- •Учебно-методический комплекс по учебной дисциплине Теория музыки: анализ музыкальных форм
- •Содержание
- •Введение
- •Тематический план
- •Тематический план
- •Теоретический раздел
- •Тема 1 Основные музыкальные понятия: стиль, жанр, язык, содержание, форма. Классификация музыкальных форм. Типы анализа музыкального произведения
- •Образец формы-схемы инструментального произведения
- •Образец формы-схемы вокально-инструментального произведения
- •Тема 2 Простые формы. Период и одночастная форма
- •Тема 3 Простая двухчастная и простая трехчастная формы в инструментальной музыке
- •Типы реприз в трехчастных формах (простых и сложных)
- •Тема 4 Функции частей формы, типы изложения, принципы развития, контраста, тождества
- •Функции частей и типы изложения в музыкальной форме
- •Типы контраста в музыкальной форме
- •Тема 5 Простые формы в вокальной музыке
- •Типы куплетных форм
- •Тема 6 Сложные формы. Сложная трехчастная форма в инструментальной и вокальной музыке
- •Сложная трехчастная форма
- •Сложные формы
- •Типы сложной трехчастной формы
- •Тема 7 Формы промежуточные между простыми и сложными
- •Тема 8 Форма рондо
- •Форма рондо
- •Типы формы рондо
- •Тема 9 Форма вариаций
- •Форма вариаций
- •Типы вариаций
- •Тема 10 Сонатная форма
- •Типы реприз в сонатной форме*
- •Тема 11 Средства музыкальной выразительности первой группы: мелодия
- •Типы мелодического движения
- •Волнообразный принцип движения
- •Тема 12 Ритм, метр
- •Типы метров и размеров
- •Тема 13 Лад, тональность
- •Функции звуков в ладу
- •Тема 14 Гармония, фактура. Методика анализа средств музыкальной выразительности
- •Типы и разновидности фактуры
- •Тема 16 Циклические формы в инструментальной и вокальной музыке: сюита, сонатно-симфонический цикл, вокальный цикл, кантатно-ораториальные формы и жанры
- •Старинная сюита
- •Новая сюжетно-программная сюита
- •Типы сонатно-симфонического цикла
- •Типы вокальных циклов
- •Тема 17 Музыкально-театральные формы и жанры: опера, балет (самостоятельное изучение): см. Практический раздел, методические указания по темам для контролируемой самостоятельной работы (стр .)
- •Практический раздел
- •Методические указания
- •По темам контрольных практических занятий
- •Методические указания по темам для контролируемой самостоятельной работы
- •Тема 7. Формы промежуточные между простыми и сложными
- •Тема 15 Средства музыкальной выразительности второй группы: тембр, регистр, диапазон, темп, агогика, динамика, артикуляция
- •Тема 17 Музыкально-театральные жанры. Опера
- •Методические рекомендации Для написанИя курсовой работы
- •1. Выбор темы курсовой работы
- •2. Количество произведений в курсовой работе
- •3. Тематика курсовой работы
- •4. Содержание и структура курсовой работы
- •5. Оформление курсовой работы
- •6. Требования и критерии оценки курсовой работы
- •7. Общие замечания по курсовой работе
- •8. Организация процесса написания курсовой работы (консультации, сроки представления, защита)
- •Раздел контроля знаний Перечень теоретических вопросов по темам контрольных практических занятий
- •Перечень практических заданий по темам контрольных практических занятий
- •Перечень теоретических вопросов по темам контролируемой самостоятельной работы
- •Средства музыкальной выразительности второй группы: тембр, регистр, диапазон, темп, агогика, динамика, артикуляция
- •Перечень практических заданий по темам контролируемой самостоятельной работы
- •Средства музыкальной выразительности второй группы: тембр, регистр, диапазон, темп, агогика, динамика, артикуляция
- •Перечень Тем рефератов
- •Перечень теоретических вопросов по темам учебной дисциплины
- •Экзаменационные требования
- •Перечень теоретических вопросов
- •Критерии оценки знаний (экзамен)
- •Критерии оценки результатов учебной деятельности студентов
- •Вспомогательный раздел
- •Тлумачальная запіска
- •Прыкладны тэматычны план
- •Прыкладны тэматычны план
- •Прыкладны тэматычны план
- •Змест вучэбнага матэрыялу Раздзел і. Сальфеджыа Тэма 1. Меладычныя дыятоніка і храматыка
- •1.1. Народна-ладавая дыятоніка
- •1.2. Унутрыладавая альтэрацыя і меладычны храматызм
- •Тэма 2. Мадуляцыйная храматыка: адхіленне і мадуляцыя
- •2.1. Мадуляцыйны храматызм і адхіленні ў роднасныя танальнасці
- •2.2. Паступовая, энгарманічная і эліптычная мадуляцыі
- •Тэма 3. Стылістычныя асаблівасці музыкі хх ст. Ладагукавышыннасць
- •3.1. Мажора-мінорная сістэма і акордыка хх ст.
