- •1. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •2. Развіцце прамысловасці Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •3. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай урадавай палітыкі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •5. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •6. Ліберальна-буржуазны рух на Беларусі ў апошняй трэці XIX ст.
- •7. Народніцкі рух на Беларусі
- •8. Распаўсюджванне марксізму ў Беларусі. Першыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.
- •9. Утварэнне ппс, ппс на Літве, Бунд, рсдрп, пс-р, бсг.
- •10. Прычыны і пачатак рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •11. Палітычная барацьба ў 1906-1907 гг.
- •12. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •13. Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку XX ст.
- •14. Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі.
- •15. Беларусь падчас трэцячэрвенскай палітычнай сістэмы.
- •16. Беларусь у гады I сусветнай вайны.
- •17. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі.
- •18. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 г.
- •19. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі.
- •20. Падрыхтоўка і правядзенне I Усебеларускага з’езда.
- •21. Германская акупацыя. Абвяшчэнне бнр.
- •22. Утварэнне ссрб і ЛітБел сср.
- •23. Польска-савецкая вайна і Беларусь.
- •24. Другое абвяшчэнне ссрб.
- •26. Палітыка нэПа на Беларусі.
- •27. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921-1927 гг.
- •28. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср ў гады нэПа.
- •29. Індустрыялізацыя ў бсср.
- •30. Калектывізацыя ў бсср.
- •31. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 30-х гг. XX ст. Масавыя рэпрэсіі.
- •32. Сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •33. Нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •34. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •35. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі летам 1941г. На Беларусі.
- •36. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •37. Партызанскі рух у Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •38. Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •39. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •40. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •41. Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе.
- •42. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •43. Развіцце прамысловасці, будаўніцтва, транспарта бсср у 1955 – перш. Палове 1980-х гг.
- •44. Сельская гаспадарка бсср у 1955 – першай палове 1980-х гг.
- •45. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у 1955 - перш. Палове 1980-х гг.
- •46. Бсср у перыяд перабудовы
- •47. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •48. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •49. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе развіцця.
44. Сельская гаспадарка бсср у 1955 – першай палове 1980-х гг.
Становішча сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне 50-х гадоў заставалася складаным. Калгасна-саўгасны лад не забяспечваў належных умоў для хуткага развіцця аграрнай вытворчасці. Нізкай была прадукцыйнасць працы, калгаснікі атрымлівалі мізэрную плату за сваю працу, па некаторых асноўных паказчыках сельская гаспадарка адставала ад даваеннага ўзроўню. Першай спробай рэфармаваць яе з’явіліся рашэнні вераснёўскага (1953г.) Пленума ЦК КПСС. Згодна з імі, з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны нарыхтоўчыя і закупачныя цэны на сельгаспрадукты, больш чым у 2 разы зніжаны падатак на падсобныя гаспадаркі, з сялян былі знятыя нядоімкі.
Прынятыя меры садзейнічалі значнаму росту вытворчых сіл сельскай гаспадаркі. Быў спынены спад прадукцыйнасці працы. Але данны ўзровень быў ніжэйшым за той, які планаваўся, і не забяспечваў патрэб рэспублікі. Сельская гаспадарка Беларусі працягвала развівацца на экстэнсіўнай аснове. Пры гэтым з канца 50-х гг. у кіраўніцтве ўсё больш пачалі браць верх адміністрацыйныя меры валявога, суб’ектыўнага характару.
У 50-60-я гг. Беларусь прыняла актыўны ўдзел у асваенні цалінных і абложаных земляў. Яна пастаўлала ў раён цаліны машыны, абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы.
Немалую ролю ў развіцці сельскай гаспадаркіадыгралі машынна-трактарныя станцыі. Але абслугоўванне калгасаў з боку МТС адставала ад патрабаванняў жыцця. Таму яны былі рэарганізаваныя і замест іх былі створаны рамонтна-тэхнічныя станцыі.
