- •9. Процесс работы над эпическим произведением на уроках литературного чтения в начальной школе.
- •11. Современный урок русского языка.
- •Подготовка учителя к уроку русского языка.
- •13.Методика работы по формированию словообразовательных понятий.
- •14. Изучение имени прилагательного и местоимения.
- •15.Методика чтения стихотворений
- •16. Работа по изучению орфографии: орфографические упражнения.
- •1.Содержание и система занятий по обучению чтению в подготовительный и основной периоды обучения грамоте
- •Ознакомление с особенностями звуков и букв, гласными и согласными звуками.
- •2. Методика изучения фонетики и графики в начальной школе.
- •2) Мягкие и твердые согласные.
- •3) Звонкие и глухие согласные и их обозначение на письме.
- •3.Методика работы над орфографическим правилом. Орфографическая задача.
- •3.Обогащение словаря младших школьников
- •5.Методика работы над грамматическим понятием.
- •6. Работа над предложением и словосочетанием.
- •7. Текст. Работа над текстом при изучении языка и речи.
- •8. Методика обучающей работы при подготовке к сочинениям в начальной школе.
- •1.Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет і задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы і метады навучання беларускай мове ў пачатковай школе.
- •3. Арганізацыя і змест працы ў асноўны перыяд навучання грамаце.
- •6. Методыка чытання і аналізу апавяданняў. Асаблівасці чытання і аналізу твораў з навукова-гістарычным зместам.
- •8. Казка як жанр мастацкага твора. Прыёмы і формы працы з вобразнымі сродкамі, выяўленне лексічных і сінтаксічных асаблівасцей казкі.
- •9. Пазакласнае чытанне, яго мэты і задачы. Змест пазакласнага чытання. Пазакласная праца па літаратурным чытанні.
- •10. Напрамкі развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў
- •11. Урокі беларускай мовы, іх тыпы і структурныя кампаненты…
- •12. Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі і графікі. Методыка працы над гукамі.
- •13. Значэнне і задачы працы па вывучэнні марфемнага складу слова ў пачатковых класах. Значэнне словаўтваральнай працы ва ўзбагачэнні слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў.
- •14. Сістэма вывучэння назоўніка і дзеяслова ў пачатковых класах, яе абгрунтаванне
- •15. Методыка навучання арфаграфіі. Асноўныя прыёмы працы з арфаграфічным правілам.
- •16. Пераказ як від працы па развіцці звязанага маўлення вучняў. Віды пераказаў. Асаблівасці працы над падрабязным пераказам.
- •7. Вусны пераказ або паўторнае чытанне тэксту настаўнікам.
- •2. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце, яго змест і задачы. Патрабаванні да ўрока чытання ў падрыхтоўчы перыяд, яго структура.
- •6. Уголок живой природы в школе и правила его организации.
- •3. Методика изучения нумерации чисел в пределах 100
- •6.Внетабличные случаи деления и умножения
- •5. Методика изучения табличных случаев умножения и деления.
- •4. Методика изучения устных приемов сложения и вычитания в пределах 100.
- •16.Методика знакомства учащихся с измерением длины и системой мер длины
- •17. Методика знакомства учащихся с измерением массы и системой мер массы.
- •14. Методика знакомства младших школьников с дробями
- •10. Методика обучения учащихся приёмам письменного деления.
- •Методика обучения учащихся приемам письменного сложения и вычитания
- •11.Методика работы над задачами, раскрывающий конкретный смысл арифметических действий
- •9. Методика обучения учащихся приемам письменного умножения.
- •19.Методика знакомства учащихся с измерением времени и системой мер времени
- •2.Методика изучения сложения и вычитания чисел в пределах десяти
- •15. Общие вопросы методики изучения алгебраического материала в начальных классах. Методика изучения числовых выражений и выражений с переменной.
- •Изучение математических выражений в одно действие.
- •Изучение математических выражений в два и более действий двух ступеней, скобки или несколько пар скобок.
