Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по історіі Беларусі.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
593 Кб
Скачать
☆

35. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі летам 1941г. На Беларусі.

22 чэрвеня 1941г. фашысцкая Германія без аб’яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора. Згодна з планам “Барбароса”, нямецкія войскі наступалі па трох накірунках: на Ленінград, Маскву, Кіеў.

Удар групы армій “Цэнтр” прынялі на сябе арміі Заходняй Асобай ваеннай акругі, пераўтворанай ў Заходні фронт.

Першымі сустрэлі ворага і гераічна змагаліся пагранічнікі застаў пад кіраўніцтвам Кіжаватава, Усава, Лапаціна і інш., а таксама камандзіры дотаў прыгранічных умацаваных раёнаў. Па-геройску трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці пад кіраўніцтвам капітана Зубачова, палкавога камісара Фаміна, маёра Гаўрылава, лейтэнанта Наганава. Амаль месяц працягваліся баі ў крэпасці.

На подступах да Мінска стойка трымалі абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывізіі. Каля Радашковіч здзейсніў подзвіг экіпаж капітана Гастэлы. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск, які быў захоплены ў выніку прарыву нямецкіх танкаў у другой палове дня 28 чэрвеня.

У канцы чэрвеня 1941г. гітлераўцы выйшлі да ракі Бярэзіны, напружаныя баі пачаліся на Бабруйскім і Барысаўскім напрамках. Тры дні пад Барысавам ішлі цяжкія баі. Перавага была на баку захопнікаў, якія 30 чэрвеня захапілі барысаўскую пераправу, а на другі дзень – плацдарм на ўсходнім беразе Бярэзіны. У пачатку ліпеня войскі Зазодняга фронту нанеслі контрудар у напрамку Бабруйска з мэтай адцягнуць сілы ворага ал Магілёва. Былі вызвалены Жлобін, Рагачоў. Толькі падцягнуўшы рэзервы, немцы выправілі становішча. Пад оршай 14 ліпеня 1941г. упершыню нанесла ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак (“Кацюш”).

З 3 па 26 ліпеня працягвалася абарона Магілева. Яе ажыццяўлялі войскі пад камандаваннем генерала Бакуніна. Цяжкія баі супраць фашыстаў ішлі 12-19 жніўня за Гомель.

Да пачатку верасня 1941г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няўдачы Чырвонай Арміі ў пачатку вайны мелі свае рэальныя прычыны:

- памылка кіраўніцтва СССР на чале са Сталіным ў вызначэнні тэрмінаў мажлівага нападзення Германіі (не раней за 1942г.);

- Чырвоная Армія была вельмі аслаблена масавымі рэпрэсіямі, у выніку якіх перад вайной яна страціла 45 тыс. вопытных камандзіраў;

- армія не была прыведзена ў баявую гатоўнасць, яе злучэнні былі расцягнуты ўздоўж фронту і ўглыбіню, таму нямецкія, сціснутыя ў трох групах армій, значна перавышалі на галоўных напрамках. Дзякуючы гэтаму яны рабілі флангавыя прарывы і акружалі значныя групоўкі Чырвонай Арміі;

- у першыя дні вайны была страчана значная частка запасаў у складах непасрэдна ў прыгранічнай зоне;

- войскі не мелі значнай падтрымкі ад авіяцыі, бо ў першы дзень вайны было страчана 40% баявых самалётаў Заходняга фронту;

- на Германію працавала большасць краін Заходняй Еўропы, і ў яе на пачатку была перавага ў матэрыяльных сродках;

- нямецкая армія была добра падрыхтаваная, поўнасцю ўкамплектаваная і аснашчаная найноўшай тэхнікай, мела вопыт вядзення сучаснай вайны.

Нягледзячы на цяжкае становішча, Чырвоная Армія аказала ўпартае супраціўленне моцнай ваеннай гітлераўскай групоўцы, сваімі гераічнымі дзеяннямі садзейнічала зрыву фашысцкага плана “Маланкавай вайны”.