- •1. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •2. Развіцце прамысловасці Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •3. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай урадавай палітыкі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •5. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •6. Ліберальна-буржуазны рух на Беларусі ў апошняй трэці XIX ст.
- •7. Народніцкі рух на Беларусі
- •8. Распаўсюджванне марксізму ў Беларусі. Першыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.
- •9. Утварэнне ппс, ппс на Літве, Бунд, рсдрп, пс-р, бсг.
- •10. Прычыны і пачатак рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •11. Палітычная барацьба ў 1906-1907 гг.
- •12. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •13. Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку XX ст.
- •14. Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі.
- •15. Беларусь падчас трэцячэрвенскай палітычнай сістэмы.
- •16. Беларусь у гады I сусветнай вайны.
- •17. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі.
- •18. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 г.
- •19. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі.
- •20. Падрыхтоўка і правядзенне I Усебеларускага з’езда.
- •21. Германская акупацыя. Абвяшчэнне бнр.
- •22. Утварэнне ссрб і ЛітБел сср.
- •23. Польска-савецкая вайна і Беларусь.
- •24. Другое абвяшчэнне ссрб.
- •26. Палітыка нэПа на Беларусі.
- •27. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921-1927 гг.
- •28. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср ў гады нэПа.
- •29. Індустрыялізацыя ў бсср.
- •30. Калектывізацыя ў бсср.
- •31. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 30-х гг. XX ст. Масавыя рэпрэсіі.
- •32. Сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •33. Нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •34. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •35. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі летам 1941г. На Беларусі.
- •36. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •37. Партызанскі рух у Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •38. Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •39. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •40. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •41. Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе.
- •42. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •43. Развіцце прамысловасці, будаўніцтва, транспарта бсср у 1955 – перш. Палове 1980-х гг.
- •44. Сельская гаспадарка бсср у 1955 – першай палове 1980-х гг.
- •45. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у 1955 - перш. Палове 1980-х гг.
- •46. Бсср у перыяд перабудовы
- •47. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •48. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •49. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе развіцця.
45. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у 1955 - перш. Палове 1980-х гг.
Пачатая лібералізацыя, а таксама вызначаны курс на правядзенне палітыкі рэформаў і аздараўленне маральна-палітычных абставін у краіне выклікалі вялікія надзеі ў грамадстве на хуткія перамены. У рэспубліцы аднаўлялася сацыялістычная законнасць, шырокія памеры, асабліва пасля XX з’езда КПСС, набыла рэабілітацыя аквяр культу асобы Сталіна. У 1956-1961гг. Вярхоўны суд БССР разгледзеў звыш 30 тыс. спраў ў адносінах больш як да 50 тыс. чалавек і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі. Каля 20 тыс. грамадзян былі рэабілітаваны ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Адначасова ажыццяўляліся рэформы, якія былі накіраваны на ўдасканаленне палітычнай сістэмы і дэмакратызацыю.
У дзейнасці Кампартыі Беларусі, прафсаюзаў, камсамола паглыблялася калегіальнасць і рабіліся пэўныя захады па пашырэнні ўдзелу працоўных ў іх рабоце. У 1962г. адбылася перабудова грамадскіх і дзяржаўных арганізацый Беларусі па вытворчым прынцыпе. Аднак калі высветлілася, што гэта рэарганізацыя не прынесла станоўчых вынікаў, у 1964г. быў адноўлены тэрытарыяльна-вытворчы прынцып іх пабудовы. Змены закранулі і органы дзяржаўнай улады. У 1957г. былв прынята пастанова, накіраваная на паляпшэнне дзейнасці Саветаў у эканоміцы і грамадска-палітычным жыцці. У выніку Саветы атрымалі больш шырокія правы. У практыцы іх работы вялікае значэнне набылі шматлікія камісіі, да ўдзелу ў якіх на грамадскіх пачатках прыцягваліся прадстаўнікі рабочых, сялянства і інтэлігенцыі. Аднак карэнных змен у становішчы Саветаў не адбылося. Яны па-ранейшаму заставаліся пад пільным наглядам партыйнай наменклатуры і рэальнай уладай не валодалі.
Вялікую ролю ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач і ў грамадска-палітычным жыцці адыграла сацыялістычнае спаборніцтва. Абвешчаны пераход да пабудовы камунізму выклікаў уздым творчай актыўнасці мас і ўзнікненне руху за камуністычныя адносіны да працы. Але ў спаборніцтве з’явіліся і негатыўныя моманты, асабліва тады, калі яно пачало выводзіцца за межы вытворчасці і матэрыяльнага інтарэсу. Даволі хутка ўлады пераўтварылі яго ў рашаючы фактар грамадскага жыцця і фарміравання новага чалавека. Гэта стрымліва актыўнасць людзей і параждала настрой абыякавасці.
Прагрэсіўныя з’явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што ў другой палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену “адлізе” прыйшла эпоха “застою”. Гэта стала магчымым не столькі таму, што адбыліся змены ў кіраўніцтве дзяржавай, колькі ў выніку супярэчнасцей паміж дэмакратызацыяй і захаванай палітычнай сістэмай. Паварот у грамадскім жыцці выяўляўся перш за ўсе ў тым, што адбылася кансервацыя сфарміраваных за дзесяцігоддзі формаў эканамічнай, дзяржаўнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Убачыўшы безвыніковасць хуткага “скачка ў камунізм”, кіраўніцтва дзяржавы вылучала канцэпцыю развітога сацыялізму. Яна была падмацавана вывадамі аб павышэнні вядучай і накіроўваючай ролі партыі ў жыцці грамадства, узмацненні яго сацыяльнай аднароднасці і пашырэнні калектывізму. З’явілася новае тэарэтычнае палажэнне аб тым, што пачаўся інтэнсіўны працэс інтэграцыі нацый у новую гістарычную супольнасць – савецкі народ. Велічны размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі, якія асабліва пампезна праходзілі ў час распрацоўкі і прыняцця Канстытуцыі СССР (1977) і Канстытуцыі БССР (1978). Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і ўзмацненні партыйнага бюракратызму ўсе гэта выклікала ў народа апатыю і песімізм.
Толькі ў часы перабудовы ў рэспубліцы пачалі ажыццяўляцца пэўныя захады да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Значную ролю ў гэтым працэсе адыграла публічнасць. На старонках газет і часопісаў, у тэле- і радыеперадачах разгарнулася небывалая па масштабе палеміка аб умовах грамадскага жыцця, шляхах аднаўлення сацыялізму і паскарэння эканамічнай рэформы. Вялікую зацікаўленасць выклікалі працэсы дэсталінізацыі грамадства і пазбаўлення яго ад дэфармацыі культу асобы і рэцыдываў у 70-80-я гг. Сродкі масавай інфармацыі паступова падрыхтавалі ў грамадстве думку аб тым, што лес і паглыбенне перабудовы будуць немагчымыя без рэформы палітычнай сістэмы, якая пачалася ў 1988г.
