- •9. Процесс работы над эпическим произведением на уроках литературного чтения в начальной школе.
- •11. Современный урок русского языка.
- •Подготовка учителя к уроку русского языка.
- •13.Методика работы по формированию словообразовательных понятий.
- •14. Изучение имени прилагательного и местоимения.
- •15.Методика чтения стихотворений
- •16. Работа по изучению орфографии: орфографические упражнения.
- •1.Содержание и система занятий по обучению чтению в подготовительный и основной периоды обучения грамоте
- •Ознакомление с особенностями звуков и букв, гласными и согласными звуками.
- •2. Методика изучения фонетики и графики в начальной школе.
- •2) Мягкие и твердые согласные.
- •3) Звонкие и глухие согласные и их обозначение на письме.
- •3.Методика работы над орфографическим правилом. Орфографическая задача.
- •3.Обогащение словаря младших школьников
- •5.Методика работы над грамматическим понятием.
- •6. Работа над предложением и словосочетанием.
- •7. Текст. Работа над текстом при изучении языка и речи.
- •8. Методика обучающей работы при подготовке к сочинениям в начальной школе.
- •1.Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет і задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы і метады навучання беларускай мове ў пачатковай школе.
- •3. Арганізацыя і змест працы ў асноўны перыяд навучання грамаце.
- •6. Методыка чытання і аналізу апавяданняў. Асаблівасці чытання і аналізу твораў з навукова-гістарычным зместам.
- •8. Казка як жанр мастацкага твора. Прыёмы і формы працы з вобразнымі сродкамі, выяўленне лексічных і сінтаксічных асаблівасцей казкі.
- •9. Пазакласнае чытанне, яго мэты і задачы. Змест пазакласнага чытання. Пазакласная праца па літаратурным чытанні.
- •10. Напрамкі развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў
- •11. Урокі беларускай мовы, іх тыпы і структурныя кампаненты…
- •12. Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі і графікі. Методыка працы над гукамі.
- •13. Значэнне і задачы працы па вывучэнні марфемнага складу слова ў пачатковых класах. Значэнне словаўтваральнай працы ва ўзбагачэнні слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў.
- •14. Сістэма вывучэння назоўніка і дзеяслова ў пачатковых класах, яе абгрунтаванне
- •15. Методыка навучання арфаграфіі. Асноўныя прыёмы працы з арфаграфічным правілам.
- •16. Пераказ як від працы па развіцці звязанага маўлення вучняў. Віды пераказаў. Асаблівасці працы над падрабязным пераказам.
- •7. Вусны пераказ або паўторнае чытанне тэксту настаўнікам.
- •2. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце, яго змест і задачы. Патрабаванні да ўрока чытання ў падрыхтоўчы перыяд, яго структура.
- •6. Уголок живой природы в школе и правила его организации.
- •3. Методика изучения нумерации чисел в пределах 100
- •6.Внетабличные случаи деления и умножения
- •5. Методика изучения табличных случаев умножения и деления.
- •4. Методика изучения устных приемов сложения и вычитания в пределах 100.
- •16.Методика знакомства учащихся с измерением длины и системой мер длины
- •17. Методика знакомства учащихся с измерением массы и системой мер массы.
- •14. Методика знакомства младших школьников с дробями
- •10. Методика обучения учащихся приёмам письменного деления.
- •Методика обучения учащихся приемам письменного сложения и вычитания
- •11.Методика работы над задачами, раскрывающий конкретный смысл арифметических действий
- •9. Методика обучения учащихся приемам письменного умножения.
- •19.Методика знакомства учащихся с измерением времени и системой мер времени
- •2.Методика изучения сложения и вычитания чисел в пределах десяти
- •15. Общие вопросы методики изучения алгебраического материала в начальных классах. Методика изучения числовых выражений и выражений с переменной.
- •Изучение математических выражений в одно действие.
- •Изучение математических выражений в два и более действий двух ступеней, скобки или несколько пар скобок.
- •1. Нумерация чисел первого десятка
- •12. Методика обучения учащихся общим приемам работы над текстовой задачей.
- •Подготовительная работа
- •Ознакомление с решением задач.
- •Ознакомление с содержанием
- •2. Поиск решения задачи
- •4. Оформление решения задачи
- •5. Проверка решения задачи
- •Закрепление умения решать задачи.
