- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры.
- •2. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сучаснай беларускай мовы.
- •3. Беларуская літаратурная мова і дыялекты.
- •4. Пытанне аб паходжанні і перыядызацыі беларускай мовы, іх асвятленне ў лінгвістычнай літаратуры.
- •5. Гістарычныя змены у марфемным складзе слова, іх выяўленне і вытлумачэнне пры марфемным і этымалагічным аналізе слова.
- •6. Сістэма зычных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •7. Сістэма галосных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі зычных фанем.
- •10. Прыстаўныя гукі і іх гісторыя ў беларускай мове.
- •9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі галосных фанем.
- •11. Аканне ў беларускай літаратурнай мове і дыялектах.
- •12. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыя складападзелу ў лінгвістычнай літаратуры. Структура беларускага склада. Прынцыпы складападзелу.
- •13. Прасодыка беларускай літаратурнай мовы: інтанацыя, націск, паўзы. Роля прасадычных адзінак у арганізацыі маўлення.
- •14. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме.
- •15. Беларуская графіка і яе асноўныя прынцыпы. Алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.
- •16. Арфаграфія. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •17. Слова як асноўная моўная адзінка. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •18. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Спосабы ўтварэння пераносных значэнняў слоў.
- •19. Лексічная аманімія. Шляхі ўтварэння амонімаў, тыпы амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі
- •4 Тыпы няпоуных амонiмау:
- •20. Лексічная сінанімія. Тыпы сінонімаў. Сінанімічны рад і дамінанта. Стылістычнае ўжыванне сінонімаў.
- •22. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычанні ў беларускай мове.
- •23. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы. Устарэлыя словы і неалагізмы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.
- •24. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання: агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжывання.
- •25. Беларуская лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў, прынцыпы іх пабудовы.
- •26. Фразеалогія і яе асноўныя адзінкі. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў. Беларуская фразеаграфія.
- •27. Марфемная структура слова. Аснова і корань.
- •28. Паняцце марфемы і морфа. Віды марфем. Аламорфы і варыянты марфем. Субморф.
- •29. Паняцце словаўтваральнага тыпа і словаўтваральнай мадэлі. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа.
- •30. Словаўтваральная структура слова: утваральная аснова, вытворнае слова. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.
- •31. Спосабы словаўтварэння слоў у беларускай мове. Афіксальнае словаўтварэнне і яго разнавіднасці.
- •32. Складанне як спосаб утварэння слоў. Абрэвіяцыя.
- •33. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
- •35. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў, іх характарыстыка.
- •36. Сучасныя тыпы скланення назоўнікаў у беларускай мове і іх гісторыя.
- •37. Прыметнік як часціна мовы, яго лексіка-граматычныя разрады. Скланенне прыметніка ў сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •38. Ступені параўнання прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.
- •39. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў па значэнні, па структуры і асаблівасці іх скланення. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.
- •40. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні, асаблівасці іх скланення.
- •41. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова.
- •42. Катэгорыя часу дзеяслова ў сучаснай беларускай мове і формы яе выражэння ў гісторыі беларускай мовы.
- •43. Спражэнне дзеясловаў у сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •44. Катэгорыя ладу дзеясловаў і яе гісторыя ў беларускай мове.
- •45. Катэгорыя трывання дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў.
- •46. Катэгорыя стану дзеясловаў. Вучэнне аб катэгорыі стану ў лінгвістычнай літаратуры.
- •47. Пераходныя і непераходныя дзеясловы, іх граматычныя значэнні.
- •48. Дзеепрыметнік і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
- •49. Дзеепрыслоўе і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай мове.
- •50. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прослоўяў па значэнні. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).
- •51. Прыназоўнік як часціна мовы. Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў. Функцыі прыназоўнікаў.
- •52. Злучнікі як службовыя словы. Вытворныя і невытворныя злучнікі. Функцыі злучнікаў.
- •53. Часціцы. Разрады часціц па значэнні. Вытворныя і невытворныя часціцы. Функцыі часціц.
- •54. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Сувязь слоў у словазлучэнні.
- •Сказ: яго паняцце, дыферэнцыльныя адзнакі, аспекты вывучэння сказа. Тыпы сказаў у беларускай мове.
- •56. Просты сказ, яго дыферэнцыльныя адзнакі. Фармальная, семантычная структура простага сказа.
- •57. Галоўныя і даданыя члены сказа. Пытанне аб членах сказа ў лінгвістычнай літаратуры.
- •58. Аднасастаўныя сказы, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Функцыянаванне аднасастаўных сказаў у мове.
- •59. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.
- •60. Актуальнае чляненне сказа, сродкі актуалізацыі выказванння.
- •61. Ускладнены просты сказ, разнавіднасці ўскладняльных канструкцый.
- •62. Складаныя сказы і іх класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.
- •63. Складаназлучаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •64. Складаназалежныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •65. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •66. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы), іх структура і семантыка-сінтаксічныя адносіны.
- •67. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытата як акт камунікацыі.
- •68. Складанае сінтаксічнае цэлае. Абзац.
- •69. Тэкст як камунікатыўная адзінка. Асноўныя катэгорыі мастацкага тэксту.
- •70. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.
54. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Сувязь слоў у словазлучэнні.
С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння.
У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне.1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам,абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словамсловазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.
Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.
1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.
2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за.
3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.
4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над.
5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).
6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по.
7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку:тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго.
8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць восьмых.
