Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по історіі Беларусі.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
593 Кб
Скачать
☆

33. Нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

Паводле Рыжскага мірнага дагавору 18 сакавіка 1921г. значная тэрыторыя Беларусі перайшла ва ўладанне польскай дзяржавы. Жыхары Заходняй Беларусі апынуліся ў цяжкім становішчы: на ўсёй тэрыторыі панаваў сацыяльны і нацыянальны прыгнёт, жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.

Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальнага вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі, арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку. Сярод іх галоўнае месца займала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна была створана ў кастрычніку 1923г. Нягледзячы на нелегальны характар работы, рады партыі пашыраліся. Друкаванымі органамі ЦК КПЗБ былі газета “Чырвоны сцяг”, часопіс “Бальшавік”, у розныя гады выдаваліся на беларускай, польскай, рускай і яўрэйскай мовах газеты “Партработнік”, “Да барацьбы”, “Весткі з СССР” і інш.

У канцы 1923г. у КПЗБ уступіла Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА), якая выйшла са складу левага крыла беларускіх эсэраў, выступала супраць польскай акупацыі. КПЗБ была часткай Кампартыі Польшчы на правах тэрытарыяльнай нацыянальнай арганізацыі, таму яна не мела сваёй праграмы, статута і кіравалася дакументамі КПП. У студзені 1924г. быў створаны камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які з’яўляўся аўтаномнай арганізацыяй камсамола Польшчы і ўвесь час заставаўся надзейным памочнікам КПЗБ, яе рэзервам. Ён аб’ядноўваў пераважна сялянскую моладзь.

У нацыянальна-вызваленчым руху ўдзельнічалаі прадстаўнікі не толькі плыняў камуністычнага напрамку, але і беларускага нацыянальна-дэмакратычнага лагера. Аб гэтым сведчаць выбары ў польскі сейм у 1922г. Па выніках выбараў у сейме стварылася беларуская нацыянальная фракцыя, у склад якой увайшло 11 паслоў (дэпутатаў), у тым ліку Тарашкевіч, Мятла, Станкевіч і інш. Фракцыя прадстаўляла практычна ўсе тагачасныя беларускія палітычныя партыі. Выявіліся новыя магчымасці абароны нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага народа, пачынаўся якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху з выкарыстаннем парламенцкай формы барацьбы. Прамовы беларускіх паслоў на сейме і петыцыі іх да выбаршчыкаў ў сярэдзіне 1920-х гадоў – гэта доўгі шэраг скаргаў на знявагі і жорсткасць з боку польскіх уладаў усіх узроўняў. Выступаючы перад сеймам у ліпені 1924г., пасол Тарашкевіч, абвінаваціў урад у парушэнні канцэпцыі, якая на паперы гарантавала меншасцям свабоду развіцця культуры.

24 чэрвеня 1925г. група паслоў левага кірунку беларускага польскага клуба стварыла Беларускую сялянска-рабочую грамаду (БСРГ), якая ў маі 1926г. аформілася як самастойная палітычная арганізацыя на чале з Тарашкевічам. ЦК Грамады выдаваў газеты, якія з прычыны праследвання ўладамі часта закрываліся, таму выходзілі пад новымі назвамі “Жыццё беларуса”, “Беларуская ніва”, “Народная справа”, і інш. Выходзіў таксама сатырычны часопіс “Маланка”. БСРГ мела праграму, якая патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і падзелу іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, стварэнне сялянска-рабочага ўрада і ўстанаўленне дэмакратычных свабод, самавызначэнне Заходняй Беларусі, увядзення 8-гадзіннага працоўнага дня, ліквідацыі асадніцтва, адкрыцця школ на роднай мове.

Бурны рост Грамады, яе поспехі ў кіраўніцтве барацьбой працоўных непакоілі памешчыкаў, асаднікаў і акупацыйныя ўлады. Паліцыя разганяла з’езды, мітынгі, а іх удзельнікаў збівала і арыштоўвала. Асабліва жорстка паліцыя расправілася з членамі БСРГ 3 снежня 1926г. у Беласточчыне.

У студзені 1927г. улады пачалі масавыя арышты яе актівістаў. Грамада была забаронена афіцыйна, больш за 400 яе кіраўнікоў, актывістаў прыцягнуты да судовай адказнасці. Працоўныя Заходняй Беларусі адказалі на разгром Грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і масавымі дэманстрацыямі. Разгром Грамады быў цяжкім ударам па нацыянальна-вызваленчым руху, але ж дзейнасць БСРГ пакінула глыбокі след у свядомасці сялян і рабочых.

Традыцыі Грамады былі прадоўжаны новай арганізацыяй “Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых”. Яна была створана як Выбарчы камітэт (Беларуская дэпутацкая фракцыя) напярэдадні выбараў у польскі сейм 4 сакавіка 1929г., з прадстаўнікоў былога актыву Грамады. Амаль усе дэпутаты клуба “Змаганне” былі з сялян. Ініарэсы працоўных ім былі зразумелыя. Палітычная платформа “Змагання” вылучала ў першую чаргу дэмакратычныя патрабаванні: спыненне нацыянальнага прыгнёту, паланізацыі, палітыкі мілітарызацыі, фашызацыі грамадскага жыцця, палітычнага тэрору, падпісанне Польшчай дагавора з СССР аб ненападзенні, увядзення 6-гадзіннага працоўнага дня і інш. Праграма ўключала і рэвалюцыйныя патрабаванні: нацыяналізацыю фабрык і заводаў, аб’яднанне беларускіх зямель у рэспубліку рабочых і сялян – гэта азначала ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах. У 1934г. яны разграмілі “Змаганне”, арыштавалі яго кіраўнікоў.

З 1927г. у Заходняй Беларусі дзейнічала прагрэсіўная культурна-асветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ). Кіраўнікамі і актыўнымі дзеячамі ТБШ у розныя часы былі Тарашкевіч, Шырма, Пястрак і інш. ТБШ змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за беларускія школы, стварала хаты-чытальні, бібліятэкі, выдавала падручнікі і спеўнікі. Мясцовыя адзелы ТБШ стваралі драматычныя гурткі, якія актыўна працавалі сярод насельніцтва (п’есы “Паўлінка”, “Збянтэжаны Саўка”, “Суд”). Заслуга ТБШ была і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прагнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. У 1937г. польскія ўлады забаранілі дзейнасць ТБШ.

Цяжкія ўмовы жыцця працоўных у гады сусветнага эканамічнага крызісу (1929-1939) выклікалі ў 1929-1933гг. моцную хвалю стачачнай барацьбы па ўсёй Заходняй Беларусі. У 1931г. баставалі рабочыя шклозаводаў у Вільні і Ганцавічах, Гродзенскай тытунёвай фабрыкі, камунальных прадпрыемстваў Слоніма.