Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_gos_pechat11111.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
352 Кб
Скачать
☆

6. Методыка чытання і аналізу апавяданняў. Асаблівасці чытання і аналізу твораў з навукова-гістарычным зместам.

Большая частка ўрока адводзіцца чытанню і рабоце з тэкстам. Чытанне як асноўны занятак на ўроку.

Першы этап (першы сінтэз). падрыхтоўка вучняў да ўспрымання мастацкага тво-ра, знаёмства з канкрэтным зместам, сюжэтнай лініяй. Выясненне эмацыянальнага ўздзеяння .

-падрыхтоўка да ўспрымання твора; пашырыць уяўленні вучняў пра факты, падзеі, з'явы, пазнаёміць з жыццём пісьменніка, падрыхтаваць да эмацыянальнага ўспрымання твора; расказ (паведамленне) настаўніка, дэманстрацыя фільмаў, экскурсія, праслухоўванне музыкі, песень, партрэт пісь'менніка, выстаўка кніг, экскурсіі чытанне твора і правер-ка першага ўспрымання

Другі этап (аналіз). устанаўленне прычынна-выніковых сувязей у развіцці сюжэта; выясненне матываў паводзін дзеючых асоб (чаму так зрабілі і як гэта іх характарызуе), раскрыццё кампазіцыі твора, аналіз выяўленчых сродкаў у адзін-стве з раскрыццём канкрэтнага зместу і ацэнкі матываў паводзін герояў.

-асэнсаваць задуму пісьменніка, характары і ўзаемаадносіны паміж персанажамі. выразнае чытанне настаўніка , падрыхтаванага вучня, праслухоўванне грамзапісу, чытанне сам сабе паўторнае чытанне і аналіз твора, навучанне складанню плана прачытанага. узаемазвязаны разгляд зместу і выяўленчых сродкаў твора. ўсвядомі-лі выказаныя ў творы думкі і лагічныя сувязі паміж імі (прасторавыя, часавыя, прычынныя), засвоілі канкрэт-ны змест (развіццё дзеяння, сюжэта), кампазіцыю твора, матывы паводзін персанажаў і іх характэрныя рысы, выдзелілі асноўную думку і зрабілі абагульненне. раскрываюцца вобразныя выразы, вядуцца, віды работы з тэкстам- выбарачнае чытанне(вусныя ці графічныя малюнкі і па-дабраныя з твора подпісы да іх), гутарка (па пытаннях настаўніка і вучняў), ілюстраванне тэксту, складанне плана, падрыхтоўка пераказу і апавядання пра героя.

Трэці этап (другі сінтэз) абагульненне характэрных рыс дзеючых асоб, супастаўлене герояў і ацэнка іх, выясненне ідэйнай накіраванасці твора, ацэнка мастацкага твора як крыніцы пазнання навакольнай рэчаіснасці і як твора мастацтва.

- гутарка з мэтай вызначэння галоўнай думкі твора і ўстанаўлення адноін вучняў да прачытанага; падрыхтоўка да выразнага чытання і выразнае чытанне твора, падрыхтоўка пераказу.

7. Вывучэнне элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах.Прадметам сінтаксісу як самастойнага раздела граматыкі з’яўляецца пабудова сказаў, структурна-інтанацыйнае афармленне думкі шляхам спалучэння словазлучэнняў у сказе на аснове правіл.

У 1-4 класах вывучаюцца толькі элементы сінтаксісу.

Сказ і яго віды. З паняццем сказа дзеці ўпершыню знаемяцца ў перыяд навучання грамаце. Азначэнне яго ў падручніку для 2 класа лаканічнае: “Сказ выражае закончаную думку”. У ім упор робіцца на сэнсавую, змястоўную прымету сказа.

Для работы мэтазгодна узяць такі сказ, які можна легка трансфарміравацьі дэфарміраваць, напрыклад: Сумленная праца упрыгожвае чалавека. Яго фрагменты: 1. Сумленная праца упрыгожвае… 2. Упрыгожвае чалавека. 3. Сумленны, праца, упрыгожыць, чалавек. 4. Чалавека праца сумленнае упрыгожвае. Сказ настаўнік чытае інтанацыйна-завершана, а першы яго фрагмент – інтанацыйна-незавершаны. Дзецям будезе нецяжка адказаць у якім выпадку думка незакончаная.На матэрыяле другога фрагмента вучні ўстановяць, што напісанае словазлучэнне напісанай думкі не выражае. Цяпер можна даць азначэнне сказа. Затым увага вучняў звяртаецца на астатні матэрыял запісу: падумайце і скажыце чаму нельга назваць сказамі два апошнія фрагменты.

Так у свядомасці школьнікаў узнікае ўяўленне аб трох прыметах сказа: сэнсавай, інтанацыйнай, фармальна-граматычнай.

Не зусім новай з’яўляецца длядругакласнікаў і тэма “Апавядальныя і пытальныя сказы. Клічныя сказа”. Яны з ей сустракаліся чытаючы буквар. Трэба навучыць вучняў даказваць, што калі ў сказе штосьці паведамляецца, то гэта апавядальны сказ, а калі задаецца пытанне – пытальны. Інтанацыяй абодвух сказаў школьнікі авалодваюць практычным шляхам.