- •7. Нумерация в пределах 1000
- •3. Наблюдение как метод обучения
8. Казка як жанр мастацкага твора. Прыёмы і формы працы з вобразнымі сродкамі, выяўленне лексічных і сінтаксічных асаблівасцей казкі.
Казка – неразлучны спадарожнік маленства. Яшчэ ў раннім ўзросце дзеці чуюць казкі ў сям'і. Пасля авалодвання граматай школьнікі з захапленнем чытаюць казкі самі. Сіла ўздзеяння вобразаў і сюжэта казкі такая, што маленькія людзі ўжо ў працэсе першага знаёмства з творам выразна праяўляюць свае адносіны да яго герояў. У гэтым перш за ўсё і заключаецца каштоўнасць казкі.
Надзвычай важным з'яўляецца і яе пазнавальны бок. У народных казках адлюстраваліся стагоддзямі накопленая мудрасць, багацце душэўных сіл народа, яго погляды на сябе і навакольны свет. Асобныя дэталі апавядання пра працу, быт, матэрыяльныя нягоды, уключаныя ў казку, дазваляюць дзецям уявіць асаблівасці жыцця сваіх продкаў у пэўны гістарычны перыяд. У казках працоўны чалавек паўстае таленавітым, працавітым, сардэчным, майстрам на ўсе рукі. Казка дае мажлівасць для выпрацоўкі ўсведамлення вучнямі нацыянальнага характару беларусаў, выхавання нацыянальнай самасвядомасці школьнікаў.
Важнае значэнне мае казка і як сродак развіцця мовы вучняў. Яе змест – узор выкарыстання магчымасцей мастацкага слова. Дзеці з вялікай ахвотай расказваюць казкі дома, у класе, сябрам.
Рыхтуючыся да правядзення ўрокаў па вывучэнні беларускіх народных казак настаўніку патрэбна ўлічваць, што казка належыць да эпічных твораў, таму методыка яе вывучэння мае шмат агульнага з вывучэннем апавядання. Праца над любым эпічным творам пачынаецца з уступных заняткаў. Падрыхтоўка да першага этапа вывучэння казкі не патрабуе асабліва вялікіх намаганняў, выключэннем з'яўляюцца гістарычныя казкі, дзе неабходны гістарычны каментарый.
На наступных занятках трэба стварыць радасны настрой новай сустрэчы з казках, увесці дзяцей у казачны свет. Гэтага можна дасягнуць, калі настаўнік дасць мажлівасць вучням прыгадаць вядомыя ім творы. Гэта і падрыхтоўка выставы малюнкаў да любімых казак, і гульня «Адгадай, каму належаць гэтыя словы», і інсцэніраванне, і расказванне сваіх любімых твораў народнага эпасу.
Наступным этапам вывучэння мастацкага твора з'яўляецца чытанне. Выдатны рускі метадыст М.А. Рыбнікава звяртала ўвагу настаўніка на тое, што пры вывучэнні твораў ён не можа ігнараваць іх жанравую прыроду і падкрэслівала, што казку неабходна расказваць. Каб паказаць казку ва ўсім багацці гукаў, фарбаў, настаўніку неабходна падрыхтавацца да мастацкага расказвання казкі і на момант ператварыцца ў казачніка, які ўносіў у твор нешта сваё, захоўваючы традыцыйны сюжэт.
Расказванне казкі рознага віду патрабуе пэўнай інтанацыі. Варта згадзіцца з П.В. Вараб'ёвым, які раіў сацыяльна-бытавыя казкі расказваць разважлівым тонам, з іранічным падкрэсліваннем, бо многія з іх носяць завострана сатырычны характар. Казкі пра жывёл трэба расказваць, спачуваючы пакрыўджаным жывёлам. Некаторыя з іх можна расказваць у той жа самай манеры, што і сацыяльна-бытавыя казкі.
Трохі іншага стылю патрабуе чарадзейная казка. Яе неабходна расказваць з выразам таямнічасці, інтрыгі, нагадваючы пра нешта незвычайнае. Характэрныя казачныя формулы, словы-выразы расказваюць з падкрэсленым выдзяленнем голасам.
