Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АНАЛИЗ.Требования по курсовой.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
489 Кб
Скачать
☆

6.2. Паступовая мадуляцыя ў танальнасці I, II ступеняў роднасці

Спосабы пераходу ў танальнасці і ступені роднасці. Мадуляцыі ў суб­дамінантным, дамінантным напрамках. Агульны, мадулюючы акор­ды. Структура мадуляцыйнага перыяду, месцазнаходжанне галоўнага «вузла» мадуляцыі: агульнага, мадулюючага акордаў і акорда-вы­ра­шэн­ня. Мадуляцыі ў танальнасці з розніцай у 2 знакі. Мадулюючая сек­вен­цыя як адзін з важнейшых сродкаў развіцця, прыёмаў формаўтварэння.

6.3. Раптоўная мадуляцыя без энгарманізму (паскораная мадуляцыя)

Паскораная мадуляцыя ў танальнасці з розніцай у 3–5 знакаў праз агуль­ны акорд: гарманічную субдамінанту ў мажоры альбо гарманічную да­мінанту ў міноры. Распаўсюджанасць «паскораных» мадуляцый у му­зы­цы кампазітараў-рамантыкаў. Прымяненне імі ў якасці агульнага акор­да акордаў аднайменнага мажора-мінору.

6.4. Раптоўная энгарманічная мадуляцыя. Іншыя спосабы мадулявання

Раптоўныя мадуляцыі праз энгарманізм паменшанага, малога ма­жор­на­га септакорда. Мадуляцыі праз энгарманізм другіх акордаў – па­вя­лі­ча­на­га трохгучча, альтэрыраванага D7. Тэхніка выканання і афармлення ма­ду­ляцыі. Выразна-канструктыўная роля энгарманічных мадуляцый.

Эліптычная (мелодыка-гарманічная), меладычная мадуляцыя, су­па­стаў­ленне танальнасцей. Прымяненне іх на мяжы раздзелаў і частак фор­мы.

Тэма 7. Храматыка мажора-мінору і віды храматычных структур у музыцы хх ст.

7.1. Мажора-мінор

Мажора-мінорныя сістэмы як вынік аб’яднання акордаў натуральных ад­найменных або гарманічных паралельных ладоў. Перадумовы для ўз­нік­нен­ня аднайменнага мажора-мінору. Аднатэрцавая мажора-мінорная сіс­тэма ў музыцы ХХ ст. Характэрныя акорды і гарманічныя звароты. Тэр­ца­выя рады ў музыцы XIX–ХХ стст. Адхіленні і мадуляцыі з удзе­лам акор­даў мажора-мінору. Выразнае значэнне мажора-мінору ў музыцы XIX ст.

7.2. Акордыка, танальнасць, тэхнікі кампазіцыі ў музыцы хх ст.

Тэрцавы, нетэрцавы прынцыпы пабудовы акордаў, неаднародна-ін­тэр­вальныя акорды. Поліакорды. Эвалюцыя ладатанальных сістэм. Не­а­ма­дальнасць. Сіметрычныя лады, іх прымяненне, выразныя магчымасці. 12-то­навая храматычныя танальнасць. Розныя тыпы танальнага цэнтра (цэнтраль­нага элемента) храматычнай танальнасці. Політанальнасць. Ата­нальнасць свабодная і серыйна арганізаваная. Агульныя звесткі пра тэх­нікі кампазіцыі 2-й паловы ХХ ст. – серыялізм, алеаторыку, са­на­рыс­ты­ку, мікрахраматыку, мінімалізм, канкрэтную, электраакустычную му­зы­ку, полістылістыку. Некаторыя рысы гармоніі сучаснай беларускай музыкі.

Раздзел ііі. Поліфанія Тэма 1. Поліфанія і гамафонія

1.1. Поліфанія і гамафонія. Віды поліфаніі і іх паходжанне

Гістарычныя ўмовы ўзнікнення поліфаніі з аднагалосся. Музычныя скла­ды, прамежкавыя паміж манодыяй і поліфаніяй (гетэрафонія, бур­дон, антыфон). Зараджэнне з іх асноўных відаў поліфаніі – пад­га­ло­са­ч­най, кантраснай, імітацыйнай. Спецыфіка поліфанічнага складу мы­слен­ня, вобразныя i выразныя асаблівасці поліфаніі.

1.2. Асноўныя этапы гісторыі поліфаніі. Строгі і свабодны стылі

Поліфанія Cярэдневякоўя (IX–XIV стст.): arsantiqua і arsnova, ар­га­нум, кандукт; роля грыгарыянскага харала ва ўтварэнні ран­не­по­лі­фа­ніч­ных форм. Матэт, меса, мадрыгал i шматгалосная песня ў музыцы Рэ­не­сан­су (XV–XVI стст.). Строгі стыль: яго ладавыя, метрычныя, рытмічныя, тэм­па­выя і інш. музычныя асаблівасці. Свабодны стыль і ін­стру­мен­таль­ныя жанры барока (XVII ст.): фуга, рычэркар, канцона, варыяцыі на basso ostinato; формы, у якіх спалучаюцца поліфанічныя і гамафонныя раз­дзелы (фантазія, таката).

Выкарыстанне поліфаніі ў эпохі класіцызму і рамантызму (XVIII–ХІХ стст.): поліфанічныя прыёмы распрацоўкі тэматызму ў венскіх кла­сі­каў; фуга. Поліфанія ва ўвасабленні тыповай рамантычнай вобразнасці. Ку­плетнасць і варыяцыйнасць у поліфанічнай форме pycкіx кам­па­зі­та­раў. Павелічэнне ролі поліфаніі ў музыцы ў сувязі з паглыбленнем ін­тэ­лек­туалізму ў мастацтве (ХХ ст.); адзінства i роўнасць поліфаніі і га­ма­фо­ніі ў музычнай мове (паліфонна-гамафонны склад).

Тэма 2. Віды поліфанічнага складу і