Аднак у цэлым аграрны сектар развіваўся марудна. Нізкую прадукцыйнасць мела грамадская жывёлагадоўля. Новы ўздым ў развіцці сельскай гаспадаркі быў звязаны з рашэннямі сакавіцкага (1965г.) Пленума ЦК КПСС. Яны прадугледжвалі значны рост капіталаўкладанняў, давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павелісэнне закупачных цэн на іх, спісанне запазычанасці з калгасаў, правядзенне меліярызацыі зямель за кошт дзяржавы, устанаўленне гарантаванай аплаты працы калгаснікаў, умацаванне падсобных гаспадарак і інш.
Спробы выкарыстаць эканамічныя стымулы мелі станоўчыя вынікі. Гэта дазволіла значна палепшыць матэрыяльнае становішча працоўных рэспублікі. Былі зніжаны рознічныя цэны на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Калгаснікам назначаны пенсіі па старасці і інваліднасці. Сяляне атрымалі пашпарты і пачалі адчуваць сябе больш паўнапраўнымі грамадзянамі краіны.
Пошук шляхоў рэфармавання сельскай гаспадаркі вёўся ў розных накірунках. Умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база аграрнага сектара, пашыраліся меліярацыйныя работы, хімізацыя. Узмацнялася спецыялізацыя і канцэнтрацыя вытворчасці. Будаўніцтва буйных жывёлагадоўчых комплексаў і птушкафабрык павысіла рэнтабельнасць вытворчасці. Але ўзніклі новыя цяжкасці экалагічнага характару. Меліярацыя стварыла і вялікія праблемы. Праведзеная без глыбокай навуковай распрацоўкі, яна прывяла да таго, што на Палессі амаль не засталося рэк і вадаёмаў у натуральным стане, з’явілася праблема малых і сярэдніх рэк беларускага прыазер’я, забруджвання вадаёмаў нітратамі і ядахімікатамі.
У канцы 70-х – першай палове 80-х гг. у эканоміцы рэспублікі сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. З другой паловы 70-х гг. павышаецца хранічнае недавыкананне вызначаных планавых паказчыкаў аграрным сектарам. Прычынай гэтага сталі: па-першае, адыход ад раней абвешчаных прынцыпаў планавай самастойнасці калгасаў, па-другое, неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмай радыкальных змен. Не прынеслі чаканых вынікаў даволт значныя фінансавыя выдаткі дзяржавы на патрэбы аграпрамысловага комплексу. Іх выкарыстанне дазваляла калгасам і саўгасам набыць значную колькасць тэхнікі, павысіцб узровень механізацыі працы. Аднак належнай аддачы ад іх не было.
Пэўныя спробы паляпшэння спраў у сельскай гаспадарцы мелі месца ў 1982г. Была ліквідавана запазычанасць калгасаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Асобныя гаспадаркі, дзякуючы актыўнасці калектываў, умеламу кіраўніцтву, лепшаму выкарыстанню тэхнікі, павышалі паказчыкі вытворчай дзейнасці.
Агульныя вынікі развіцця сельскай гаспадаркі ў другой палове 50-х – першай палове 80-х гадоў сведчаць, што працоўнымі рэспублікі было прыкладзена нямала намаганняў, каб палепшыць становішча ў аграрным сектары, павысіць эфектыўнасць вытворчасці, увесці ў дзеянне нявыкарыстанныя рэзервы і магчымасці. І пэўныя станоўчыя зрухі былі дасягнуты. Аднак, нягледзячы на гэта, забяспечыць дынамічнае, устойлівае развіццё сельскай гаспадаркі не ўдалося. За два дзесяцігоддзі (1965-1985гг.) аб’ём валавой сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос толькі ў 1,6 раза, што не забяспечвала адпаведных патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання, а прамысловасці ў сыравіне. Захоўвалася вялікая стракатасць сярод калгасаў і саўгасаў ва ўзроўні вытворчых паказчыкаў. Паскорыўся працэс міграцыі насельніцтва вёскі ў горад.
