- •1. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •2. Развіцце прамысловасці Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •3. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай урадавай палітыкі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •5. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •6. Ліберальна-буржуазны рух на Беларусі ў апошняй трэці XIX ст.
- •7. Народніцкі рух на Беларусі
- •8. Распаўсюджванне марксізму ў Беларусі. Першыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.
- •9. Утварэнне ппс, ппс на Літве, Бунд, рсдрп, пс-р, бсг.
- •10. Прычыны і пачатак рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •11. Палітычная барацьба ў 1906-1907 гг.
- •12. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •13. Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку XX ст.
- •14. Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі.
- •15. Беларусь падчас трэцячэрвенскай палітычнай сістэмы.
- •16. Беларусь у гады I сусветнай вайны.
- •17. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі.
- •18. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 г.
- •19. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі.
- •20. Падрыхтоўка і правядзенне I Усебеларускага з’езда.
- •21. Германская акупацыя. Абвяшчэнне бнр.
- •22. Утварэнне ссрб і ЛітБел сср.
- •23. Польска-савецкая вайна і Беларусь.
- •24. Другое абвяшчэнне ссрб.
- •26. Палітыка нэПа на Беларусі.
- •27. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921-1927 гг.
- •28. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср ў гады нэПа.
- •29. Індустрыялізацыя ў бсср.
- •30. Калектывізацыя ў бсср.
- •31. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 30-х гг. XX ст. Масавыя рэпрэсіі.
- •32. Сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •33. Нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •34. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •35. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі летам 1941г. На Беларусі.
- •36. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •37. Партызанскі рух у Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •38. Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •39. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •40. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •41. Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе.
- •42. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •43. Развіцце прамысловасці, будаўніцтва, транспарта бсср у 1955 – перш. Палове 1980-х гг.
- •44. Сельская гаспадарка бсср у 1955 – першай палове 1980-х гг.
- •45. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у 1955 - перш. Палове 1980-х гг.
- •46. Бсср у перыяд перабудовы
- •47. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •48. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •49. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе развіцця.
32. Сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
У выніку польска-савецкай вайны 1919-1920г. (паводле Рыжскага мірнага дагавору ад 18 сакавіка 1921г.) значная частка тэрыторыі Беларусі перайшла ва ўладанне Польшчы. У большасці выпадкаў польскія дзяржаўныя ўлады называлі гэтыя землі “Усходнія крэсы Польшчы”, “Малая Польшча”. Заходняя Беларусь была падзелена на 4 ваяводствы, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы і гміны.
Кіруючыя колы Польшчы разглядалі Заходнюю Беларусь не толькі як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы, а таксама як рынак збыту для польскай прамысловасці. Акрамя таго ў планах Польшчы ёй прызначалася роля ваеннага плацдарма ў выпадку вайны з СССР.
Заходняя Беларусь апынулася ў вельмі цяжкім становішчы. Разбураная першай імперыялістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка марудна аднаўлялася. У прамысловасці, дзякуючы жывёлагадоўчай накіраванасці сельскай гаспадаркі, развівалася вытворчасць масла і сыру, пашыралася колькасць мясабойняў. Аднак гарбарная, металлаапрацоўчая, тэкстыльная і іншыя галіны, якія калісьці адыгрывалі значную ролю ў народнай гаспадарцы, прыйшлі ў заняпад. Прамысловасць Заходняй Беларусі ў 1938г. давала ў 9 разоў менш прадукцыі, чым БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і былі амаль роўнымі па тэрыторыі і колькасці насельніцтва. На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах быў значна большым. За тую ж самую працу польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Асабліва пакутлівай з’явай было беспрацоўе.
Вельмі цяжка жылося ў вёсцы. Больш за палову зямельнага фонду належала памешчыкам ці буйным уладальнікам. На сялянскі двор прыходзілася каля 7 га зямлі, некаторыя сяляне былі зусім беззямельнымі.