- •3.2. Блюзавы лад і джазавая акордыка
- •3.3. Храматычная танальнасць і мадальнасць
- •3.4. Поліструктурныя з’явы ў галіне гукавышыннасці
- •Тэма 4. Стылістычныя асаблівасці музыкі хх ст. Метрарытм
- •4.1. Метрарытм хх ст. Поліструктурныя з’явы ў галіне метрарытму
- •Раздзел іі. Гармонія Тэма 1. Асноўныя музычна-тэарэтычныя паняцці гармоніі
- •1.1. Гармонія, яе сувязь з іншымі кампанентамі музычнай мовы
- •Тэма 2. Трохгучча і септакорды з абарачэннямі
- •Тэма 3. Прыёмы фактурнага пераўтварэння гармоніі
- •3.1. Асноўныя прыёмы меладычнай фігурацыі
- •4.2. Альтэрацыя акордаў субдамінантнай групы
- •4.3. Альтэрацыя акордаў дамінантнай групы
- •Тэма 5. Мадуляцыйная храматыка: адхіленні
- •5.1. Адхіленні ў танальнасці I ступені роднасці
- •Тэма 6. Мадуляцыя
- •6.1. Агульная тэорыя мадуляцыі
- •3.2. Гармонія і фактура
- •Тэма 4. Альтэрацыйная храматыка
- •4.1. Гістарычны працэс засваення храматыкі
- •6.2. Паступовая мадуляцыя ў танальнасці I, II ступеняў роднасці
- •6.3. Раптоўная мадуляцыя без энгарманізму (паскораная мадуляцыя)
- •6.4. Раптоўная энгарманічная мадуляцыя. Іншыя спосабы мадулявання
- •Тэма 7. Храматыка мажора-мінору і віды храматычных структур у музыцы хх ст.
- •7.1. Мажора-мінор
- •7.2. Акордыка, танальнасць, тэхнікі кампазіцыі ў музыцы хх ст.
- •Раздзел ііі. Поліфанія Тэма 1. Поліфанія і гамафонія
- •1.1. Поліфанія і гамафонія. Віды поліфаніі і іх паходжанне
- •1.2. Асноўныя этапы гісторыі поліфаніі. Строгі і свабодны стылі
- •Прыёмы поліфанічнага развіцця
- •2.1. Кантрасная поліфанія. Прынцыпы кантрапунктавання галасоў
- •2.2. Просты і складаны кантрапункты. Віды рухомага кантрапункта
- •2.3. Імітацыйная поліфанія. Віды імітацыі
- •Тэма 3.Фуга як форма поліфанічнай музыкі
- •Раздзел іv. Аналіз музычных форм Тэма 1. Агульныя і спецыяльныя пытанні аналізу музычнай формы
- •Тэма 2. Класіфікацыя музычных форм. Простыя музычныя формы
- •Тэма 3. Складаныя музычныя формы
- •3.2. Форма ронда
- •3.3. Форма варыяцый
- •3.4. Прамежкавыя формы
- •Тэма 4. Санатная форма і яе разнавіднасці
- •4.1. Санатная форма венскіх класікаў:
- •4.2. Разнавіднасці санатнай формы
- •Тэма 5. Цыклічныя формы
- •5.1. Цыклічныя формы ў інструментальнай музыцы:
- •5.2. Цыклічныя формы ў вакальнай і вакальна-сімфанічнай музыцы: вакальны цыкл, кантатна-аратарыяльныя формы і жанры
- •5.3. Музычна-тэатральныя формы і жанры
- •Тэма 6. Сродкі музычнай выразнасці
- •6.1. Мелодыя, рытм, метр, лад, танальнасць, гармонія, фактура: азначэнне, індывідуальныя рысы
- •6.2. Тэмбр, рэгістр, дыяпазон, тэмп, агогіка, дынаміка, артыкуляцыя: азначэнне, індывідуальныя рысы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Літаратура Раздзел I. Сальфеджыа
- •Раздзел ііі. Поліфанія
- •Раздзел іv. Аналіз музычных форм
- •Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні самастойнай работы студэнтаў па вучэбнай дысцыпліне Раздзел і. Сальфеджыа
