Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по історіі Беларусі.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
593 Кб
Скачать
☆

42. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

Заканчэнне вайны парадзіла вялікія надзеі ў грамадстве. Сярод насельніцтва ўзніклі таксама спадзяванні на перамены ў палітычным жыцці, бо многія пачалі ўжо задумвацца над будучым лесам сацыялізму. Аснову “крытычнай масы” складалі былыя ўдзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь, якія ўносілі прапановы аб неабходнасці рэфармавання палітычнай сістэмы і структуры ўлады ў краіне. Выказваліся думкі аб абмежаванні тэрмінаў знаходжання на выбарных пасадах, увядзенні спаборніцтва кандыдатаў пры выбарах у Саветы, недапушчальнасці падмены палітычнага кіраўніцтва адміністрацыйным. Але стыхійны пратэст супраць панаваўшай сістэмы, які ішоў знізу, хутка пачаў згасаць, бо перамогу атрымала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму.

На Беларусі, як і па ўсей краіне, поўнасцю захавалася старая палітычная сістэма, у якой адміністрацыйныя функцыі ажыццяўляла Камуністычная партыя. Нягледзячы на тое, што адразу пасля вайны адбылася справаздачна-выбарная кампанія і змянілася партыйнае кіраўніцтва, метады яе работы засталіся нязменнымі. На кіруючыя пасады прызначаліся асобы, якія раней да Беларусі ніякага дачынення не мелі. У 1953г. толькі 60% кіраўнікоў рэспубліканскай партыйнай арганізацыі складалі прадстаўнікі карэннай нацыянальнасці. Першыя сакратары ЦК Кампартыі Беларусі ў 1945-1956гг. накіраваліся з Масквы. У такіх умовах узмацнялася жорсткая партыйная цэнтралізацыя, што ўплывала на грамадска-палітычнае жыцце рэспублікі.

Саветы як органы дзяржаўнай улады павінны былі займацца аднаўленнем народнай гаспадаркі і паляпшэннем умоў жыцця. Аднак яны поўнасцю знаходзіліся пад кантролем партыйнага апарату і рэальнай уладай не валодалі. Вярхоўны Савет БССР дзейнічаў намінальна. Усе заканадаўчыя акты і ўказы, перш чым прымаліся, праходзілі экспертызу ў ЦК КП(б)Б. Парадак работы сесій, пытанні, якія выносіліся на абмеркаванне, працэдура і ход выбараў, кандыдатуры будучых дэпутатаў таксама ўзгадняліся. На адбыўшыхся ў першыя пасляваенныя гады выбарах у Вярхоўны Савет СССР, у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы амаль поўнасцю змяніўся дэпутацкі корпус. Аднак нават Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР М.Наталевіч і В.Казлоў першымі асобамі ў рэспубліцы не з’яўляліся, хоць і займалі пэўнае месца на партыйна-іерархічнай лесвіцы.

Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый, якія ўваходзілі ў палітычную сістэму. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцыямі, выконвалі волю ўлады і мабілізоўвалі насельніцтва на выкананне чарговых задач.

У такіх умовах грамадска-палітычнае жыццё вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем, было жорстка звязана з сістэмай і падпарадкоўвалася ёй. Як толькі ўзнікала небяспека, сістэма заўседы ўключала ахоўныя механізмы – пачыналіся масавыя рэпрэсіі.

Такая палітыка не спынялася на Беларусі ў першыя пасляваенныя гады і мела тэндэнцыю да пашырэння. Рэпрэсіўны апарат НКУС лічыў, што ўсе, хто знаходзіўся ў час вайны на акупіраванай тэрыторыі і не прымаў удзел ў партызанскай барацьбе, з’яўляюцца здраднікамі. Таму ў турмы без усякіх падстаў трапілі многія партызанскія сувязныя, падпольшчыкі і ваеннапалонныя. Адбыліся паўторныя арышты асоб, якія былі асуджаны раней і ўжо панеслі пакаранне. Рабочыя і сяляне за дробныя ўчынкі караліся турмамі і лагерамі. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны дзейнічалі атрады Арміі Краевай і праходзіла калектывізацыя. Менавіта тут НКУС бачыла “гняздо нацыяналізму і кулацтва” і недавер распаўсюджваўся на ўсе насельніцтва. Усяго судовымі і несудовымі органамі ў рэспубліцы за 1946-1953гг. было рэпрэсіравана каля 50 тыс. чалавек, а ў адміністрацыйным парадку выслана 340 тас. чалавек. Мехавік рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна ў 1953г.

Пасля вайны больш радыкальна імкнулася да перамен у грамадскім жыцці моладзь і інтэлігенцыя. Вясной 1946г. у Слоніме існавала падпольная арганізацыя “Чайка”. У 1946г. у Глыбоцкім педвучылішчы існавала падпольная арганізацыя “Саюз беларускіх патрыётаў” (СПБ). Мэта СПБ – павышэнне нацыянальнай свядомасці навучэнцаў. На тэрыторыі Маладзечанскай і Пінскай абласцей была раскрыта арганізацыя “Свабодная Беларусь”.

Трохгадовая нямецка-фашысцкая акупацыя, ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі адбіліся на матэрыяльным становішчы насельніцтва. Мільёны людзей засталіся без прытулку. Не хапала адзення, абутку, іншых прадметаў, неабходных для элементарнай дыццядзейнасці чалавека. У 1946-1947гг. захоўвалася нарміраванае забеспячэнне. Хлебныя карткі ў ліпені 1946г. атрымлівалі больш за 2,3 млн. чалавек. Картачная сістэма бала вымушанай мерай, яна дапамагала больш рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы харчавання і прадметаў першай неабходнасці. У снежні 1947г. картачная сістэма была адменена. Былі зніжаны дзяржаўныя рознічныя цэны на прамысловыя і харчовыя тавары.

Калгаснікі і рабочыя саўгасаў атрымоўвалі ад грамадскай гаспадаркі вельмі малыя выплаты. Калгасам даводзілася выдаткоўваць асноўную частку грашовых расходаў на вытворчыя патрэбы, гаспадарчае і грамадскае будаўніцтва. Даходы калгаснікаў раслі марудна, і матэрыяльнае становішча вясковага насельніцтва заставалася цяжкім.

Адной з асноўных праблем у рэспубліцы быў недахоп жылля. Аднаўленне разбуранага і будаўніцтва новага жылля пачыналася ў даволі складаных умовах: не хапала будаўнічых матэрыялаў, сродкаў, механізацыі, рабочай сілы. Пераадольваючы цяжкасці, будаўнікі настойліва працавалі над выкананнем заданняў. За 10 пасляваенных гадоў дзяржаўныя і кааператыўныя прадпрыемствы, калгасы, саўгасы, сем’і пабудавалі жылыя дамы агульнай плошчай 22 млн. кв. м. Але жыллёвая праблема ў рэспубліцы заставалася вострай.

Такім чынам, на працягу першага пасляваеннага дзесяцігоддзя матэрычльнае становішча большай часткі насельніцтва хоць і марудна, але паляпшалася.

У 1949-50-х гг. у СССР была сфабрыкавана “ленінградская справа” – гэта серыя супраць партыйных, савецкіх і гаспадарчых работнікаў. У сувязі з “ленінградскай справай” актывізаваліся рэпрэсіі і ў Беларусі.

Пасля смерці Сталіна пачалі ажыццяўляцца першыя спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Былі пашыраны правы абласных, гарадскіх і раённых саветаў.