- •Пачатак летапiсання. "Аповесць мiнулых гадоў". Крынiцы I значэнне аповесцi для вывучэння гiсторыi Беларусi.
- •Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс. Методыка аналiзу летапiсных помнiкаў. А.Шахматаў.
- •Лацінамоўныя хронікі. Нямецкiя I польскiя хронiкi XI – XV стст. Сагі як гістарычная крыніца.
- •"Хронiка" Мацея Стрыйкоўскага. Крынiцы I значэнне хронiкi для вывучэння гiсторыi Беларусi.
- •25 Книг
- •Беларуска-літоўскае летапiсанне XV–XVI стст. Класiфiкацыя летапiсаў. Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў.
- •Першы беларускi звод: гiсторыя стварэння, крынiцы I склад. Слуцкая I маскоўская рэдакцыi.
- •Другi беларускi звод ("Хронiкi Лiтоўская I Жамойцкая"), яго рэдакцыi.
- •Складанне III беларускага зводу ("Хронiкi Быхаўца").
- •Асаблiвасцi летапiсання XVII–XVIII стст. На Беларусi. Баркалабаўскi летапiс.
- •Асаблiвасцi летапiсання XVII–XVIII стст. На Беларусi Гарадскiя летапiсы (хронiкi).
- •Гiсторыка-мемуарная лiтаратура XVI–XVII стст. "Дзеннiкi" я.Збароўскага, л.Дзялынскага, ф.Еўлашоўскага I і.Будзiлы. Успаміны Цадроўскага. "Дыярыушы" Самуiла I Багуслава Маскевiчаў I iнш.
- •Асаблiвасцi I асноўныя вiды мемуараў XVIII ст. Мемуары Турчыноўскага, Пільштынавай.
- •Мемуарная лiтаратура XIX ст. I асаблiвасцi яе вывучэння. (Агінскі, Чартарыйскі, Патоцкі і інш.)
- •Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў I вiдаў.
- •Успамiны удзельнiкаў грамадзянскай вайны, калектывiзацыi I другой сусветнай вайны, дзеячоў беларускай эмiграцыi.
- •Успамiны савецкiх I партыйных кiраўнiкоў, дзеячоў культуры. Вусныя ўспамiны, прынцыпы iх збору, улiку I вывучэння.
- •Запiскi замежных дыпламатаў I падарожнiкаў XVI –XVIII ст.Ст. Як крынiца па гiсторыi Беларусi (Герберштэйн, Гваньіні, Пасевіна і інш)
- •Запiскi расiйскiх падарожнiкаў аб Беларусi. (Карабейнікаў, Таўстой, Куракін і інш.)
- •Эпісталярныя крыніцы. XVI-XVIII вв. (ф.Кміта-Чарнобыльскі, Курбскі і інш)
- •Паняцце эпісталярнага комплекса. Буйнейшыя эпісталярныя комплексы новага і навейшага часу. Праблемы атрыбуцыі і публікацыі эпісталярных крыніц.
- •1917 – Первая половина 1980-х гг.
- •Вызначэнне паняцця “літаратурны твор”. Асаблiвасцi вывучэння помнiкаў лiтаратуры як гiстарычных крынiц.
- •Асноўныя рысы лiтаратурных твораў XI–XIII ст.Ст. "Слова аб палку Iгаравым". Публiцыстычны I палемiчны жанры, іх станаўленне. "Павучэнне" Манамаха.
- •Жыційная літаратура. Мартырыі (“страсці”). Жыція Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш. Вывучэнне жыційнай літаратуры. В.В.Ключэўскі.
- •Літаратурныя і публіцыстычныя творы XVI–XVIII стст. Паэтычныя творы XVI – пачатку XVII стст.
- •Прадмовы і пасляслоўі ф.Скарыны, с.Буднага, в.Цяпінскага.
- •Царкоўна-палемічныя творы канца XVI – першай паловы XVII стст.
- •Царкоўна-палемічныя творы канца XVI – першай паловы XVII стст.
- •Асаблівасці вывучэння літаратурных твораў новага і навейшага часу. Адлюстраванне рэчаіснасці, светапогляду, індывідуальнасці ў мастацкіх творах розных эстэтычных накірункаў.
- •Публікацыі мастацкай літаратуры. Часопісныя публікацыі мастацкіх твораў. Самвыдат. Улік формы публікацыі пры крыніцазнаўчым вывучэнні.
- •Публіцыстычныя творы новага і навейшага часу.
- •Этапы развіцця перыядычнага друку. Першыя перыядычныя выданні на тэрыторыі Беларусі.
- •Афіцыйны друк. “Губернскія” і “Епархіяльныя” “ведамасці”. Першыя неафіцыйныя выданні. “Мінскі лісток”.
- •3. Появление и распространение неофициальной печати
- •7 Номеров
- •1884, Петербург, а. Марченко и х. Ратнер, на русск. Языке
- •20 Отделов: Местная хроника, Политический обзор, Зарубежные новости, Общая хроника и т.Д.
- •Спецыялізацыя і палітызацыя перыядычнага руху. Легальны і нелегальны друк. Нацыянальныя выданні. “Наша Доля”, “Наша Ніва”.
- •Периодическая печать начала хх века
- •Перыядычны друк і цэнзура. Цэнзурныя статуты і ўстановы, іх развіцце на працягу XIX – пачатку XX стст.
- •Падцэнзурныя выданні і іх спецыфіка. Партыйны, савецкі, прафсаюзны друк. Раённыя выданні, іх роля ў прапагандзе афіцыйнай палітыкі.