- •Раздзел іі. Гармонія
- •Раздзел ііі. Поліфанія
- •Раздзел іv. Аналіз музычных форм
- •Рэкамендаваныя сродкі дыягностыкі Раздзел і. Сальфеджыа
- •Раздзел іі. Гармонія
- •Раздзел ііі. Поліфанія
- •Раздзел іv. Аналіз музычных форм
- •Тэорыя музыкі (сальфеджыа, гармонія, поліфанія, аналіз музычных форм)
- •Методика изучения теоретических тем
- •Список рекомендованной литературы Основная
- •Дополнительная
- •Справочно-информационные материалы Основные понятия учебной дисциплины
- •Учебно-терминологический словарь ОпределениЙ всех теоретических понятий
- •Формы мышления, или методы научного исследования
- •Методические указания
Тлумачальная запіска
Тыпавая вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне «Тэорыя музыкі (сальфеджыа, гармонія, поліфанія, аналіз музычных форм)» распрацавана для ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях 1-18 01 01 «Народная творчасць (па напрамках)»; 1-16 01 10 «Спевы (па напрамках)»; 1-16 01 06 «Духавыя інструменты (па напрамках)».
Раздзелы музычна-тэарэтычнага цыкла (сальфеджыа, гармонія, поліфанія і аналіз музычных форм) з’яўляюцца тым неабходным падмуркам, без якога немагчыма навучанне, прафесійнае станаўленне і дзейнасць спецыяліста ў галіне музычнага мастацтва.
Спецыфіка накіраванасці разделаў музычна-тэарэтычнага цыкла заснавана на цеснай сувязі з іншымі дысцыплінамі цыкла спецыяльных дысцыплін і дысцыплін спецыялізацыі розных напрамкаў. Веды, уменні і навыкі па сальфеджыа, гармоніі, поліфаніі і аналізе музычных форм неабходны неабходны для засваення спецінструменту, інструментазнаўства і інструментоўкі, дырыжыравання, харавога і аркестравага класа.
Сальфеджыа ў агульнай сістэме прафесійнай музычнай адукацыі з’яўляецца практычнай дысцыплінай, якая дазваляе дасягнуць адпаведнага для сучаснага прафесійнага музыканта ўзроўню развіцця музычнага слыху, вакальна-інтанацыйных навыкаў у выніку паслядоўнай, сістэматычнай трэніроўкі, прадуманай сістэмы заняткаў, штотыднёвай праверкі якасці выканання дамашніх заданняў.
Асноўнай мэтай раздзела «Сальфеджыа» на факультэтах музычнага мастацтва з’яўляецца захаванне і развіццё слыхавых і пеўчых навыкаў, набытых студэнтамі ў сярэдніх адукацыйных навучальных установах – музычных школах, школах з эстэтычным ухілам, музычных вучылішчах, каледжах мастацтваў.
Задачы раздзела:
– фарміраванне навыкаў дакладнага інтанавання і вызначэння на слых розных элементаў музычнай мовы;
– развіццё ўнутранага музычнага слыху, памяці, адчування метрарытму;
– развіццё навыкаў свабоднага чытання з ліста аднагалосных музычных узораў, гарманічнага і асэнсаванага ансамблевага спявання шматгалосся;
– выпрацоўка навыкаў аналітычнага мыслення, ведання элементаў сінтаксічных структур музычных твораў розных стыляў і жанраў.