- •1. Нумерация чисел первого десятка
- •12. Методика обучения учащихся общим приемам работы над текстовой задачей.
- •Подготовительная работа
- •Ознакомление с решением задач.
- •Ознакомление с содержанием
- •2. Поиск решения задачи
- •4. Оформление решения задачи
- •5. Проверка решения задачи
- •Закрепление умения решать задачи.
- •7. Нумерация в пределах 1000
- •3. Наблюдение как метод обучения
12. Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі і графікі. Методыка працы над гукамі.
Гукавая сістэма мовы з’яўляецца яе матэрыяльнай асновай, праз яе і дзякуючы ёй адбываюцца зносіны паміж людзьмі. У пачатковых класах веды па фанетыцы і звязанай з ёй графіцы мінімальныя і элементарыя. Праграма вызначае іх у спецыяльным раздзеле “Гукі і літары”. Праграма патрабуе, каб на працягу ўсяго перыяду навучання мове ў 3 і 4 класах работа па фанетыцы не спынялася і вялася на больш складаным матэрыяле.
Раздзел “Гукі і літары” уключае наступныя пытанні фанетыкі і графікі беларускай мовы: галосныя і зычныя гукі і літары, алфавіт, ужыванне літар е, ё, ю, я, ь, гукі [j], [й], [дж], [дз], цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя гукі, гукі звонкія і глухія, падоўжаныя зычныя, склад, націск. Засваенне гэтых пытанняў падпарадкоўваецца практычным мэтам — выпрацоўцы правільнага літаратурнага вымаўлення вучняў, навыкаў правапісу, які апіраецца на гука-літарны аналіз слоў. Вучні павінны мець выразнае ўяўленне аб гукавых адзінках мовы, сэнсавараспазнавальнай функцыі гукаў, усведамляць сувязь гукавога ладу мовы з іншымі яе ўзроўнямі.
Навучыць дзяцей арфаграфічнаму пісьму немагчыма без апоры на фанетыку. Шматлікія памылкі ў напісанні галосных і зычных часцей за ўсё тлумачацца няўменнем разабрацца ў гука-літарнай і складовай структуры слова, што звычайна з’яўляецца вынікам адсутнасці ўмення ўстанаўліваць адпаведнасць гукаў і літар або вызначаць націск і націскныя склады. Для пісьма разуменне суадносін напісання і вымаўлення — неабходная ўмова.
Работа над гукавым ладам мовы мае практычнае значэнне і для ўдасканалення вуснай мовы, для карэкцыі фанетычных адхіленняў, якія ўласцівы тэрытарыяльным дыялектам беларускай мовы (напрыклад, цоканне [ц]алавек, аве[ц]ка).
Фанетыка ў малодшых класах працуе не толькі на арфаграфію і арфаэпію. Яна мае сувязь з усімі раздзеламі пачатковага курса мовы. З дапамогай яе адзінак (гукаў, націску, інтанацыі) абгрунтоўваецца ўжыванне графічных змяненняў канчаткаў часцін мовы пасля цвёрдых і мяккіх зычных (напрыклад, краіна, сінія), пад націскам і без націску (маладога, моцнага), гукавыя змены ў марфемах (снегу, сняжок), словаформы (ру'кі —рукі'), амографы (сталы' — ста'лы), інтанацыйная асаблівасць сказаў, розных па мэце выказвання і эмацыянальнасці.
Асноўны аб’ект фанетыкі — гукі, а графікі — літары. Для нас гук мовы рэальна існуе тады, калі мы ведаем яго літару. Успрымаючы літару, мы адначасова ўспрымаем і адпаведны ёй гук.
Пры тлумачэнні фанетычных з’яў трэба мець на ўвазе, што літары могуць адмлўна ўплываць на вызнасэнне гукаў у слове. Знаёмячы малодшых школьнікаў з гукавой сістэмай беларускай мовы, неабходна ісці ад гука, які вымаўляецца і ўспрымаецца на слых, да літары, якая з’яўляецца значком гука на пісьме.
