- •1. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •2. Развіцце прамысловасці Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •3. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай урадавай палітыкі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •5. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •6. Ліберальна-буржуазны рух на Беларусі ў апошняй трэці XIX ст.
- •7. Народніцкі рух на Беларусі
- •8. Распаўсюджванне марксізму ў Беларусі. Першыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.
- •9. Утварэнне ппс, ппс на Літве, Бунд, рсдрп, пс-р, бсг.
- •10. Прычыны і пачатак рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •11. Палітычная барацьба ў 1906-1907 гг.
- •12. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •13. Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку XX ст.
- •14. Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі.
- •15. Беларусь падчас трэцячэрвенскай палітычнай сістэмы.
- •16. Беларусь у гады I сусветнай вайны.
- •17. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі.
- •18. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 г.
- •19. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі.
- •20. Падрыхтоўка і правядзенне I Усебеларускага з’езда.
- •21. Германская акупацыя. Абвяшчэнне бнр.
- •22. Утварэнне ссрб і ЛітБел сср.
- •23. Польска-савецкая вайна і Беларусь.
- •24. Другое абвяшчэнне ссрб.
- •26. Палітыка нэПа на Беларусі.
- •27. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921-1927 гг.
- •28. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср ў гады нэПа.
- •29. Індустрыялізацыя ў бсср.
- •30. Калектывізацыя ў бсср.
- •31. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 30-х гг. XX ст. Масавыя рэпрэсіі.
- •32. Сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •33. Нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •34. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •35. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі летам 1941г. На Беларусі.
- •36. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •37. Партызанскі рух у Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •38. Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •39. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •40. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •41. Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе.
- •42. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •43. Развіцце прамысловасці, будаўніцтва, транспарта бсср у 1955 – перш. Палове 1980-х гг.
- •44. Сельская гаспадарка бсср у 1955 – першай палове 1980-х гг.
- •45. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у 1955 - перш. Палове 1980-х гг.
- •46. Бсср у перыяд перабудовы
- •47. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •48. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •49. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе развіцця.
43. Развіцце прамысловасці, будаўніцтва, транспарта бсср у 1955 – перш. Палове 1980-х гг.
З сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрывала магчымасці комплекснай аўтаматызацыі, вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і г.д. Гэта не магло не закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіцце атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаванне, радыетэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетічная. Сямігадовы план у пэўнай ступені ўлічваў тэндэнцыі сусветнага развіцця, але рабілася гэта недастаткова паслядоўна і энергічна, шляхам колькаснага нарошчвання вытворчасці ў вядомых галінах, што ў рэшце рэшт адбілася на ўзроўні навукова-тэхнічнага развіцця. Разам з тым па тэмпах развіцця прамысловасць БССР пераўзыходзіла агульнасаюзныя паказчыкі.
У першай палове 50-х гг. было завершана будаўніцтва і ўступілі ў строй дзеючых у Мінску – падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў легкай прамысловасці. К канцу 50-х гг. магчымасці экстэнсіўнага развіцця былі вычарпаны. Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці знайшоў сваё ўвасабленне ў законе “Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і транспартам” (1957).
Кіраўніцтва прамысловасцю праз саўнаргасы па тэрытарыяльнай адзнацы першапачаткова адыграла пэўную станоўчую ролю. Гэта выявілася ў павышэнні ролі мясцовых органаў, у разбурэнні ведамасных перашкод умежах беларускага эканамічнага раена. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню дробных прадпрыемстваў, арганізацыі вытворчых аб’яднанняў.
У 1961-1964гг. хуткімі тэмпамі развівалася цяжкая прамысловасць, асабліва машынабудаванне і металаапрацоўка. Вытворчасць аўтамабіляў грузападымальнасцю 25 т і больш была сканцэнтравана на Беларускім заводзе ў Жодзіна. На Мінскім трактарным заводзе пачалася вытворчасць новага трактара МТЗ-50.
У Беларусі з’явіўся новы від транспарту – трубаправодны. Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыеэлектронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол.