Галоўныя члены сказа. Аснову сказа складаюць дзейнік і выказнік. Да авалодання гэтымі паняццямі млодшыя школьнікі рыхтаваліся ўжо у другім класе, калі вучыліся выдзяляць у сказе слова, якое абазначае, пра што або пра каго гаворыцца (дзейнік), і слова, якое абазначае, што гаворыцца (выказнік). У далейшым дзеці навучацца вычляняць патрэбныя словы пры дапамозе пытанняў: хто? што?, ўто робіць? Што робяць?. З іх дапамогай вучні і распазнаюць дзейнік і выказнік. Трэба растлумачыць, што дзейнік – гэта прадмет, які ўтварае дзеянне. І толькі ад яго можна паставіць пытанне што робіць? (што робяць?)

Для пераканальнага тлумачэння трэба паказаць, што у кожным двухсастаўным сказе дзейнік і выказнік абавязковыя члены, і што сказ можна сканструяваць толькі з іх.

Даданыя члены сказа. У двухсастаўным сказе могуць быць даданыя члены. Пры засваенні новага паняцця школьнікі вучацца пытанні, якія дапамагаюць вызначыць наступныя сэнсавыя адносіны паміж словамі (без запаміннання тэрміналагічных выразаў: а) аб’ектныя (пытанні ўскосных склонаў: каго? Чаго? Каму? Чаму? І інш.: б) азначальныя: які? Якая? Якое? Якія?; в) акалічнасныя: дзе? Куды? Адкуль? Як?.

Тэма “Даданыя члены сказа” разам з тэмай “Дзейнік і выказнік” падрыхтоўвае вучняў да вывучэння тэмы “Аднародныя члены сказа”.

Аднародныя члены сказа. Па гэтай тэме праграма вызначае наступныя патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў: 1) сказы з аднароднымі членамі, звязаныя злучнікамі і,а, але і без злучнікаў; 2) інтанацыяй пералічэння; 3) коска пры пералічэнні і ў сказе са злучнікамі а,але; 4) уменне скласці сказы з аднароднымі членамі; 5) уменне разбіраць сказы з аднароднымі членамі па членах сказа. Гэтая тэма вывучаецца ў 4 класе. Аналізуючы спецыяльна падабраны мошны матэрыял, вучні высвятляюць, што да аднаго якого-небудзь члена сказа млгуць адносіцца два ці некалькі такіх членаў сказа, якія адказваюць на адно і тое ж пытанне і ўжываюцца пры пералічэнні. Сувязь і парадак слоў у сказе. Выражанне і паведамленне думкі граматычна афармляецца пры дапамозе інтанацыі, сінтаксічных сувязей і парадку слоў.

Найбольш цяжка авалодаць уменнем устанаўліваць сувязь слоў у сказе. Рацыянальнымі трэба лічыць наступныя метадычныя ідэі: 1) неабходна фарміраваць у дзяцей уяўленні,што словы ў сказах звязаны парамі, пры гэтым два сінтаксічна звязаныя словы могуць раздзяляцца іншымі словамі; 2) вучні павінны цверда засвоіць, ўто пры вызначжэнні пар слоў пытанні ставяцца ад аднаго слова да другога; 3) поспех навучання уменняў аналізаваць сінтаксічныя сувязі слоў залежыць ад сістэматычнасці і эфектыўнасці практыкаванняў.

Сувяззю слоў вучні 2-4 класаў знаемяцца толькі практычна.

Пастаноўка знакаў прыпынку. Малодшыя школьнікік авалодваюць пастаноўкай кропкі, пытальніка, клічніка як знакаў, пры дапамозе якіх у адпаведнасці з інтанацыяй абазначаецца мяжа, канец сказа. У пачатковых сказах дзеці таксама вучцца ставіць коску як знак размежавання аднародных членаў сказа. Знакі прыпынку дзеці ставяць на аснове сэнсавага члянення мовы, сінтаксічных і інтанацыйных прымет сказа ( віды простых сказаў, сказы з аднароднымі членамі).

Першае знаемства з кропкай адбываецца ў перыяд навучання грамаце. З гэтым знакам яны сустракаюцца пры чытанні букварнай старонкі. Ад дзяцей патрабуецца паніжаць голас к канцу сказа, а пасля кропкі рабіцьневялікі прыпынак, паўзу. Працуючы па буквары, першакласнікі знаемяцца з пытальнікам, клічнікам, і вучацца інтанацыйна правільна чытаць адпаведныя сказа. Заўважана, што дзеці “не любяць” ставіць пытальнік і клічнік у канцы сказа. Яны з намаганнем успрымаюць пытальную і клічную інтанацыю.

Не проста авалодаць вучням і пастоноўкай коскі ў сказах з аднароднымі членамі без злучнікаў. Тут усе рашаюць практыкаванні, пастаяннага ўвага настаўніка да пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]