У працэсе знаёмства з гукамі трэба правільна карыстацца паняццямі “гук” і “літара”. Гукі мы чуем і вымаўляем, літары бачым, чытаем і пішам. Гукавой сістэме беларускай мовы ўласцівы прынцып супрацьпастаўлення. Правільнае выкарыстанне яго — асноўны метадычны прыём работы над фанетычнымі з’явамі ў 1-4 класах. Матэрыялам для фанетычных назіранняў і вывадаў могуць выступаць розныя адзінкі мовы: гук, склад, слова. Большы эфект дасць праца са складам, а не над цэлым моўным словам. Склад — менш прывычная моўная адзінка (ён міжвольна вымаўляецца некалькі больш старанна, выразна, чым слова).
Адсутнасць або наяўнасць перашкод у роце пры гукаўтварэнні — галоўная і зусім дастатковая дыферэнцыручаючая прымета галосных і зычных гукаў. Гэта дапамагае свядома адрозніваць гукі. Практыкаваць дзяцей у здольнасці назіраць за ўласнай артыкуляцыяй і вызначаць, якія перашкоды ўтвараюцца (або адсутнічаюць) пры вымаўленні гукаў. Галосныя вымаўляюцца толькі голасам, зычныя — з голасам і шумам або з адным шумам. Большай нагляднасцю вызначаецца прымета, сутнасць якой у тым, што зычныя гукі вымаўляюцца з большай сілай выдыхаемага паветра (практычны прыём: паднесціда рота палоску паперы, пры вымаўленні зычных палоска адхіляецца, пры вымаўленні галосных яна нерухомая).
Метадычна вывучэнне тэмы “Алфавіт” — услед за знаёмствам з галоснымі і зычнымі гукамі. Цяжкасці ў засваенні дзецьмі алфавіта ў тым, што на ўроках фанетыкі яны павінны карыстацца літаратурнымі назвамі літар. Ведаць алфавіт — г. зн. ведаць назвы літар і парадак іх размяшчэння, умець арыентавацца, пасля або перад якой знаходзіцца любая з літар. Ужыванне літар е, ё, ю, я — асаблівасць беларускай графікі.
Работа над гукамі пачынаецца з успрымання на слых. Словы для выдзялення гукаў трэба браць кароткія, зразумелыя (лапа і ліпа). Успрыняўшы пары слоў на слых, вучні вычляняюць у словах першыя склады і высвятляюць, у якіх з іх зычныя гукі ўяўляюцца нам мяккімі, пяшчотнымі, а ў якіх — цвёрдымі, грубымі. Цвёрдыя і мяккія зычныя — розныя гукі, яны ўтвараюць пары: [л] — [л’], [н] — [н’] і г.д. Пры вывучэнні зацвярдзелых зычных гукаў [дж], [ж], [р], [ч] і інш., вучні даведваюцца, што яны названы так таму, што не маюць парных сабе мяккіх зычных.
Дзеці ведаюць, што кожны гук нашай мовы, за выключэннем [дж], [дз], графічна замацаваны адпаведнай адной літарай. Яны сустракаюцца з тым, што мяккасць зычных адлюстроўваецца дзвюма літарамі, першая з якіх такая ж, што і для абазначэння парнага цвёрдага гука, а другая — адна з літар е, ё, ю, я, і або ь (лён, куля і г.д.).
Як супрацьпастаўленыя, кантрастныя гукі вывучаюцца таксама звонкія і глухія зычныя ([б]от — [п]от, ка[з]а — ка[с]а і інш.). дыферэнцыроўку зычных па звонкасці-глухасці вучні змогуць зрабіць самастойна з дапамогай вібрацыйнага кантролю: прыкласці палец да гартані і паслядоўна вымаўляць парныя зыяныя, напрыклад [б] — [п], [г] — [х] і г.д.; пры вымаўленні звонкіх зычных будзе адчувацца голас (дрыжанне галасавых звязак), пры вымаўленні ж глухіх ён адсутнічае.
