Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

44. Катэгорыя ладу дзеясловаў і яе гісторыя ў беларускай мове.

У катэгорыі ладу выражаюцца адносіны абазначанага дзеясловам дзеянняі рэчаіснасці.У залежнасці ад таго, з'яўляецца дзеянне рэальным, пажаданым, ці магчымым, вылучаецца адпаведна абвесны, загадны і ўмоўны лад.Дзеясловамі абвеснага ладу абазначаюцца рэальныя дзеянні, якія сцвярджаюцца, або адмаўляюцца. Дзеясловамі загаднага ладу выражаецца патрабаванне ці пабуджэнне да выкананне дзеяння.Дзеясловамі ўмоўнага ладу абазначаюцца магчымыя ці пажаданыя дзеянні.Толькі дзеясловам абвеснага ладу ўласцівы граматычныя формы ўсіх трох часоў. Дзеясловы загаднага ладу не маюць катэгорый часу, змяняюцца па асобах, часткова па ліках. Найбольш ужывальнай граматычна формай загаднага ладу служыць другая асоба адзіночнага ліку, якая ўтвараецца дапамогай канчатка -і (-ы), што далучаецца да асновы дзеясловаў цяперашняг часу, або без канчатка, а таксама 2-я асоба множнага ліку, што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведнай формы загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку постфікса -це. Формы загаднага ладу ўтвараюцца таксама ад дзеясловаў першай асобы множнага ліку, 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку з дапамогай часціц давай (давайце), няхай (хай) тыпу давай зробім, няхай (хай) зробіць (зробяць) і інш.Дзеясловы ўмоўнага ладу не змяняюцца ў часе, не маюць формы асобы, характарызуюцца катэгорыямі роду, ліку, трывання і абазначаюць ірэальныя дзеянні, якія магчымы толькі пры пэўных варунках. Формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца ад дзеясловаў прошлага часу з дапамогай часціцы бы (б). Формам катэгорыі ладу ўласцівы транспазіцыі, г.зн. ужыванні дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога.Формы загаднага ладу не ўтвараюцца звычайна ад безасабовых дзеясловаў і дзеясловаў, што характарызуюць дзеянні неадушаўлёных прадметаў.

45. Катэгорыя трывання дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў.

Трыванне — гэта граматычная катэгорыя дзеяслова, якая абазначае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці. Трыванне ўласціва ўсім дзеясловам. Выдзяляюць два трыванні — закончанае і незакончанае.

Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць працяглае, незакончанае дзеянне, якое не дасягнула мяжы, выніку: глядзець, гаварыць, шукаць, хадзіць.

Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць дзеянне, што дасягнула мяжы, закончылася: прачытаць, адламаць, сказаць, пасадзіць. Такія дзеясловы могуць называць аднаразовае, імгненнае дзеянне: стукнуць, крыкнуць. 3 катэгорыяй трывання цесна звязаны час дзеясловаў. Дзеясловы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу: чытаю, чытаў, буду чытаць; збіраю, збіраў, буду збіраць. Дзеясловы закончанага трывання маюць толькі дзве формы часу: прошлага і будучага простага: рашыў рашу; убачыў, убачу.

Найчасцей дзеясловы незакончанага і закончанага трывання ўтвараюць суадносныя пары: бяліць — пабяліць, пісаць — напісаць. Суадносныя пары паводле трывання ўтвараюцца пры дапамозе прыставак: сушыць — высушыць, рэзаць — адрэзаць, малаціць — змалаціць, дзяліць — падзяліць; суфіксаў: стукаць — стукнуць, прыбіць — прыбіваць, выслухаць — выслухоўваць, вырашыць — вырашаць, купіць — купляць; чаргаванняў гукаў у корані слова (чаргуецца нуль гука з галоснымі гукамі [і], [ы]): выбраць — выбіраць, адаслаць — адсылаць, назваць — называць; змены націску: выразаць — выразаць, выклікаць — выклікаць, рассыпаць — рассыпаць, закідаць — закідаць; суплетыўных асноў: легчы — класціся, узяць — браць, гаварыць — сказаць.

Аднак не ўсе дзеясловы могуць мець абедзве формы трывання. Выдзяляюць так званыя аднатрывальныя дзеясловы, якія маюць форму толькі незакончанага трывання: апавядаць, адсутнічаць, ганарыцца, чаргавацца, замінаць або форму толькі закончанага трывання: рынуць, апынуцца, ачнуцца, рухнуць, ускрыкнуць.

Асобныя дзеясловы сумяшчаюць значэнне закончанага і незакончанага трывання. Гэта двухтрывальныя дзеясловы. Да іх можна паставіць два пытанні: што рабіць? і што зрабіць? Значэнне трывання такіх дзеясловаў вызначаеццаў кантэксце: нармалізаваць, гарантаваць, прэміраваць, акцэнтаваць, тэлеграфаваць, радыёфікаваць.

Зваротныя дзеясловы маюць у сваім складзе постфікс -ся (-ца, -цца). Гэты постфікс служыць для ўтварэння новых слоў і новых граматычных форм таго самага слова. Напрыклад, сябры ўбачыліся, дзеці вымыліся — у гэтых дзеясловах постфікс -ся словаўтваральны, бо тут маем асобныя словы ў параўнанні з адпаведнымі дзеясловамі. Калі пры далучэнні постфікса -ся (-ца, -цца) утвараюцца новыя формы залежнага стану, тады ён мае формаўтваральнае значэнне: маланка неба расшчапіла — неба расшчапілася маланкай, дзеці збіраюць кветкі — кветкі збіраюцца дзецьмі.

Многія непераходныя дзеясловы не ўтвараюць зваротнай формы: расці, ненавідзець, цвісці, ехаць, плысці, млець і інш. 3 другога боку, ёсць такія дзеясловы, што ўжываюцца толькі ў зваротнай форме: смяяцца, саромецца, каласіцца, гневацца, ганарыцца, нездаровіцца.