Аналіз казак вядзецца з улікам іх жанравай спецыфікі. Настаўнік улічвае, што ў казках дзейнічаюць своеасаблівыя вобразы. Вучні павінны добра ўсвядоміць, якія героі характэрны для кожнага віду казак, які сэнс укладваў народ у кожны вобраз. Скажам, у казках пра жывёл створаны вобразы, тыпы, носьбіты пэўных чалавечых якасцей: працалюбства, хітрасці, дурасці, сілы, баязлівасці і г.д. Вобразы казак аб жывёлах вылучаюцца мастацкай дасканаласцю і лагічнай завершанасцю. Як і ўсе казачныя вобразы, яны не маюць выразнай дэталізацыі, а звычайна падкрэсліваюць адну галоўную рысу характару. Настаўніку варта звярнуць увагу на тое, што казкі пра жывёл невялікіх памераў, значнае месца ў іх займае дыялог.
Спецыфіка чарадзейных казак заключаецца ў тым, што ў іх дзейнічаюць незвычайныя героі або іх незвычайныя памочнікі, адбываюцца фантастычныя пераўтварэнні, што ствараюць свой непаўторны казачны свет. Аналіз чарадзейных казак нагадвае аналіз апавядання. Адметнасцю яго будзе высвятленне накіраванасці чарадзейных сіл. Важна, каб вучні ўсвядомілі, што важнейшым мастацкім сродкам пераўтварэння рэальнага ў фантастычнае з'яўляецца перавелічэнне (гіпербала). Казачная фантастыка народжана імкненнем народнай творчай думкі змяніць непрывабную рэчаіснасць, узвысіць чалавека над рэальнасцю.
У сацыяльна-бытавой казцы барацьба Дабра і Зла, характэрная і для чарадзейных казак, набывае сацыяльна выражаную афарбоўку. Сацыяльна-бытавыя казкі адрозніваюцца ад чарадзейных спецыфікай фантастыкі і сістэмай вобразаў. Іх героі – простыя людзі, якія не валодаюць звышнатуральнай сілай, але перамагаюць сваіх ворагаў дзякуючы мудрасці, кемлівасці, знаходлівасці, якую яны праяўляюць у барацьбе супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці.
Аналіз сацыяльна-бытавых казак дае магчымасць вучням лепш пазнаць гісторыю свайго народа, прасачыць за станаўленнем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, далучыцца да народных уяўленняў пра сэнс чалавечага жыцця. Зачын – гэта своеасаблівая падрыхтоўка казачніка да ўзлёту над паўсядзённым жыццём, а канцоўка, наадварот, вяртае слухачоў з чарадзейнага свету да бытавой рэальнасці. Апрача зачыну і канцоўкі для чарадзейных казак характэрны трохразовыя паўторы вобразаў і дзеянняў. У казцы звычайна паўтараецца адзін і той жа эпізод, пасля трэцяга паўтора адбываецца жаданая падзея і наступае развязка.
Настаўніку неабходна звярнуць увагу вучняў на своеасаблівую мову казкі, якая адпавядае бытаванню і прызначэнню любімага дзецьмі фальклорнага жанру. Мова яго вельмі простая, даступная любому ўзросту, словы і выразы, выкарыстаныя ў казцы, характэрны для жывога маўлення. Яны мілагучныя і напеўныя, многія з іх гучаць як вершы.
Назіранні над выяўленчымі сродкамі мовы дапамогуць засваенню вучнямі ідэйнага зместу казак. Эмацыянальныя, яны развіваюць мысленне дзяцей, актывізуюць і ўдасканальваюць іх слоўны запас.
Вельмі важна, каб вучні добра запомнілі змест твора. З гэтай мэтай можна скласці план. Ён абавязковы, калі казка вялікая па памеры. Пасля таго як настаўнік пераканаецца, што вучні добра ўсвядомілі развіццё дзеяння ў казцы, ён можа прыступаць да гутаркі, накіраванай на развіццё выказаных у творы думак і лагічнай сувязі паміж імі (прасторавай, часовай, прычынна-выніковай). Пытанні настаўніка павінны дапамагчы дзецям зразумець унутраны змест твора. Гэтай мэты можна дасягнуць, калі вучні зразумець учынкі герояў, растлумачыць прычыну іх здзяйснення, а таксама выкажуць свае адносіны да прачытанага.
Уменне канкрэтызаваць успрынятыя пры чытанні вобразы, выразна ўявіць сабе развіццё дзеяння, выказаць свае адносіны да дзеючых асоб садзейнічае выпрацоўцы ў дзяцей творчага ўяўлення. Каб падтрымаць жаданне дзяцей тварыць, на заключных занятках па вывучэнні казкі можна паспрабаваць яе праінсцэніраваць. Такі прыём дапаможа вучням самарэалізавацца, паверыць у свае творчыя сілы.
