Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по історіі Беларусі.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
593 Кб
Скачать
☆

10. Прычыны і пачатак рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Іскрай, што выклікала рэвалюцыйны пажар у Расійскай імперыі, стаў расстрэл 9 студзеня у Пецярбургу масавых мірных шэсцяў рабочых, якія накіроўваліся да Зімовага палаца з петыцыяй аб паляпшэнні становішча народа. Аднак разлікі ўрада запалохаць дэмакратычныя сілы, збіць рэвалюцыйную хвалю праваліліся. Вынік атрымаўся адваротным: была расстраляна не рэвалюцыя, а вера народа ў цара. Хваля выступленняў пратэсту пракацілася па ўсей імперыі, у тым ліку і ў Беларусі. Адбыліся вулічныя дэманстрацыі і масавыя сходы, якія суправаджаліся узброенымі сутычкамі з паліцыяй і вайсковымі патрулямі. Большасцю выступленняў кіравалі мясцовыя арганізацыі РСДРП і Бунда, якія, як правіла, дамаўляліся аб правядзенні сумеснымі намаганнямі агульных акцый, найперш стачак. З гэтай мэтай на кааліцыйнай аснове ствараліся часовыя стачачныя камісіі. У Смаргоні па закліку такой камісіі 13 студзеня спынілі працу каля 3 тыс. чалавек – практычна усе мясцовае рабочае насельніцтва. Агульнымі стачкамі, з удзелам практычна ўсіх мясцовых рабочых, былі ахоплены таксама Гродна, Брэст, Мазыр, Полацк, Слонім. Такі ж характар мелі стачкі ў Мінску, Гомелі, Пінску, але ў гэтых гарадах не ўдалося далучыць да іх найбуйнешыя прадпрыемствы – чыгуначныя майстэрні і дэпо. Выступленнямі ў Гродне і Брэсце кіравалі мясцовыя камітэты Бунда і ППС у Літве. У шэрагу гарадоў (Магілеў, Гомель) паліцыя і салдаты выкарыстоўвалі супраць удзельнікаў дэманстрацый і маніфестацый агнястрэльную зброю, у выніку чаго там былі забітыя і параненыя.

У лютым-сакавіку хваля палітычных выступленняў рэзка знізілася, але ў той жа час шырока разгарнулася барацьба рабочых з прадпрымальнікамі за паляпшэнне свайго эканамічнага становішча. Найбольш значныя эканамічныя стачкі адбыліся ў чыгуначных майстэрнях Пінска, Мінска, на запалкавых фабрыках у Мазыры, Пінску. У барацьбу за паляпшэнне свайго становішча ўсе больш актыўна ўключаліся работнікі сферы абслугоўвання. Некаторыя буйныя эканамічныя стачкі суправаджаліся антыўрадавымі маніфестацыямі. Высокі ўзровень актыўнасці рабочых у эканамічнай барацьбе захоўваўся і ў наступныя месяцы. Колькасць стачачнікаў у кожным з іх не саступала сумарнаму паказчыку папярэдняга года, а ў маі перавысіла яго амаль у два разы. Найбольшы размах у той час набылі стачкі на металаапрацоўчых, дрэваапрацоўчых, харчасмакавых прадпрыемстваў у Мінску, Барысаве, Мазыры, Пінску, Слоніме, Гродне і іншых гарадах. Нярэдка выступленні ахоплівалі ўсе прадпрыемствы пэўнай галіны вытворчасці ў маштабах горада. Як правіла, выступленні заканчваліся поўнымі ці частковымі ўступкамі прадпрымальнікаў. У некаторых выпадках рабочыя дамагаліся ўстанаўлення 8-гадзіннага працоўнага дня.

У той жа час назіраўся рэзкі ўздым палітычнай барацьбы рабочых, які пачаўся ў сярэдзіне красавіка (па старым стылі) ў сувязі са святкаваннем 1 Мая. У красавіцкіх палітычных стачках узялі ўдзел каля 50 тыс. чалавек. Павялічылася таксама колькасць дэманстрацый і асабліва масовак. Палітычнымі выступленнямі рабочых былі ахоплены гарада і мястэчкі.

У чэрвені-ліпені 1905г. шырокі размах у Беларусі набылі выступленні пратэсту супраць крывавых рэпрэсій царызму ў Лодзі, Варшаве, Адэсе. У пачатку ліпеня яны спалучаліся з выступленнямі, на якіх ушаноўвалася памяць ахвяр “крывавай нядзелі” ў Пецярбургу і паўгодзе рэвалюцыі. У Мінску, Бабруйску, Віцебску адбыліся ўзброеныя сутычкі з паліцыяй і казакамі, мелі месца чалавечыя ахвяры. Сотні людзей былі арыштаваны.

У адрозненне ад гарадскіх рабочых, абсалютная большасць сялян працягвала яшчэ верыць цару. Пачатак рэвалюцыі прыкметна адбіўся на дынаміцы сялянскага руху: у студзені-сакавіку 1905г. колькасць выступленняў вырасла. У красавіку-чэрвені сумарны паказчык сялянскіх выступленняў узняўся яшчэ больш. Менавіта гэтымі месяцамі можна датаваць пачатак рэвалюцыі ў беларускай весцы. Пад уплывам агітацыі мясцовых арганізацый РАСДРП, ПСР, Бунда і БСГ у сялянскім руху ў вяснова-летні перыяд 1905г. хутка пашырыліся новыя для яго формы – забастоўкі, палітычныя сходы і мітынгі. Агульнымі сялянскімі забастоўкамі быді ахоплены Ваўкавыскі і Гродзенскі паветы. Шырокі размах набылі сельскагаспадарчыя стачкі ў Мінскім, Бабруйскім, Слуцкім, Брэсцкім і іншых паветах. Галоўнай мэтай барацьбы, якая вызначала характар сялянскага руху, па-ранейшаму з’яўлялася ліквідацыя панскага землеўладання.