Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі галосных фанем.

Адрозніваюць чаргаванні пазіцыйныя, або фанетычныя, і гістарычныя, або традыцыйныя.

Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца націску ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы. Сярод пазіцыйных чаргаванняў галосных найбольш пашыранымі з'яўляюцца чаргаванні, у аснове якіх аканне і яканне: росы — раса, сосны — сасна, стрэл — страляць, брэх — брахаць; сёстры — сястра, вёслы — вясло, вецер — вятрак, вечар — вячэра.

Гістарычныя чаргаванні — гэта вынік гістарычных змсн у фанетычнай сістэме мовы ў мінулыя часы. Яны не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове. Найбольш пашыраны наступныя гістарычныя чаргаванні галосных:

[э] — [о] — [а]\ грэбці — гроб — граблі, скрэбці — скроб

— скрабу;

[э] — [о]: везці — вёз, несці — нёс, бярэзнік — бяроза; [э] — [а]\ лезці — лазіць, несці — насіць; [э] — [і] — [о] — нуль гука: церці — зацірка — цёр — тру;

[о] — [у] — [ы]: сохнуць — суха — высыхаць; [о] — [ы] (у складах ро, ло, ры, лы): бровы — брыво, глотка — глытаць;

[у] — [ы]\ слухаць — слых, дух — дыхаць;

[і] — [о] — нуль гука: біць — бой — б'ю;

[а] — [у]: вязаць — вузел, запрагаць — папруга, каваць

— кую, снаваць — сную;

[о] — [а] — [э] — нуль гука: замок — замка, званочак — званочка, пень — пня.

Галосныя [о], [а], [э], якія чаргуюцца з нулём гука, называюцца беглымі галоснымі.

Апрача таго, беларускай мове ўласцівы чаргаванні галосных са спалучэннямі галосных з зычнымі [м], [н], [й] або[в], [ў]:

[а] — [ін (ьш)], [ім (ым)]: жаць — дажынаць, мяць — размінаць (галосныя [і], [ы] могуць знікаць у некаторых формах: дажынаць—дажчу, размінаць—разамну);

[ы] — [ыв] — [яв (аў)]: плыць — плывец — плаваць, слыць — слывеш — слава.

Спецыфічнай рысай беларускай мовы з'яўляюцца прыстаўныя галосныя [і], [а], якія ўзнікаюць у пачатку слова перад спалучэннем санорных [л], [м], [р] з іншымі зычнымі: ілжывы, ілгаць, ільготы, ільняны, над ілбом, імшара, імгла, іржа, іржышча, аржаны, ільдзіна, імгненне, імхі, імжа, імчацца, імша, амшарына. Прыстаўныя галосныя [і], [а] часам выкарыстоўваюцца і не перад санорнымі: ігруша, істужка, іголка, аўторак, аграмадны.

10. Прыстаўныя гукі і іх гісторыя ў беларускай мове.