На пачатку 20-х гг. польскі ўрад правёў зямельныя рэформы, якія ўключалі парцэляцыю (продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі ўчасткамі - парцэламі), ліквідацыю сервітутаў (сумесных зямель памешчыкаў і сялян) і камасацыю (звядзенне ў адзін участак дробных сялянскіх палосак з адначасовым высяленнем на хутары). Аднак купіць зямлю большасць сялян не магла. У адрозненні ад сталыпінскай рэформы ў Расіі камасацыя ў Польшчы праводзілася за кошт сялян. Да таго ж польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі так званымі асаднікамі – белымі афіцэрамі і унтэр-афіцэрамі, якім адводзіліся вялікія зямельныя надзелы і даваліся грашовыя сродкі. Па сутнасці, гэта былі новыя кулакі ці нават памешчыкі, якія з’яўляліся сацыяльнай апорай уладам. Яны былі добра арганізаваныя, узброеныя і выконвалі паліцэйскія функцыі ў адносінах да мясцовага насельніцтва. Іх уласнасць яшчэ больш умацоўвалася за кошт зямель тых, хто не змог наладзіць сваю гаспадарку пасля камасацыі.
Аграрныя пераўтварэнні прывялі да таго, што колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца. Зніжалася пакупніцкая здольнасць. Акрамя гэтага сяляне павінны былі пастаянна выконваць дарожныя павіннасці-шарваркі, гэта значыла задарма працаваць на пабудове ці рамонце мастоў, дарог, грэбляў. Медыцынскае абслугоўванне з-за недахопу ўрачоў, дарагавізны медыкаментаў і лячэння было недаступным для большасці насельніцтва.
Апынуўшыся ў цяжкім бяднотным становішчы, большасць сялян вымушана была ў якасці рабочых наймацца да багацеяў або эмігрыраваць у ЗША, Канаду, Лацінскую Амерыку, Заходнюю Еўропу. Выгоду ад рэформы атрымала невялікая частка сялян, якая яшчэ да перасялення на хутары была заможнай.
У адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам урад павінен быў даць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву “ўсе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё культуры, мовы, выкананне рэлігійных абрадаў”. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Сацыяльнае прыгнечанне перапляталася з нацыянальным бяспраўем. Беларусаў не жадалі лічыць нацыяй.
У 1921-1931гг. польскія ўлады правялі перапіс насельніцтва краіны для вызначэння яго нацыянальнага складу. Згодна з гэтым перапісам, пераважалі палякі. Робячы махінацыі ў час перапісу насельніцтва, польскія ўлады імкнуліся паказаць свае правы на захопленыя землі, выкараніць у свядомасці беларускага народа пачуццё нацыянальнай гордасці. Беларус, калі не згаджаўся стаць палякам, ставіўся ў невыноснае становішча. У горадзе яму цяжка было ўладкавацца на працу, на вёсцы беларускія землі ў першую чаргу прадаваліся палякам-каталікам. Палякі лічыліся прадстаўнікамі вышэйшай расы, беларусы – рабамі, якія мелі абавязкі і не мелі ніякіх правоў.
Ажыццяўлялася гвалтоўная паланізацыя беларускага насельніцтва: зачыняліся беларускія школы, гімназіі, настаўніцкія семінарыі, зачыняліся клубы, спыняліся выданні беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання.
У Заходняй Беларусі не было ніводнага беларускага тэатра, ніводнай музычнай установы, адсутнічалі нацыянальнае радыё і кіно, у поўным заняпадзе было выяўленчае мастацтва і архітэктура.
Пілсудскі, які ўстанавіў у 1926г. сваю дыктатуру ў Польшчы, абвясціў рэжым “санацыі” (“аздараўлення”). Знешне гэты рэжым выглядаў міратворчым для краіны. Але на самой справе санацыя ў сваёй палітычнай частцы была ўведзена для жорсткага падаўлення не толькі камуністычнага, але і ўсіх форм дэмакратычнага руху.
Заходняя Беларусь была напоўнена яўнымі і тайнымі агентамі палітычнай паліцыі, арміяй, тут дзейнічалі шматлікія суды, карныя экспедыцыі, турмы. У 1934г. быў створаны адзін з першых у Еўропе канцэнтрацыйны лагер “Бяроза-Кртузская”.
Натуральна, што жорскі эканамічны, палітычны і нацыянальны ўціск садзейнічаў разгортванню сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы народа Заходняй Беларусі.
