Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АНАЛИЗ.Требования по курсовой.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
489 Кб
Скачать
☆

Тэма 2. Класіфікацыя музычных форм. Простыя музычныя формы

2.1. Простыя формы ў інструментальнай і вакальнай музыцы

Перыяд як форма выкладання музычнай думкі. Тыпы перыяду па маш­табах, структуры, тэматызму, танальна-гарма­нічным плане. Паняцці тэ­мы, тэматычных матэрыялу, рэльефу і фону. Двухчасткавая і трох­част­ка­вая формы: тыпы і сфе­ра ўжывання. Простыя формы ў вакальнай му­зыцы: куплетная, куплетна-варыяцыйная, куплетна-варыянтная; скраз­ныя вакальныя формы.

2.2. Функцыі частак, тыпы выкладання,

прынцыпы развіцця ў музычнай форме

Агульныя функцыі частак музычнай формы: выкладанне, развіццё, рэ­прыза, уступ, кода, звязка, прэдыкт. Тыпы музычнага выкладання, іх тэ­матычная, танальна-гарманічная і структурная характарыстыка, сувязь з функцыямі частак музычнай формы. Прынцыпы развіцця ў музыцы, ро­ля паўтор­насці і кантрасту ў музычнай форме. Тыпы кантрасту.

Тэма 3. Складаныя музычныя формы

3.1. Складаная трохчасткавая форма

ў інструментальнай і вакальнай музыцы

Азначэнне складаных форм, іх адметныя рысы. Прырода складанай двух­часткавай і трохчасткавай форм. Складаная трохчасткавая форма з трыа і з эпізодам у якасці сярэдняй часткі. Пабудова частак, вобразна-тэ­матычныя суадносіны, танальныя планы. Наяўнасць уступу, звязак, ко­ды. Сфера ўжывання складанай двух- і трохчасткавай формы як са­ма­стой­нага твора і як часткі цыклічных форм.

3.2. Форма ронда

Ронда як жанр і як форма. Тыпы ронда ў інструментальнай і ва­каль­най музыцы. Ронда французскіх клавесіністаў і Ф. Э. Баха. «Простае рон­да» і ронда-саната ў венскіх класікаў. Ронда ў музыцы кампазітараў-ра­мантыкаў і рускае вакальнае ронда. Ронда ў музыцы ХХ ст. По­лі­рэф­рэн­нае ронда і ронда-сюіта. Рандальны прынцып у музычным форма­ўтва­рэнні.

3.3. Форма варыяцый

Азначэнне, класіфікацыя, прынцыпы развіцця, сфера ўжы­вання ва­рыя­цый. Паходжанне варыяцыйных форм з народных песенных, тан­ца­валь­ных жанраў. Старадаўнія варыяцыі ў жанрах інструментальнай му­зы­кі (пасакалья, чакона). Венскія класічныя інструментальныя ва­рыя­цыі. Варыяцыі на soprano ostinato («глінкаўскія варыяцыі») у вакальнай му­зыцы. Свабодныя варыяцыі ў творчасці кампазітараў-раманты­каў, му­зыцы ХХ ст. Двайныя варыяцыі. Варыяцыйная форма і варыя­цый­насць як метад развіцця.

3.4. Прамежкавыя формы

Пра­межкавыя формы паміж простымі і складанымі: азначэнне, па­бу­до­ва, сфера ўжывання. Канцэнтрычная форма. Трохчасткавыя формы з паў­торам частак – простыя і складаныя: трох-пяцічасткавая і двайная (ра­­дзей – трайная) трохчасткавая, іх азначэнне, пабудова.

Тэма 4. Санатная форма і яе разнавіднасці

4.1. Санатная форма венскіх класікаў:

экспазіцыя, распрацоўка, рэпрыза

Санатная форма як адзін з вышэйшых тыпаў гамафоннай структуры. Яе сутнасць, прынцыпы развіцця, выразныя маг­чымасці. Асноўныя раз­дзе­лы санатнай формы як этапы актыўнага працэсу скразнога развіцця: экс­пазіцыя, распра­цоўка, рэпрыза. Паняцці «партыя» і «тэма». Будова экс­пазіцыі на аснове танальнага, тэматычнага, вобразнага кантрасту. Струк­тура, танальны план, тэматычны змест і функцыі партый экс­па­зі­цыі. Распрацоўка – раздзел актыўнага развіцця тэматычнага матэрыялу экс­пазіцыі. Прынцыпы развіцця, структура распрацоўкі, танальна-гар­ма­ніч­ны план. Рэпрыза санатнай формы як вынік папярэдняга тэ­ма­тыч­нага і танальна-гарманічнага развіцця. Танальнае адзінства рэпрызы: уз­нік­ненне новых адносін паміж галоўнымі тэмамі. Тыпы рэпрыз са­нат­най формы. Уступ і кода; віды коды.