Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

62. Складаныя сказы і іх класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.

Складанымі называюцца сказы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх састаўных частак, якія маюць форму простых сказаў, і ўтвараюць адно сінтаксічнае цэлае. С к л а д а н ы я сказы падзяляюцца на злучнікавыя і бяззлучнікавыя ў адпаведнасці з выкарыстаннем і не выкарыстаннем злучнікаў і злучальных слоў у іх структуры.У залежнасці ад формы сінтаксічнай сувязі састаўных частак і характару сінтаксічных адносін сярод злучнікавых складаных сказаў выдзяляюцца складаназлучаныя, складаназалежныя і складаныя сказы пераход нагатыпу.Асобна вылучаюцца сказы камбінаванай пабудовы з рознымі відамі сувязі.

Гл. пыт. 63, 64, 65,

63. Складаназлучаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.

Складаназлучаныя сказы – гэта сказы, у якіх састаўныя часткі аб'яднаны злучальнымі злучнікамі на аснове спалучальных, супастаўляльных, пералічальна-размеркавальных, а таксама далучальных адносін.Сінтаксічная сувязь састаўных частак складаназлучанага сказа, пры якой гэтыя часткі адносна раўнапраўныя ў выражэнні адзінай складанай думкі, называецца злучальнай сувяззю.Часткі складаназлучаных сказаў цесна ўзаемазвязаны семантычна і граматычна на аснове аднаго з відаў злучальнай сувязі: спалучальнай, супастаўляльнай, пералічальна-размеркавальнай, далучальнай. Граматычная і семантычная ўзаемасувязь частак складаназлучаных сказаў выяўляецца ў тым, што структура другой і наступнай састаўных частак звычайна абумоўлена структурай першай састаўной часткі, што знаходзіць выраженне ў парадку слоў, у наяўнасці займеннікаў і прыслоўяў, якія замяняюць асобныя члены першай састаўной часткі; у пропуску некаторых членаў, якія ёсць у першай састаўной частцы.Раўнапраўнымі ў семантычных і граматычных адносінах выступаюць толькі тыя састаўныя часткі складаназлучаных сказаў, у якіх няма слоў з аднолькавым лексічным значэннем і якія маюць аднатыпную граматычную структуру.Звычайна гэта складаназлучаныя сказы з адносінамі адначасовасці, уласнасупастаўляльнымі, супраціўнымі і пералічальна-размеркав н ы м і.Спалучальная ўзаемасувязь адлюстравана ў трывальна-часовых суадносінах выказнікаў састаўных частак. Спалучальнай узаемасувяззю аб'яднаны састаўныя часткі складаназлучаных сказаў, у якіх паведамляецца аб з'явах і падзеях, што адбываюцца адначасова або паслядоўна.Асноўным граматычным сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў са спалучальнымі адносінамі ў беларускай мове з'яўляюцца злучнікі і,ды,а і злучальныя словы потым, затым, пасля.Узаемаадносіны адначасовасці і паслядоўнасці як разнавіднасць спалучальных узаемаадносін перадаюцца як трывальна-часавымі суадносінамі выказнікаў састаўных частак складаназлучанага сказа, так і пералічанымі вышэй злучнікамі і злучальнымі словамі.Супастаўляльная ўзаемасувязь знаходзіць сваё выражэнне ў лексічным значэнні супастаўленых членаў. У сучаснай беларускай мове састаўныя часткі складаназлучаных сказаў з супастаўляльнымі адносінамі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і слоў, якія ўжываюцца ў функцыі злучнікаў: а, ж(жа), але, і затое, аднак, толькі, аж (ажно), наадварот, тым не менш.Уласнасупастаўляльныя ўзаемаадносіны заснаваны на звычайным адрозненні паміж супастаўленымі прадметамі і з'явамі.Супраціўныя ўзаемаадносіны заснаваны на супрацьлегласці супастаўленых прадметаў і з'яў.Узаемаадносіны неадпаведнасці заснаваны на тым, што супастаўленыя предметы і з'явы не адпавядаюць адны адным.Пералічальна-размеркавальная ўзаемасувязь выражаецца ў характары злучальных элементаў. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з пералічальна-размеркавальнымі адносінамі з'яўляюцца злучнікі:і-і, ні- ні, то - то, ці - ці, або- або (альбо - альбо), ці то - ці то, ні то -ні то і іншыя.Далучальная ўзаемасувязь знаходзіць выражэнне ў інтанацыйным афармленні і разнародным складзе аб'яднаных частак.Паколькі далучальныя злучнікі выступаюць сродкамі сувязі састаўных частак структуры складаназлучанага сказа, то ёсць падставы ўключаць сказы з такімі злучнікамі ў склад складаназлучаных сказаў, а не ў склад складаных сінтакс і ч н ы х ц э л ы х.