няўдачы былі звязаны і з тым, што ў Радзе не было адзінства. Палітычныя крызісы ў яе дзейнасці адбываліся з самага пачатку абвяшчэння БНР.
Адыход нямецкіх войскаў у верасні 1918г. з часткі беларускіх тэрыторый вымусіў Раду актывізаваць дыпламатычную дзейнасць, накіраваную на прызнанне незалежнасці БНР. Аднак новыя знешнепалітычныя ініцыятывы Рады не мелі поспеху. Без адказу засталася таксама апеляцыя да старшыні Мірнай канферэнцыі ў Парыжы.
У канцы 1918г. пасля капітуляцыі Германіі, нямецкія войскі пачалі пакідаць Беларусь. Савецкая Расія дэнансіравала Брэсцкі мірны дагавор, пачала распаўсюджваць сваю ўладу на цэнтральную і заходнюю часткі Беларусі. 10 снежня часці Чырвонай Арміі ўвайшлі ў Мінск. Большасць членаў Рады БНР пакінула горад і пераехала спачатку ў Вільню, а потым у Гродна, далей прадоўжыла работу ў эміграцыі. У канчатковым выніку ўсе спробы Рады БНР стварыць Беларускую дзяржаву скончыліся няўдачай. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.
Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці БНР і дзейнасць яе Рады аказалі ўплыў на развіцце нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Не дабіўшыся ўлады, Рада БНР тым не менш прымусіла бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці па шляху ўтварэння абмежаванай у правах савецкай дзяржавы.