Беларускаму маўленню не ўласціва, каб словы і склады пачыналіся з так званых лабіялізаваных (агубленых) галосных [о] і [у]. Таму мы і маем: вобмаль, вобмацкам, вобмельгам, вобмешка, вогнік, вожаг, вугал, вуда, вуліца, вусы, вусны, вушы, вучань. Калі [о] становіцца ненаціскным, а значыць, пераходзіць у [а], то прыстаўны [в], як правіла, адпадае: вобад — абады, , водступ — адступіць, возера — азёры, вопіс — апісваць, волава — алавяны, вокіс— акісляць. Заўважым, што ў нашай мове амаль не засталося спрадвечных слоў з пачатковым [о]. Яго наяўнасць сведчыць пра запазычанасць слова: омуль, онікс, опера, опіум, оптам, оптыка, опус, орган,. Толькі зрэдку націскны [о] сустракаецца ў пачатку слоў славянскага паходжання: одум, ойча, оканне, часціца от. Гэта словы параўнальна нядаўняга ўтварэння. Націскное о на пачатку слова сустракаецца ў назвах уласных: Обаль — прыток Заходняй Дзвіны і назва гарадскога пасёлка, Ольса — прыток Бярэзіны — Дняпра, Калі, напрыклад, прыстаўны [j] пісьмова не пазначаўся, то ён і застаўся і ў запазычаных, і спрадвечных словах, пра што гаворка пойдзе крыху ніжэй. Прыстаўныя гукі ў мовазнаўстве называюць пратэзамі (з грэчаскай мовы — prosthesis) ці пратэтычнымі, што ўказвае на іх функцыю — дабаўленне, прыстаўка да пачатку слова неэтымалагічнага гука для зручнасці вымаўлення. Прыстаўныя зычныя раз-віваліся і пашыраліся на моўнай глебе беларусаў. Яны ўзнікалі не толькі перад пачатковымі в і у. Напрыклад, прыстаўны [j] з’явіўся перад пачатковым [і]. Пісьмовая традыцыя замінала перадачы гэтай фанетычнай з’явы, што назіраем і зараз: яна не фіксуецца на пісьме, аднак адлюстроўваецца ў транскрыпцыі (гуказапісе): іх — [jіх], імя — [jімя], ікаўка — [jікаўка]. Шчыра казаць, у сучасным вымаўленні губляецца гэтая прыроджаная асаблівасць роднай мовы. Мы часцей за ўсё словы на [і] вымаўляем без прыстаўнога [j], чым парушаем арфаэпічную норму. Забываемся пра словы, якія можам знайсці ў шматлікіх падручніках. Напрыклад: “Перад кожным гукам [і] ў пачатку слова і пачатку склада захоўваецца ў беларускай мове гук [j] (й)... У беларускай мове гук [і] нідзе не сустракаецца ў пачатку слова і склада” Сучасныя фармулёўкі больш стрыманыя: “Як прыстаўны звычайна разглядаюць [й] у пачатку слова перад націскным галосным [і] : іней (йін’ей), іскра (йіскра), іхні (йіхн’і. Але ж сёння мы павінны вымаўляць [jісны], [jікаўка], а пісаць — існы, ікаўка. Калі папярэдняе слова заканчваецца зычным гукам і пасля яго няма паўзы, на месцы [і] вымаўляецца [ы]: [адыскры], [адынейу], а пасля галоснага — гук [і] пераходзіць у [й] [маці й сын].. У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” правапіс прыстаўных зычных паслядоўна адлюстроўвае асаблівасці сучаснага літаратурнага вымаўлення і амаль не памяняўся. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным [о]: у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, ворыва, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абад€ы, азёрны, асенні; перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, вопыт, У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччу. Можам заўважыць пэўныя зрухі ў правапісе прыстаўнога [в]: чым больш слова засвойваецца і яго частотнасць ужывання павышаецца, тым больш паслядоўна яно падлягае законам мовы, у якую трапіла. Напрыклад, слова грэчаскага паходжання охра (так мы называем даволі танную з-за сваёй распаўсюджанасці ў прыродзе мінеральную натуральную фарбу) раней падавалася без прыстаўнога в. На сёння яно і вытворныя ад яго падаюцца з прыстаўным в: вохра, вохравы, вохрыць. Пачатковае о ў гэтых выпадках трэба лічыць ужо факультатыўнай праявай. Таму ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй прыстаўная літара в пішацца перад націскным [о] ў запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, ордэн, офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш. Як адзначалася, прыстаўны [в] узнікае таксама перад націскным [у]. Прыстаўная літара в пішацца: перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абвуглены, каменнавугальны, вузлаваты, вусаты, вушэй і інш.; перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе, в€усцілка, в€усціш, вусцішна. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым [у]: у запазычаных словах: ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна; угра-фінскі, узі (аўтамат ізраільскай вытворчасці), але: вустрыца; ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Акрамя ўказаных пратэтычных гукаў у роднай мове існуе прыстаўны зычны [г] ( ). Больш распаўсюджаны ён у паўднёва-заходніх гаворках: авёс, арэх, ікаць і інш. У літаратурнай мове прадстаўлены невялікай групай слоў: гэты і запазычаннямі гармата, Ганна. Часам прыстаўным беспадстаўна лічылі гук [г] у словах гісторыя, гарбуз. Статус літары г як прыстаўной і да сёння аспрэчваецца, хаця значная распаўсюджанасць гэтай з’явы ў дыялектах пацвярджае яго. У новай рэдакцыі адзначаецца: прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль. З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.