Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АНАЛИЗ.Требования по курсовой.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
489 Кб
Скачать
☆

3.2. Блюзавы лад і джазавая акордыка

Змест тэарэтычных ведаў: блюзавы лад. Асаблівасці прымянення і аба­значэння акордыкі ў джазе.

Сальфеджыраванне: работа над шматгалоссем гарманічнага і по­лі­фа­ні­чнага складоў з уключэннем гарманічных сродкаў музыкі ХХ ст. Ад­на­галосныя мелодыі кампазітараў ХХ – пачатку ХХІ ст.; мелодыка эс­традна-джазавых кірункаў.

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гукарад блюзавага лада, гар­манічныя чатырохгалосныя паслядоўнасці з выкарыстаннем аз­на­ча­ных акордаў.

Слыхавы аналіз: невялікія шматгалосныя пабудовы са спецыфічнай ла­давай асновай. Слыхавое засваенне гарманічных асаблівасцей твораў кам­пазітараў ХХ ст.

3.3. Храматычная танальнасць і мадальнасць

Змест тэарэтычных ведаў: храматычная танальнасць і мадальнасць: акор­ды, ладавыя сродкі. Уводнатонавасць С. Пракоф’ева; лады Д. Ша­ста­ко­віча.

Сальфеджыраванне: мелодыі ва ўмовах храматычнай танальнасці і ма­дальнасці; аднагалосныя і шматгалосныя ўзоры з ладагарманічнымі аса­блі­васцямі сучаснай музыкі («Мікракосмас» Б. Бартака, інвенцыі і фу­гі Д. Шастаковіча, Д. Камінскага, Г. Гарэлавай). Рамансы і песні, ва­каль­ныя нумары і ансамблі кампазітараў другой паловы ХХ ст. (І. Лу­ча­нок, Л. Захлеўны, Г. Гарэлава, А. Мдзівані, Д. Смольскі і інш.).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: вызначэнне і інтанацыйна-слы­хавое засваенне комплексу стылістычных асаблівасцей сучаснай му­зыкі «неафальклорнага» і эстрадна-джазавага кірункаў.

Слыхавы аналіз: слыхавое засваенне ладарытмічных асаблівасцей тво­раў кампазітараў ХХ ст. (А. Месіан, Б. Бартак, С. Пракоф’еў, Д. Ша­ста­ко­віч, П. Падкавыраў, Г. Гарэлава, В. Войцік і інш.).

Музычны дыктант: тэмбравыя дыктанты на матэрыяле сучаснай му­зы­кі.

3.4. Поліструктурныя з’явы ў галіне гукавышыннасці

Змест тэарэтычных ведаў:поліладавасць, політанальнасць, по­лі­гар­мо­нія ў сучаснай музыцы замежных, савецкіх, рускіх і беларускіх кам­па­зі­тараў. Поліструктуры ў музыцы Б. Бартака, К. Дэбюсі, М. Равеля, І. Стравінскага, Д. Шастаковіча.

Сальфеджыраванне: шматгалоссе з поліструктурнымі з’явамі ў му­зы­цы сучасных рускіх, беларускіх і замежных кампазітараў (Р. Шча­д­рын, Б. Чайкоўскі, Г. Гарэлава і інш.).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: інтанацыйна-слыхавое за­сва­енне поліакордавых і поліфункцыянальных злучэнняў, з’яў по­лі­ла­да­ва­сці і політанальнасці на інструктыўных узорах і прыкладах з мас­тац­кай літаратуры.

Слыхавы аналіз: слыхавое засваенне разнастайных форм праяўлення по­лі­пластавасці: поліакордыкі, поліфункцыянальнасці, поліладавасці, по­лі­танальнасці.

Музычны дыктант: фактурныя дыктанты з музычных твораў кам­па­зі­та­раў ХХ ст.

Тэма 4. Стылістычныя асаблівасці музыкі хх ст. Метрарытм

4.1. Метрарытм хх ст. Поліструктурныя з’явы ў галіне метрарытму

Змест тэарэтычных ведаў: метрарытмічная арганізацыя музыкі ХХ ст.; рытмы з 32-мі, віды рытмічнага дысанансу; нерэгулярна-ак­цэн­т­ная метрыка; рытміка з нетактавай сістэмай запісу, полірытмія, по­лі­ме­трыя.

Сальфеджыраванне: аднагалосныя і шматгалосныя ўзоры з рыт­міч­ны­мі асаблівасцямі сучаснай музыкі: з пераменным метрам, працяглымі «лан­цужкамі» сінкоп і інш. Сольмізацыя прыкладаў з нетактавай сіс­тэ­май запісу. Вакальныя творы кампазітараў ХХ ст. (К. Дэбюсі, С. Рах­ма­ні­на­ва, М. Мяскоўскага, С. Пракоф’ева, Б. Бартака. Г. Свірыдава).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: метрарытмічнае засваенне ком­плексу стылістычных асаблівасцей сучаснай музыкі; абагульненне за­своеных метрарытмічных цяжкасцей.

Слыхавы аналіз: слыхавое засваенне метрарытмічнай арганізацыі му­зыч­най тканіны ў адна- і шматгалоссі; рытмічныя партытуры з вы­ка­рыс­тан­нем сродкаў метрарытмічнай арганізацыі музыкі ХХ ст.

Музычны дыктант: рытмічныя дыктанты з асаблівасцямі сучаснай рыт­мікі, працяг работы над запісам двух-, трохгалосных мелодый по­лі­фа­ніч­нага складу.