Разам з тым недастатковая ўвага да развіцця легкай прамысловасці з боку партыйных і гаспадарчых кіраўнікоў прадвызначала яе адставанне. З 1962г. адбываецца зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці, асноўнай прычынай якога стала вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця.
Мэтай эканамічнай рэформы з’яўлялася стварэнне такой сістэмы матэрыяльнага стымулявання, якая б зацікавіла прадпрыемствы адшукваць унутраныя рэзервы вытворчасці. Фактычна ў прамысловасці яна была зведзена да наступных мерапрыемстваў:
1. вяртанне да галіновага прынцыпу кіравання;
2. замест больш 100 паказчыкаў было вызначана 9; галоўны паказчык па вало (колькасці) заменены паказчыкам па аб’еме рэалізаванай прадукцыі;
3. з прыбытку прадпрыемства акрамя фонду развіцця вытворчасці ствараліся фонды матэрыяльнага заахвочвання і сацыяльна-культурных мерапрыемстваў, з якіх штогод маглі накіроўвацца сродкі на пабудову кватэр для рабочых і служачых, дзіцячых устаноў, набыцце санаторных пуцевак і г.д.
Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркі і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы прадпрыемстваў. Зразумела, такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было несумяшчальным, але гэта выявілася не адразу.
Першапачатковая эканамічная рэформа ўкаранялася толькі на добра развітых у тэхнічных адносінах і высока рэнтабельных прадпрыемствах. З 1967г. на новыя ўмовы гаспадарання пераводзяцца цэлыя галіны прамысловасці.
У сярэдзіне 60-х гг. доля прамысловасці ў нацыянальным даходзе складала 44%. Пераважная большасць насельніцтва па-ранейшаму жыла на весцы. Кіраўніцтвам Беларусі былі зроблены захады па паляпшэнні справы ў гэтай галіне эканомікі. Была спісана запазычанасць з калгасаў, вызначаны цвердыя планы нарыхтовак і ўстаноўлены стабільныя закупачныя цэны, прадугледжана прэміраванне за перавыкананне планавых заданняў.
Вялікі размах капітальнага будаўніцтва пры адсутнасці істотных рэзерваў будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук, істотнае апярэджанне ў развіцці вытворчасці сродкаў вытворчасці – вось характэрныя заганы эканомікі Беларусі другой паловы 70-х гг., віной якіх па-ранейшаму быў галоўны манапаліст – дзяржава. Ужо ў гэтыя гады зніжаюцца ўсе асноўныя паказчыкі.
Яшчэ большым адставаннем тэхнічнага ўзроўню Беларусі ад дасягненняў індустрыяльна развітых краін характарызуецца пачатак 80-х гг. У 1982г. сярэднегадавы прырост нацыянальнага даходу паменшыўся да рэкордна нізкага ўзроўню – 3,4%.
Пры аднаўленні і развіцці транспарту былі адроджаны і капітальна рэканструяваныя вакзалы, на рэках пабудаваныя буйныя масты, адноўлены ўсе прадпрыемствы і службы, якія забяспечваюць функцыянаванне чыгункі. Значным крокам у павышенні эфектыўнасці чыгуначнага транспарту з’явілася электрыфікацыя асноўнай чыгуначнай лініі Брэст-Масква і некаторых іншых участкаў, замена паравозаў цеплавозамі і электравозамі.
У буйную галіну народнай гаспадаркі ператварыўся аўтамабільны транспарт, які папаўняўся магутнымі аўтасамазваламі, камфартабельнымі аўтобусамі, многімі відамі спецыяльных машын. Яшчэ больш пашырыліся перавозкі пасажыраў аўтобусамі агульнага карыстання. На ўнутрыгарадскіх перавозках выкарыстоўваліся трамваі. На Беларусі з’явіліся тралейбусы, у Мінску пачало дзейнічаць метро. У рэспубліцы для перавозкі грузаў і пасажыраў выкарыстоўваецца рачны транспарт. Паступова пашыраліся перавозкі пасажыраў і грузаў паветраным транспартам, авіяцыя выкарыстоўвалася ў авіяхімічных работах у сельскай і лясной гаспадарцы рэспублікі.