У выніку вывучэння раздзела студэнт павінен ведаць:
– асноўныя лады і складаныя метрарытмічныя малюнкі;
– вызначэнні гукарада і лада, інтэрвалу і акорда і іх відаў;
– паняцці дыятонікі і храматыкі, адхілення і мадуляцыі і г.д.;
– заканамернасці адхілення і мадуляцыі ў аднагалоссі і шматгалоссі;
– асноўныя стылістычныя заканамернасці арганізацыі музыкі ХХ ст.;
умець:
– пець з ліста свабодна ў тэмпе, зададзеным аўтарам, без суправаджэння складаныя ў інтанацыйных, метрарытмічных адносінах мелодыі твораў розных эпох, стылявой накіраванасці;
– выконваць з тэкстам рамансы, песні з акампанементам на фартэпіяна ці іншым інструменце;
– спяваць адзін голас шматгалосся, выконваючы іншыя галасы на фартэпіяна, спяваць у ансамблі;
– спяваць паступовыя мадуляцыі ў форме перыяду;
– запісваць складаныя ў інтанацыйных, метрарытмічных адносінах аднагалосныя дыктанты;
– запісваць шматгалосныя дыктанты з колькасцю галасоў ад двух да чатырох гамафонна-гарманічнага і поліфанічнага складоў;
– рабіць слыхавы аналіз урыўкаў твораў з вызначэннем іх танальнага плана і гарманічнага развіцця;
– транспанаваць у сальфеджыраванні і на фартэпіяна;
валодаць:
– свабодным сальфеджыраваннем з ліста аднагалосся і двухгалосся дастатковай ступені складанасці сола і ў ансамблі;
– аналізам на слых і ў запісы адна- і шматгалосных музычных дыктантаў з адхіленнямі і мадуляцыямі;
– дакладным інтанаваннем аднагалосных мелодый пэўнай ступені складанасці і адным з галасоў шматгалосся;
– навыкамі суправаджэння мелодыі літарна-лічбавымі абазначэннямі.
Раздзел «Гармонія» займае адно з найважнейшых месцаў у сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў музычных спецыялізацый устаноў вышэйшай адукацыі культуры і мастацтваў. Разам з іншымі раздзеламі музычнатэарэтычнага цыкла (сальфеджыа, поліфаніяй, аналізам музычных форм), цыкла спецыяльных дысцыплін (інструментазнаўствам і інструментоўкай, дырыжыраваннем, спецінструментам і г.д.), з якімі гармонія цесна звязана, яна павінна стымуляваць развіццё ў студэнтаў прыродных музыкальных здольнасцей, аналітычных і творчых навыкаў. Набытыя веды па тыпах раскладу, сувязі акордаў, логіцы голасавядзення, пераўтварэнні музычнай тканіны дапамагаюць вырашэнню практычных задач, якія паўстаюць перад кіраўнікамі самадзейнага калектыву, – перакласці твор для іншага выканальніцкага саставу, зрабіць апрацоўку ці аранжыроўку песні, стварыць уласныя творчыя работы.
Раздзел мае на мэце сфарміраваць у студэнтаў уяўленне пра гармонію як адзін з важнейшых канструктыўных элементаў музыкі, даць разуменне формаўтваральных, выразных магчымасцей гармоніі.
Задачы раздзела:
– даць неабходныя веды высноў класіка-рамантычнай гармоніі;
– акрэсліць асноўныя тэндэнцыі развіцця гарманічнай мовы музыкі ХХ ст.;
– прывіць навыкі гарманічнага аналізу;
– развіць творчыя навыкі.
У выніку вывучэння раздзела студэнт павінен ведаць:
– асноўныя сродкі гарманічнай мовы (акорды, лады, тэорыю мадуляцыі і г.д.);
– выразныя, форма- і стылеўтваральныя якасці і магчымасці гармоніі;
– разнастайнасці фактурнага пераўтварэння гармоніі;
– тэндэнцыі сучаснага развіцця гармоніі;
умець:
– гарманізаваць мелодыю;
– падабраць адпаведную гармонію да песні, раманса і выканаць іх на фартэпіяна;
– сыграць мадуляцыйны перыяд з ужываннем розных тыпаў мадуляцыі, секвенцыі, кадэнцыі, адхіленні, вырашэнні акордаў і г.д.;
– выканаць творчыя заданні сярэдняй складанасці (напрыклад, завершыць прапанаваны музычны фрагмент у дадзеных фактурных і гарманічных умовах);
– ахарактарызаваць гарманічныя сродкі ў кантэксце зместу і формы музычнага твора;
валодаць:
– гарманізацыяй мелодыі ў чатырохгалосным складзе;
– выкарыстаннем гамафоннай фактуры пры падборы акампанементу да песні ці раманса;
– аналізам сродкаў гарманічнай мовы.
