Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

66. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы), іх структура і семантыка-сінтаксічныя адносіны.

У складаных сказах з рознымі відамі сувязі можа быць самая разнастайная камбінацыя састаўных частак: звязаныя падпарадкавальнай і злучальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і інш. сувяззю. Схематычна гэта можна паказаць так: Сонца даўно ўзышло, але трымаўся змрок: промні губляліся ў тумане (З.Б.);

1. 1 , але 2 : 3

2. [ ], але [ ] : [ ].

Разгацістая каліна, абмыўшы свае ягады-чырвань летнімі росамі, ірдзее здалёк бурштынам, схіліўшыся пад бярозкай; сарокі – вестуны зімы – матляюць сваёй стракатасцю на ўраджайных рабінах, дзе ад ягад аж гнецца сучча (Пташн.);

2. [ ]; [ ], (дзе).

Дабрыня асвятляе душу, дабрыня – гэта стрыжань спрадвечны, на якім трымаецца чалавецтва, – і яна з’яднае людзей, нягледзячы ні на што (Аст.);

2. [ ], [ ], (на якім), – і [ ].

У некаторых складаных сказах з рознымі відамі сувязі можна вылучыць асноўную (вызначальную) сувязь. Яна вылучаецца на мяжы структурна-семантычных блокаў (сэнсавага і структурнага аб’яднання прэдыкатыўных частак у адзіную цэласную групу). Мэта такога групавання прэдыкатыўных частак у складаным сказе з роз- нымі відамі сувязі прагматычная: зрабіць больш лёгкім успрыманне зместу сказа і правільна зразумець аўтарскую задуму ў адлюстраванні той ці іншай з’явы. Напрыклад: Тады наогул усё гэта Забесяддзе ляжала нечапанае, адна пракаветная пушча ды азёры пасярод балот, якія непрыкметна, год за годам, зацягвалі іх купінай;

[ ], [ ], (якія) ; [ ], (якія) і (якія) , але [ ], і [ ].

У складаных сказах з рознымі відамі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі ставяцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў іншых складаных сказах: складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых.

67. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытата як акт камунікацыі.

Простая мова — чужое выказванне, якое перадаецца кім-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу і формы - лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей.Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара, якія паказваюць, каму гэтае выказванне належыць, да каго яно звернута, як, дзе і пры якіх абставінах было сказана. Простая мова ў адносінах да слоў аўтара выступае як незалежны кантэкст; яна аб'ядноўваецца з імі толькі сэнсава і інтанацыйна, выражаючы аб'ектныя, суб'ектныя і азначальныя адносіны.Простая мова вьгзначаецца наяўнасцю розных моўна-выяўленчых і эмацыянальньйс сродкаў: выклічнікаў, звароткаў, мадальных слоў, часціц і г. д. У ёй захоўваюцца многія элементы размоўнага стылю: ужываюцца дыялектызмы, устарэлыя словы, прафісіяналізмы і інш. Разам з аўтарскімі словамі яна ўтварае бяззлучнікавы сказ, дзе можа займаць адвольнае месца ў адносінах да слоў аўтара. Кали словы аўтара стаяць перад простай мовай, пасля іх ставіцца двукроп'е, а простая мова бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з вялікай літары.Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, то па­сля яе ставяцца коска (ці пытальнік, клічнік, шматкроп'е) і працяжнік; словы аўтара пачынаюцца з малой літары.Калі словы аўтapa раздзяляюць простую мову на дзве часткі, то знакі прыпынку ставяцца наступиым чынам: калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знаку прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп'е ці працяжнік, то словы аўтара выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі, і другая частка простой мовы пачынаецца з малой літары; калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінны стаяцъ кропка, пытальнік ці клічнік, то пе­рад словамі аўтара, якія пачынаюцца з малой літары, ставіцца коска, пытальнік ці клічнік і працяжнік, а пасля іх - кропка і працяжнік; другая частка простай мовы па­чынаецца з вялікай літары; калі аўтарскія словы ўжываюцца з двума выказнікамі-дзеясловамі, адзін з якіх адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяада дву­кроп'е і працяжнік; другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары; калі словьі аўтара, размешчаныя ў сярэдзіне прос­тай мовы, дзеляцца на асобныя сказы, паміж імі стаіць кропка, тады кожная частка бярэцца ў двукоссе; калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Працяг аўтарскіх слоў пачынаецца з малой літары, а перад імі ставіцца патрэбны знак прыпынку; кожная рэпліка дыялога (размовы давюх асоб) пішацца звычайна з чырвонага радка, і перад ёй ставіцца працяжнік; калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожная яго рэпліка бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Пры адсутнасці слоў аўтара выказванні розных асоб раздзяляюцца пра-цяжнікам. Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.