Звярнуць увагу дзяцей на тое, што адзін і той жа парны звонкі або глухі зычны можа абазначацца рознымі літарамі (Шар — ноШ, Зерне — каСьба). Правільнае засваенне гэтай з’явы будзе будзе садзейнічаць правільнаму правядзенню гукавога аналізу, ліквідацыі блытаніны літар і гукаў.
Выкарыстоўваюць наступныя прыёмы выдзялення зычных гукаў:
1) прыём выразнага і працяжнага вымаўлення [х, ш, р, с, л, м] — гэтыя гукі выдзяляем са слоў, дзе гэты гук стаіць у канцы або ў адваротных складах (Н.: ша[р], но[с]);
2) прыём падкрэсленага вымаўлення [дз, дж, ц]. дадзеныя гукі стаяць у пачатку складоў (Н.: дзед, джала, саджанец);
3) пры ём дагаворвання — пры знаёмстве з глухімі зычнымі (Н.: бо-т, мо-х);
4) прыём параўнання слоў з падобным гучаннем (цвёрды-мяккі, звонкі-глухі): напрыклад, мышка — мішка, сады — сядзі;
5) прыём артыкуляцыі — г. зн. расказаць дзе і як утвараецца дадзены гук: напрыклад, О — робім авальчык; У — трубачкай; В — ніжнюю губку закусіць верхняй;
6) прыём падбору слоў з аднолькавым гукам (Н.: кот, бот і г.д.).
Каб падзяліць слова на склады, трэба звярнуцца да вакалізму: у кожным слове столькі складоў, колькі галосных. Уменне дзяліць словы на склады спатрэбіцца для вызначэння націску, а значыць, для правапісу галосных у марфемах.
Націск — гэта фанетычны элемент мовы. Ён надае слову рытмічнае гучанне. Без націску няма ніводнага слова, у структуры якога больш чым адзін склад. Каб вызначыць націск, слова трэба вымаўляць нармальна, звычайна, але павышаючы голас на адным са складоў.
Такім чынам, настаўнік выкарыстоўвае розныя фанетычныя практыкаванні (аналітычныя або рэпрадуктыўныя). Аналітычныя практыкаванні — гэта практыкаванні на назіранне, пасіўнае і актыўнае. Яны складаюць фундамент тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў. Рэпрадуктыўныя практыкаванні або трэніроваяныя часцей выконваюцца ў пісьмовай форме (Н.: выбраць словы з патрэбнымі гукамі галоснымі ці зычнымі; знайсці словы, якія адрозніваюцца адным гукам (рыс — рысь); і інш.).
Як практыкаванне аналітычнага характару выступае спецыяльны фанетычны разбор у дзвюх яго разнавіднасцях — гукавы і гука-літарны. Прымальнай з’яўляецца наступная паслядоўнасць поўнага гука-літарнага аналізу слоў:
1) колькасць гукаў і колькасць літар;
2) галосныя гукі і галосныя літары;
3) зычныя гукі і зычныя літары;
4) зычныя гукі: цвёрдыя — мяккія;
5) склады слова, іх колькасць;
6) націскны склад у слове.
Матэрыял фанетычнага разбору павінен быць пасільным для вучняў. Для выдзялення гукаў нельга прапаноўваць словы з падоўжанымі зычнымі фанетычнай і марфалагічнай прыроды (падарожжа, сшытак). Не заўсёды можна выкарыстоўваць словы з асіміляцыяй па мяккасці (світаць, позна). Праграмай не прадугледжаны разбор слоў з галоснымі е, ё, ю, я. Усе такія словы могуць быць прадметам літарнага разбору.
Такім чынам, практыкаванні па фанетыцы і графіцы, у тым ліку і фанетычны разбор, забяспечваюць усведамленне вучнямі элементаў гукавой сістэмы беларускай мовы, развіваюць абстрактнае мысленне і ствараюць надзейную базу для авалодання правапісам.