Спецыфікай складаназлучаных сказаў з далучальнай сувяззю з'яўляецца што далучаная частка эмяшчае дадатковыя звесткі адносна зместу папярэдняй часткі. Пры гэтым дадатковае паведамленне далучанай часткі заўсёды суправаджаецца пэўнымі экспрэсіўнымі адценнямі. Далучальная сувязь мае шматлікія разнавіднасці. Далучальна-пералічальныя сінтаксічныя ўзаемаадносіны арозніваюцца тым, што змест далучанай часткі не вынікае са зместу папярэдняй, а як бы нанізваецца на яго. Дзякуючы гэтаму дасягаецца больш поўнае апісанне агульнай складанай з'явы. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з далучальна-пералічальнымі адносінамі з'яўляюцца злучнікі ды, ды і, a і інш.Далучальна-азначальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, якое характарызуе папярэднюю састаўную частку. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з далучальна-азначальнымі адносінамі выступаюць злучнікі і, ды, a і інш.Калі далучаная састаўная частка азначае ўвесь змест першай састаўной часткі, то непасрэдна за далучальным злучнікам звычайна знаходзіцца ўказальны займеннік гэта (гэты, гэтая, гэтае, гэтыя), які знаходзіцца ў другой састаўной частцы і выконвае функцыю дзейніка або дапаўнення.Калі далучаная састаўная частка характарызуе асобныя члены першай састаўной часткі, то ўказальны займеннік ужываецца ў функцыі азначэння.Часам у ролі ўказальнага слова пры азначаемым дзейніку выкарыстоўваецца займеннік той (тая, тое, тыя), які звычайна размяшчаецца за гэтым дзейнікам. Далучальна-тлумачальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім яны тлумачаць папярэднюю састаўную частку: раскрывае ці канкрэтызуе яе змест. У якасці сродку сувязі ўжываюцца словы і словазлучэнні (гэта значыць, а іменна, напрыклад), якія ўжываюцца ў функцыі злучнікаў.Гэтыя сказы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў мове газет, навуковых прац, паколькі характер навуковага апісання патрабуе шматлікіх удакладненняў, доказаў, рлумачэнняў. Далучальна-абмежавальныя ўзаемасувязі заснаваны на такім далучэнні, пры якім далучаная частка змяшчае дадатковае паведамленне, удакладняе і абмяжоўвае межы тага, аб чым паведамляецца ў папярэдняй састаўной частцы. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з далучальна-абмежавальнымі адносінамі выступаюць злучнікі ды і то, і то і інш..Далучальна-вылучальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім іалучэнні састаўной часткі, пры якім гэта частка служыць для вылучэння і падкрэслівання чаго-небудзь вельмі важнага са зместу папярэдняй састаўной часткі.Таму далучальна-вылучальныя адносіны заўсёды ўскладняюцца пэўным узммацняльным адценнем. Састаўныя часткі складаназлучаных сказаў з далучальна-вылучальнымі адносінамі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і, але, тым больш.Далучальна-прычынныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім у далучанай частцы змяшчаецца дадатковае указанне на прычыннае значэнне папярэдняй часткі. У ролі злучальнага сродку выкарыстоўваюцца злучнікі і, а ў спалучэнні са словам таму.Далучальныя з адценнем нечаканасці ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім узнікае элемент нечаканасці або раптоўнасці. Злучальным сродкам выступае злучнік аж (ажно), часам часціца раптам.Далучальна-заключныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім у ёй змяшчаюцца дадатковыя звесткі заключнага характару. Састаўныя часткі з гэтымі адносінамі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і, ды, ды і, а таксама пабочных слоў значыць (значыцца), адным словам (словам).Акрамя пералічаных вышэй тыпаў складаназлучаных тыпаў сказаў існуюць складана-злучаныя сказы ўскладненага тыпу.Да гэтых сказаў адносяцца тыя, у якіх аб'ядноўваецца больш за дзве састаўныя часткі, што знаходзяцца ў камбінаваных сінтаксічных узаемаадносінах: паміж першай і другой існуюць сінтаксічныя адносіны аднаго тыпу, паміж другой і трэцяй -сінтаксічныя адносіны другога тыпу. Самі па сабе такія сінтаксічныя ўзаемаадносіны не складаюць чаго-небудзь новага.