Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по історіі Беларусі.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
593 Кб
Скачать
☆

36. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Акупацыйны рэжым у Беларусі (чэрвень 1941г. – ліпень 1944г.) – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Ідэйнай асновай “новага парадку” была чалавеканенавісніцкая “расавая тэорыя” нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі і неабходнасць расшырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў.

Беларусь была падзелена на асобныя часткі: паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі; паўдневыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”; паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў генеральную акругу Літвы; Віцебскую, Магілеўскую, большую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці перадалі ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”; Баранавіцкая, частка Вілейскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей склалі генеральную акругу Беларусі.

Для кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорсткі, цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат гітлераўцаў. На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў Вільгельм фон Кубэ. Ён праводзіў чалавеканенавісніцкую палітыку нацызму. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізаваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, войты.

Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя атрады); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш.

Свій “новы парадак” акупанты ўводзілі вельмі жорстка. Усе рабочыя і служачыя павінны былі з’явіцца на свае працоўныя месцы, а беспрацоўныя – адзначыцца на біржы працы. Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, немцы адразу ж сталі на шлях фарміравання акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў, прыцягваючы да іх калабарацыяністаў. З мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі прыхільнікам беларускага нацыянальнага руху распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, тэатральныя і навуковыя ўстановы, выдаваць беларускія газеты. А потым, калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на арганізацыю “дарадчых органаў кіравання”, у тым ліку Беларускай цэнтральнай рады і Беларускай краёвай абароны.

Частка жыхароў рэспублікі пачала супрацоўнічаць з нямецкімі адміністрацыйнымі структурамі, а то і служыць у карных войсках пад лозунгам барацьбы з бальшавізмам. Сярод іх былі беларусы, якія раней пражывалі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Германіі і іншых краінах і зрабілі стаўку на гітлераўскую Германію, жадаючы з яе дапамогай адрадзіць Беларусь. 22 кастрычніка 1941г. па загадзе В.Кубэ была створана Беларуская народная самадапамога (БНС). Статут БНС абвяшчаў яе як дабрачынную народную арганізацыю, якая ставіла на мэце аказваць дапамогу беларусам, пацярпелым ад бальшавікоў, а таксама адраджаць і развіваць нацыянальную культуру. Спачатку БНС займалася вырашэнне толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцей, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. БНС дамагалася прызнання за сабой права на самакіраванне і рабіла спробы стварыць сваё ваенізаванае фарміраванне – Беларускі корпус самааховы (БКС).

4 чэрвеня 1943г. БНС рэарганізавана ў Беларускую самадапамогу, дзейнасць якой была юрыдычна абмежавана зборам ахвярванняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых членаў. У чэрвені 1943г. па загадзе В.Кубэ быў створаны “Саюз беларускай моладзі” (СБМ). СБМ лічыўся нацыянальнай маладзёжнай арганізацыяй, галоўнай мэтай якой было аб’яднанне беларускай моладзі, выхаванне ў ёй нацыянальнай свядомасці, гатоўнасці змагацца за Беларусь.

У снежні 1943г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі як дапаможны быў створаны дарадчы орган германскага кіравання на Беларусі – Беларуская цэнтральная Рада (БЦР). Фармальна германскія ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і Беларускай краёвай абароны, хаця на месцах усе гэтыя накірункі па-ранейшаму знаходзіліся ў руках германскай акупацыйнай адміністрацыі. На працягу свайго існавання БЦР была марыянетачнай калабарацыянісцкай арганізацыяй.

У адпаведнасці з генеральным планам “Ост” фашысты прыступілі да каланізацыі Беларусі, германізацыі, высялення і знішчэння яе народа. Яны рабавалі і палілі гарады і вёскі, вывозілі ў Германію прамысловае абсталяванне, сыравіну, лёс і жывёлу, знішчалі навуковыя ўстановы, школы, тэатры, музеі, бібліятэкі. Уцалелыя прадпрыемствы перадавалі нямецкім фабрыкантам і заводчыкам, а зямлю – каланістам, былым памешчыкам, іх памагатым. Разам з тым акупанты імкнуліся згодна са сваімі інтарэсамі арганізаваць работу прамысловасці і транспарту, захаваць калгасы і саўгасы як вытворчыя адзінкі, наладзіць дзейнасць некаторых культурных і навуковых устаноў. Рабочыя жорстка эксплуатаваліся. Іх прымушалі працаваць па 12-14 гадзін у суткі. Тых, хто адмаўляўся ад работы, заключалі ў канцлагеры, а падазронных у сабатажы расстрэльвалі. Сялян абкладалі непасільнымі падаткамі і паборамі, спагнанне якіх суправаджалася рэпрэсіямі. Галодная смерць пагражала сотням тысяч савецкіх людзей.

Нямецкія акупанты праводзілі палітыку генацыду – знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў, яўрэяў.

У Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці, а ў кожным раёне дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. Людзей спальвалі, цкавалі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, атручвалі ў “душагубках”.

Пачатак генацыду яўрэяў паклала гета. Усяго іх у Беларусі было 70, а найбольш буйныя размяшчаліся ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі. Гітлераўцы знішчалі ваеннапалонных і мірнае беларускае насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць партызан яны правялі ў Беларусі звыш за 140 карных экспедыцый, пераўтварыўшы ў “зоны-пустыні” цэлыя раёны.

Фашысты гвалтоўна вывозілі беларускіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі.

Акупацыйны рэжым прынес Беларусі незлічоныя беды. У выніку вайны загінула звыш за 2 млн. 200 тыс. жыхароў Беларусі, 380 тыс. Чалавек вывезена на працу ў Германію. За час акупацыі ў рэспубліцы было знішчана каля 9200 населеных пунктаў. Па ацэнках спецыялістаў, беларусь больш чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад вайны.