Вывучэнне поліфаніі з’яўляецца наступнай неабходнай ступенню пасля гармоніі. Храналагічна яе метады, жанры і формы папярэднічаюць у гісторыі гамафонна-гарманічнаму складу і формам гамафоннай музыкі. Раздзел мае на мэце паглыбленне агульнакультурнай, музычна-тэарэтычнай, прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў шляхам знаёмства з пачатковым этапам фарміравання прафесійнай еўрапейскай музыкі.
Задачы раздзела:
– авалодванне метадамі поліфанічнага пісьма ў розных поліфанічных складах;
– засваенне метадаў поліфанічнага аналізу;
– знаёмства з асноўнымі стылямі і жанрамі поліфанічнай музыкі;
– выяўленне месца поліфаніі, яе прыёмаў і форм у музыцы розных эпох – ад Сярэдневякоўя да нашых дзён.
У выніку вывучэння поліфаніі студэнт павінен ведаць:
– прынцыпы контрапунктавання галасоў, усе віды поліфанічнага складу і асноўныя прыёмы поліфанічнага развіцця;
– месца поліфаніі, яе прыёмаў і форм у музыцы розных эпох (ад Сярэдневякоўя да нашых дзён);
– прынцыпы пабудовы і галоўныя элементы фугі;
– асноўныя этапы развіцця, стылі і жанры поліфанічнай музыкі;
умець:
– адрозніваць поліфанічныя творы строгага і свабоднага стылю і розныя тыпы поліфанічнай фактуры;
– характарызаваць імітацыйную, рознатэмную і падгалосачную поліфанію і складаць іх прыклады;
– выяўляць і характарызаваць поліфанічныя прыёмы і формы ў гамафонных стылях;
валодаць:
– прыёмамі поліфанічнага пісьма ў розных поліфанічных складах;
– метадамі аналізу поліфанічнай фактуры ў музычных творах розных стылявых напрамкаў;
– тэхнікай сачынення невялікіх твораў поліфанічнага складу (поліфанічныя варыяцыі, апрацоўкі народных песень, фугета альбо фугата).
Набытыя ў ходзе вывучэння раздзела навыкі дапамогуць у практычнай выканальніцкай дзейнасці студэнтаў.
Аналіз музычных форм завяршае цыкл музычна-тэарэтычных раздзелаў тэорыі музыкі і абагульняе веды і навыкі, атрыманыя студэнтамі. Сваёй мэтай ён ставіць выпрацоўку комплекснага падыходу да музычнага твора, асэнсаванне яго жанравай прыроды, стылявой прыналежнасці, эмацыянальна-сэнсавага зместу, увасобленых у яго гуках, разуменне логікі музычнай формы, выхаванне ў студэнтаў погляду на музычную форму як жывы, гнуткі працэс вобразна-структурнага развіцця.
Мэтавая накіраванасць раздзела прадугледжвае вырашэнне шэрагу наступных задач:
– вызначэнне знешніх атрыбутаў пабудовы музычнага твора: паслядоўнасці і маштабаў раздзелаў, іх тэматычных суадносін, танальна-гарманічнага плана;
– усведамленне зместу твора, працэсу станаўлення яго вобразаў, дынамічнага тонусу развіцця;
– акрэсленне жанравых сродкаў твораў і сродкаў выразнасці музычнага зместу, вызначэнне іх тыповых і індывідуальных рыс;
– выяўленне ў музычным творы характэрных прыкмет гістарычнага, нацыянальнага, індывідуальнага кампазітарскага стыляў.
