Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АНАЛИЗ.Требования по курсовой.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
489 Кб
Скачать
☆

Тэма 2. Мадуляцыйная храматыка: адхіленне і мадуляцыя

2.1. Мадуляцыйны храматызм і адхіленні ў роднасныя танальнасці

Змест тэарэтычных ведаў: праяўленні і прыкметы мадуляцыйнага хра­матызму ў мелодыі і акордавых паслядоўнасцях. Правілы пабудовы ма­жорнай і мінорнай храматычнай гамы ўверх і ўніз. Адхіленні ў та­наль­на­сці першай ступені роднасці; эліпсіс.

Сальфеджыраванне: мелодыі са складаным рытмічным малюнкам, уз­ба­га­чаным ладатанальным развіццём; мелодыі з адхіленнямі; двух-, трох­га­лосныя мелодыі гарманічнага і поліфанічнага складоў у вы­ка­нан­ні ансамблямі, хорам, а капэла; рамансы замежных кампазітараў XVIII–XIX стст. з транспанаваннем (В. А. Моцарт, Л. Бетховен, Ф. Шуберт, Р. Шу­ман, Ф. Мендэльсон).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гукарады мажорных, мі­нор­ных храматычных гам, павялічанага і паменшанага ладоў; гарманічныя ча­ты­рохгалосныя паслядоўнасці з адхіленнямі.

Слыхавы аналіз: акордавыя паслядоўнасці з адхіленнямі, не­акор­да­вы­мі гукамі; работа над цэласным аналізам твораў.

Музычны дыктант: аднагалосныя мелодыі з адхіленнямі, рыт­міч­ны­мі складанасцямі, з фрагментамі храматычнай гамы; чатырохгалосныя дык­танты гарманічнага або змешанага складоў.

2.2. Паступовая, энгарманічная і эліптычная мадуляцыі

Змест тэарэтычных ведаў: віды мадуляцый – функцыянальная ў та­наль­на­сці І ступені роднасці, паступовая і паскораная ў танальнасці ІІ і ІІІ ступеней роднасці, энгарманічная, эліптычная, супастаўленне. Спо­са­бы мадулявання (праз агульны акорд, праз адхіленне ў танальнасць агуль­нага акорда, праз энгарманізм малога мажорнага септакорда, па­мен­шанага септакорда, павялічанага трохгучча). Этапы мадуляцыі і іх на­паўненне.

Сальфеджыраванне: меладычныя ўзоры з мадуляцыямі ў та­наль­на­сці дыятанічнай роднасці, паступовым і энгарманічным мадуляваннем; пра­цяг работы над шматгалоссем гарманічнага і поліфанічнага складоў – з ліста, ансамблямі, хорам; ігра харавой партытуры на фартэпіяна з пра­пя­ван­нем аднаго з галасоў.

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гарманічныя паслядоўнасці з паступовымі, энгарманічнымі мадуляцыямі; паслядоўнасці з дыя­та­ніч­ных і храматычных гукаў, інтэрвалаў.

Слыхавы аналіз: паслядоўнасці з паступовымі, энгарманічнымі ма­ду­ля­цыямі, з запісам асобных галасоў ці ўсёй фактуры, далейшым пра­пя­ван­нем асобных або ўсіх галасоў хорам ці індывідуальна.

Музычны дыктант: запіс аднагалосных мелодый з рознымі ма­ду­ля­цы­я­мі; запіс двух-, трохгалосных мелодый поліфанічнага складу. Фак­тур­ныя дыктанты з гарманічным аналізам і запісам асобных галасоў або ўсёй фактуры.

Тэма 3. Стылістычныя асаблівасці музыкі хх ст. Ладагукавышыннасць

3.1. Мажора-мінорная сістэма і акордыка хх ст.

Змест тэарэтычных ведаў: асноўныя разнавіднасці мажора-мінору (ад­найменны, паралельны) і іх характэрныя акорды. Адхіленні і ма­ду­ля­цыі ва ўмовах мажора-мінору. Акордыка з пашыранай тэрцавай струк­ту­рай (уведзенымі, дадатковымі тонамі); нетэрцавая акордыка – клас­та­ры, кварт- і квінтакорды, пентакорды. «Імянныя» гармоніі (акорды): «шу­бер­таў акорд», «рахманінаўская гармонія», «пракоф’еўская да­мі­нан­та» і інш.

Сальфеджыраванне: мелодыі, узбагачаныя сродкамі мажора-мі­нор­най сістэмы; вакальныя творы рускіх кампазітараў другой паловы XIX – пер­шай паловы ХХ ст. (П. Чайкоўскі, М. Рымскі-Корсакаў, А. Барадзін, С. Та­нееў, С. Рахманінаў, С. Пракоф’еў, Д. Шастаковіч).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: аднагалосныя мелодыі з пе­ра­адольваннем ладавай інерцыі; гарманічныя чатырохгалосныя па­сля­доў­насці з выкарыстаннем акордаў мажора-мінорнай сістэмы; акорды па­шыранай тэрцавай і нетэрцавай структуры па вертыкалі ў выкананні ан­самблем.

Слыхавы аналіз: гарманічныя паслядоўнасці з уключэннем аз­на­ча­ных акордаў і сродкаў мажора-мінору, прапяванне іх ансамблем, па вер­ты­ка­лі. Вызначэнне на слых структуры асобных дысануючых, складана-аль­тэраваных акордаў.

Музычны дыктант: работа над адна-, двух-, трохгалоснымі дык­тан­та­мі; чатырохгалосныя дыктанты гарманічнага, поліфанічнага або зме­ша­на­га складоў.