- •Нелегальны друк у навейшы час. Апазіцыйныя выданні ў Заходняй Беларусі і на савецкай тэрыторыі. Самвыдат 60–90–х гг., характэрныя рысы газетна-часопісных выданняў самвыдату.
- •Асаблівасці вывучэння перыядычнага друку 1990–х гг. “Незалежныя” выданні.
- •Этапы развіцця і асаблівасці корпуса гістарычных крыніц. Змены ў корпусе гістарычных крыніц пры пераходзе ад сярэдніх вякоў да новага часу.
- •Змены ў корпусе гістарычных крыніц хіх–ххі вв.
- •Асаблівасці вывучэння кінафотафонадакументаў.
- •Праблемы віртуальных публікацый гістарычных крыніц.
Царкоўна-палемічныя творы канца XVI – першай паловы XVII стст.
Каштоўным пластом літаратурна-публіцыстычных твораў XVI – XVIII ст. стала палемічная літаратура (само слова «палеміка» ў дакладным перакладзе азначае «спрэчка», «вайна»), у развіцці якой можна вылучыць дзве плыні: свецкую і рэлігійную. Да першай можна аднесці такія яскравыя помнікі, як «Отпісы» Філона Кміты-Чарнабыльскага і «Трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян» Міхалона Літвіна. Аўтарам апошняга з названых твораў даследчыкі доўгі час лічылі Міхаіла Тышкевіча, які зяўляўся адным з паслоў дыпламатычнай місіі ў Крым у 1538 г. (аб чым гаварылася ў творы).
Царкоўна-палемічная публіцыстыка гэтага часу звязана найперш з барацьбой дзвюх хрысціянскіх канфесій у Вялікім княстве Літоўскім, са стварэннем і дзейнасцю уніяцкай царквы. Адным з пачынальнікаў палемікі стаў Пётр Скарга, рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, які ў 1574 г. на польскай мове выдаў кнігу «Пра еднасць боскага касцёла пад адзіным пастырам». Ідэю Пятра Скаргі падтрымалі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза і ўладзіміра-брэсцкі епіскап Іпацій Пацей, які пазней стаў уніяцкім мітрапалітам і заснавальнікам беларускай уніяцкай літаратуры. Яго пяру належаць тэарэтычныя трактаты «Унія грэкаў з касцёлам рымскім» і «Гармонія царквы з касцёлам рымскім», у якіх ён абгрунтоўваў унію, крытыкаваў лютэранства, кальвінізм і іншыя напрамкі рэфармісцкага руху ў Вялікім княстве Літоўскім.
Супраць контррэфармацыі і уніі выступілі Андрэй Волан, Лявонцій Карповіч, браты Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі. Мялецій Сматрыцкі праславіўся такім творам, як «Фрынас» («Плач адзінай святой агульнай апостальскай заходняй царквы...»). Напісаны вельмі таленавіта, з выкарыстаннем прац заходнееўрапейскіх пісьменнікаў і філосафаў, гэты твор меў велізарнае ўздзеянне на чытача, і таму выклікаў рэзкую ацэнку з боку не толькі каталіцкай царквы, але і каралеўскай улады. Лявонцій Карповіч, рэктар праваслаўнай брацкай школы, архiмандрыт віленскага Свята-Духаўскага манастыра па дэкрэту караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ Вазы быў зняволены на два гады турмы. Мялецій Сматрыцкі ж адышоў ад палемікі і заняўся педагагічнай, асветніцкай дзейнасцю.
Увогуле, для разумення азначаных твораў і іх вывучэння трэба мець на ўвазе канкрэтныя сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя ўмовы, у якіх разгортвалася палеміка. У другой палове XVI ст. паступова на змену рэфармацыйным ідэям, плыням вяртаюцца старыя догмы пра захаванне феадальнага ладу і ўплыву каталіцызму. Узнікае новы рух рэакцыйных феадальных сіл у Заходняй Еўропе – контррэфармацыя, якая набірае ў княстве сілу пасля смерці вядомага прыхільніка кальвінізму канцлера Мікалая Радзівіла Чорнага. Унія і каталіцтва атрымліваюць дзяржаўную падтрымку. Менавіта таму творы праваслаўных дзеячаў выглядаюць пратэстам супраць прыгнёту. Між іншым, асобныя з іх былі такімі ж рэлігійнымі фанатыкамі, як Іязафат Кунцэвіч, вядомы прыхільнік уніі. Апошняе можна яскрава заўважыць на прыкладзе «Дыярыуша» Афанасiя Філіповіча. Улічваючы назву, многія даследчыкі адносяць гэты твор да гісторыка-мемуарнай літаратуры. Аднак можна заўважыць, што «Дыярыуш» мае складаную структуру, і форма ўспамінаў была выбрана, па-першае, для паведамлення звестак аб сабе (у яго не было «сведачных» картак і Філіповіч складае «Гісторыю падарожжа»); па-другое, каб на прыкладзе свайго жыцця паказаць прыгнёт праваслаўнай царквы і акрэсліць крытыку уніі («навіны»). Наступная частка – «Фундамент непарадку касцёла рымскага» была дадзена ў мэтах крытыкi дзеянняў каталіцкага духавенства, а «Порада» – пэўны план дзеянняў, прапанаваны каралю. Такім чынам, «Дыярыуш» адпавядае ўсім канонам публіцыстычнага жанру: гістарычны матэрыял тут прысутнічае для доказу іх поглядаў.