У выніку вывучэння аналізу музычных форм студэнты павінны ведаць:
– вызначэнні музычнага жанру, мовы, стылю, сродкаў музычнай выразнасці;
– структуры простых, складаных і цыклічных форм;
– тыпы музычнага аналізу;
умець:
– вызначаць знешнія атрыбуты пабудовы музычнага твора: паслядоўнасці і маштабы раздзелаў, іх тэматычныя суадносіны, танальна-гарманічны план;
– усведамляць змест музычнага твора праз аналіз сродкаў яго музычнай выразнасці;
– выяўляць тыповыя і індывідуальныя рысы пабудовы твораў і іх спецыфічныя сродкі выразнасці;
– вылучаць характэрныя прыкметы гістарычнага, нацыянальнага, індывідуальна-аўтарскага кампазітарскага стыляў;
валодаць:
– практычнымі навыкамі вызначэння асноўных тыпаў музычных форм;
– ведамі гісторыі і тэорыі класічных музычных форм і іх эвалюцыі ў музыцы ХІХХХ стст.;
– методыкай жанравага, стылявога і цэласнага аналізу інструментальных і вакальных твораў;
– аналізам пабудовы музычнага твора, вызначэннем тэматыкі, танальнага плана, маштабаў і функцый яго раздзелаў;
– практычнымі навыкамі вызначэння асноўных тыпаў музычных форм;
– выяўленнем у музычным творы характэрных прыкмет гістарычнага, нацыянальнага, індывідуальнага кампазітарскага стыляў.
Засваенне адукацыйнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне па спецыяльнасцях 1-18 01 01 Народная творчасць (па напрамках); 1-16 01 10 Спевы (па напрамках); 1-16 01 06 Духавыя інструменты (па напрамках) павінна забяспечыць фарміраванне наступных груп кампетэнцый.
Акадэмічныя кампетэнцыі.
Умець выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і творчых задач.
Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.
Валодаць даследчымі навыкамі.
Сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі.
Валодаць каштоўнасцямі і прынцыпамі, прынятымі ў грамадстве.
Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.
Прафесійныя кампетэнцыі.
Арганізацыйна-кіраўніцкая дзейнасць
Ажыццяўляць неабходныя маркетынгавыя дзеянні для складання прагнозу эфектыўнасці калектыву, знаходзіць неабходныя фінансавыя сродкі для яго рэалізацыі.
Педагагічная дзейнасць
Выкладаць спецыяльныя музычныя дысцыпліны, вывучаць перадавы педагагічны і выканальніцкі вопыт, творча карыстацца ім у сваёй музычна-педагагічнай дзейнасці.
Выканальніцкая дзейнасць
Планаваць рэпертуар уласных мастацкіх (музычных) твораў.
Працаваць з крыніцамі рэпертуару, літаратурай па народнай творчасці.
Выступаць у якасці акцёра-выканаўцы ў прафесійных і аматарскіх музычных калектывах, драматычных тэатрах, музычных тэатрах, тэатрах-студыях, на радыё, тэлебачанні, у канцэртных установах.
Рабіць уласныя аранжыроўкі, інструментоўкі, апрацоўкі і пераклады для харавых калектываў, аркестраў, ансамблей.
Арганізоўваць работу па падрыхтоўцы навуковых артыкулаў, паведамленняў, рэфератаў і заявак на фінансаванне навуковых, адукацыйных і інавацыйных праектаў па народнай творчасці і асабіста ўдзельнічаць у ёй.
На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны «Тэорыя музыкі (сальфеджыа, гармонія, поліфанія, аналіз музычных форм)» для спецыяльнасці 1-18 01 01 «Народная творчасць» (па напрамках спецыяльнасцей 1-18 01 01- 01 «Народная творчасць (харавая музыка)» і 1-18 01 01-02 «Народная творчасць (інструментальная музыка)»; напрамкаў спецыяльнасцей 1-16 01 06-11 «Духавыя інструменты (народныя)», 1-16 01 10-02 «Спевы (народныя)» прадугледжана ўсяго 300 гадзін, у тым ліку 176 аўдыторных (практычных) заняткаў.
На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны для спецыяльнасці 1-16 01 06 «Духавыя інструменты (па напрамках)» прадугледжана ўсяго 194 гадзіны, у тым ліку 106 аўдыторных (практычных) заняткаў.
На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны для напрамку спецыяльнасці 1-16 01 10 – 01 «Спевы (акадэмічныя)» прадугледжана ўсяго 140 гадзін, у тым ліку 70 аўдыторных (практычных) заняткаў. Сальфеджыа вывучаецца як асобная дысцыпліна і не ўваходзіць у дысцыпліну «Тэорыя музыкі».
Формы кантролю ведаў – залік, экзамены.
